Уільям Піт Малодшы
Уільям Піт (малодшы) (28 мая 1759 — 23 студзеня 1806) — 16-ы, 18-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі, быў брытанскім палітыкам у канцы 18 і пачатку 19 стагоддзяў. Належаў да партыі Торы.
Уільям Піт Малодшы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: William Pitt the Younger | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генры Эдзінтан | ||||||
Пераемнік | Уільям Уіндам Грэнвіль | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генры Эдзінтан | ||||||
Пераемнік | Henry Petty-Fitzmaurice, 3rd Marquess of Lansdowne[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уільям Кэвендзіш-Бенцінк | ||||||
Пераемнік | Генры Эдзінтан | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фрэдэрык Норт | ||||||
Пераемнік | Генры Эдзінтан | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генры Эдзінтан | ||||||
Пераемнік | Charles James Fox[d] | ||||||
Нараджэнне |
28 мая 1759[1][2][…] |
||||||
Смерць |
23 студзеня 1806[1][3][…] (46 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Уільям Піт[5] | ||||||
Маці | Hester Pitt, Countess of Chatham[d][5] | ||||||
Веравызнанне | англіканства | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Стаў самым маладым прэм’ер-міністрам у 1783 ва ўзросце 24 гадоў. Пакінуў свой пост у 1801, але зноў стаў прэм’ер-міністрам у 1804 да сваёй смерці ў 1806. Ён таксама быў канцлерам казначэйства на працягу свайго прэм’ерства. Ён вядомы як «малодшы», каб адрозніць яго ад свайго бацькі, Уільям Піт-старэйшага, які таксама займаў пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. У 1766 стаў графам, калі яго бацька атрымаў гэты тытул.
Першы тэрмін па пасадзе прем’ер-міністра Піта прыпаў на час праўлення Георга III, калі ў Еўропе адбываліся буйныя падзеі, такія як Французская рэвалюцыя і напалеонаўскія войны. Піт, хоць часта згадваецца як торы, або «новым торы», называў сябе «незалежным вігам» і наогул быў супраць развіцця строгай партыйнай палітычнай сістэмы.
Піт найбольш вядомы як лідар Брытаніі ў вялікіх войнах з Францыяй і Напалеонам. Піт быў выдатным адміністратарам, які працаваў на эфектыўнасць і рэформы, у выніку чаго паўстала новае пакаленне выбітных адміністратараў. Ён падняў падаткі, каб заплаціць за вялікія вайны супраць Францыі, і расправіўся з радыкалізмам. Для прадухілення пагрозы з боку ірландскіх сепаратыстаў у падтрымку Францыі, ён распрацаваў акты аб Уніі 1800 і беспаспяхова спрабаваў у рамках Саюза надаць каталікам роўныя правы з пратэстантамі. Піт стварыў «новых Торы», што дазволіла адрадзіць партыю торы і дазволіў ім застацца ва ўладзе на бліжэйшыя чвэрць стагоддзя. Лічыцца, што здзякуючы Піту Брытанія ўступіла ў новы час без гваўтоўных пераменаў.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ William Pitt the Younger // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б William Pitt the Younger // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Hon. William Pitt // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kindred Britain
ЛітаратураПравіць
- «Correspondance between P. and Charles duke of Rutland» (Л., 1840);
- Gifford «A history of the political life of W. P.» (Лонд., 1809);
- Tomline, «Memoirs of the life of P.» (Лонд., 1821);
- Lord Stanhope, «Life and times of W. P.» (4 изд., 1879);
- Trauttwein v. Belle, «W. P. der jungere» (Б., 1870);
- Walford, «Biography of W. P.» (Л. 1890);
- Lord Roseberry, «P.» (Л., 1892).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уільям Піт Малодшы