Адкрыць галоўнае меню

Уільям Мейкпіс ТЭКЕРЭЙ (William Makepeace Thackeray; 18 ліпеня 1811, г. Калькута, Індыя — 24 снежня 1863) — англійскі пісьменнік; найбуйнейшы прадстаўнік англійскага рэалізму.

Уільям Мейкпіс Тэкерэй
William Makepeace Thackeray
William Makepeace Thackeray by Jesse Harrison Whitehurst-crop.jpg
Уільям Мейкпіс Тэкерэй
Асабістыя звесткі
Псеўданімы: Міхаіл Тытмарш
Дата нараджэння: 18 ліпеня 1811(1811-07-18)[1][2][…]
Месца нараджэння: Калькута, Індыя
Дата смерці: 24 снежня 1863(1863-12-24)[1][2][…] (52 гады)
Месца смерці: Лондан, Вялікабрытанія
Пахаванне:
Грамадзянства: Вялікабрытанія
Бацька: Richmond Thackeray[d]
Маці: Anne Becher[d]
Дзеці: Anne Isabella Thackeray Ritchie[d]
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: Раманіст, эсэіст
Кірунак: Рэалізм
Жанр: Сатыра,
гістарычныя нарысы
Валодае мовамі: англійская[1]
Мова твораў: англійская
Подпіс: William Makepeace Thackeray's signature.jpg
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце (1828—29). Творчую дзейнасць пачаў як мастак-карыкатурыст (2000 малюнкаў увайшлі ў кнігу «Тэкерыяна», 1875). Друкаваўся з 1836. У 1860—62 быў рэдактарам часопіса «Корнхіл» (Cornhill).

Галоўная тэма яго твораў — выкрыццё заган тагачаснага англійскага грамадства. Аўтар сатырыка-гумарыстычных «Нататкі Жаўтаплюша» (1840), «Пендэніс» (1850), гістарычных «Гісторыя Генры Эсманда» (1852), «Віргінцы» (1857) раманаў, сямейнай хронікі «Ньюкамы» (1855). Вяршыня яго творчасці — раман «Кірмаш пыхлівасці» (1848), у якім паказаў жыццё простых людзей у перыяд напалеонаўекіх войнаў, узняў вострыя маральна-палітычныя і сацыяльна-грамадскія праблемы. Аўтар шматлікіх аповесцей, вершаў, кніг эсэ, у іх ліку сатырычная «Кніга снобаў» (1847), літаратурна-крытычных нарысаў («Англійскія гумарысты XVIII ст.», 1853), цыкла пародый («Раманы славутых літаратараў», 1847), рэцэнзій, перакладаў і інш. Яго творы адметныя сюжэтнай разгалінаванасцю, займальнасцю інтрыгі, рытмічнай разнастайнасцю, насычаны каламбурамі, матывамі маскі, марыянеткі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 William Makepeace Thackeray
  3. 3,0 3,1 William Makepeace Thackeray // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Тэкерэй // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн., 2003.