Уільям Рамзай
Сэр Уільям Рамзай, таксама Уільям Рэмзі[8] (англ.: Sir William Ramsay; 2 кастрычніка 1852, Глазга — 23 ліпеня 1916, Хай-Уікам) — англійскі хімік і фізік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1888). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1904).
Уільям Рамзай | |
---|---|
англ.: William Ramsay | |
![]() | |
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1852[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 1916[1][2][…] (63 гады) ці 23 ліпеня 1918[6][5] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, прафесар |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Вільгельм Рудальф Фітыг[d] |
Член у |
|
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Вучыўся ва ўніверсітэтах Глазга (1866—70), Гайдэльберга і Цюбінгена (доктар філасофіі; 1872). 3 1872 ва ўніверсітэце Глазга, з 1880 прафесар Брыстальскага, у 1887—1913 — Лонданскага ўніверсітэтаў.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы па фізічнай, арганічнай і неарганічнай хіміі, гісторыі хіміі і фізікі. Адкрыў аргон (1894, разам з Дж. У. Рэлеем), неон, крыптон і ксенон (1898, разам з М. Траверсам). Вылучыў гелій з газаў клевіту (разнавіднасць уранавай смаляной руды; 1895). Вызначыў месца інертных газаў у перыадычнай сістэме хімічных элементаў (1900, адначасова з Дз. Мендзялеевым). Эксперыментальна назіраў самаадвольны радыеактыўны распад радыю і радону з утварэннем гелію (1903, разам з Ф. Содзі).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Sir William Ramsay // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Sir RAMSAY // Парыжская медыцынская акадэмія — 1820. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 William Ramsay // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ 4,0 4,1 Рамзай Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Турынская акадэмія навук — 1757.
- ↑ 7,0 7,1 Ramsay, William (1852-1916) // (unspecified title) / пад рэд. Tübingen University Archives
- ↑ Варыянты напісання прозвішча Рамзай і Рэмзі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.301.