Адкрыць галоўнае меню

Уільям Фарсайт ШАРП (англ.: William Forsyth Sharpe; нар. 16 чэрвеня 1934 г, Бостан, штат Масачусетс) — амерыканскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы.

Уільям Шарп
William sharpe 2007.jpg
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1934(1934-06-16)[1] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Armen Alchian[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg William Forsyth Sharpe на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт (Лос-Анджэлес), ступень доктара атрымаў там жа. Выкладаў ва ўніверсітэце штата Вашынгтон, Каліфарнійскім і Стэнфардскім універсітэтах. Кансультант па інвестыцыях шэрагу прыватных фірм, прэзідэнт Амерыканскай фінансавай асацыяцыі (з 1980).

Прапанаваў мадэль цэнаўтварэння капітальных актываў, якая дазваляе вызначыць магчымы прыбытак ад каштоўных папер, паменшыць рызыку інвестара на аснове пэўнага спалучэння актываў і пасіваў і выбару адпаведнай структуры акцый. Распрацаваў метады для папярэдняй ацэнкі здзелак і для аптымальнага размеркавання капітальных актываў («Цана капітальных актываў: Тэорыя рыначнай раўнавагі ва ўмовах рызыкі», 1964; «Тэорыя інвестыцыйнага партфеля і рынкі капіталу», 1970). Даследуе пытанні палітыкі планавання інвестыцый пенсіённых, страхавых, дабрачынных і іншых фондаў, фактары, якія ўплываюць на прыбытак ад каштоўных папер. Яго працы паслужылі асновай для развіцця тэорыі цэнаўтварэння на фінансавых рынках, атрымалі практычнае выкарыстанне ў розных сферах эканомікі.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1990) «за працы па тэорыі фінансавай эканомікі» (з Г. Марковіцам і М. Х. Мілерам).

Асноўныя творыПравіць

  • «Эканамічная тэорыя камп'ютараў» (Economics of Computers, 1969);
  • «Тэорыя інвестыцыйнага партфеля і рынкі капіталу» (Portfolio Theory and Capital Markets, 1970);
  • «Інвестыцыі» (Investments (with Gordon J. Alexander and Jeffrey Bailey, Prentice-Hall, 1999).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Ермакоў В. Шарп // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.