Уільям Хоўвард Стайн

Уільям Хоўвард Стайн, таксама Стэйн (англ.: William Howard Stein; 25 чэрвеня 1911, Нью-Ёрк — 2 лютага 1980, Нью-Ёрк) — амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Уільям Хоўвард Стайн
англ.: William Howard Stein
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1911(1911-06-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1980(1980-02-02)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, хімік, біяхімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1933), атрымаў ступень доктара філасофіі ў Медыцынскім і хірургічным каледжы Калумбійскага ўніверсітэта (1938). З 1938 года працуе ў Ракфелераўскім універсітэце (Нью-Ёрк), з 1955 года — прафесар біяхіміі. У 1968—1971 гадах быў рэдактарам часопіса Journal of Biological Chemistry.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Асноўныя працы па аналітычнай хіміі бялкоў і ферментаў. Распрацаваў колькасны метад вызначэння амінакіслот, заснаваны на іонаабменнай храматаграфіі, упершыню ўстанавіў (сумесна з іншымі) першасную структуру фермента рыбануклеазы, даследаваў будову актыўных цэнтраў ферментаў.

Нобелеўская прэміяПравіць

Нобелеўская прэмія па хіміі (1972, сумесна з С. Мурам і К. Анфінсенам).

Зноскі

  1. а б William H. Stein // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б William Howard Stein // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б William Howard Stein // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. NNDB — 2002.

ЛітаратураПравіць