Уладзімір Іосіфавіч Дзядзюшка

(Пасля перасылкі з У. І. Дзядзюшка)

Уладзімір Іосіфавіч Дзядзюшка (14 лютага 190530 сакавіка 1973) — беларускі акцёр тэатра і кіно.

Уладзімір Іосіфавіч Дзядзюшка
паштовая марка Рэспублікі Беларусь, 2005
паштовая марка Рэспублікі Беларусь, 2005
Дата нараджэння 1 (14) лютага 1905(1905-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 1973(1973-03-30) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР
Прафесія
Гады актыўнасці 19471971
Тэатр БелАДТ імя Я. Купалы
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды Сталінская прэмія — 1952 Народны артыст СССР— 1971 Ордэн Леніна  — 1955
IMDb ID 0214141
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Артысты К. Быліч, У. Дзядзюшка, Б. Бусел. 1920-я

У 1923—1937 гадах — артыст Беларускага трэцяга дзяржаўнага драматычнага тэатра, з 1937 — акцёр БелАДТ імя Я. Купалы. Асаблівага поспеху дасягнуў у нацыянальнай драматургіі. В. Дзядзюшка — адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага тэатра, акцёр глыбока народны, самабытны. Бліскучы народны гумар, выдатнае майстэрства на працягу многіх гадоў паказваў у спектаклі «Паўлінка» Я. Купалы ў ролі Сцяпана Крыніцкага. Мяккасць, лірызм і гумар уласцівыя многім яго сцэнічным персанажам. У яго творчасці мяккі пластычны малюнак ролі, востра выяўленыя рысы характару, псіхалагічна матываваныя ўчынкі спалучаліся з яркім нацыянальным каларытам.

Здымаўся ў кіно і тэлевізійных пастаноўках: «Суд», «Людзі на балоце» і інш. Памёр 30 сакавіка 1973. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Дзядзюшка Уладзімір Іосіфавіч // Бел. энцыкл. Мн., 1998. Т. 6. С. 135—136.
  • Дзядзюшка Уладзімір Іосіфавіч // Тэатральная Беларусь: Энцыкл. Мн., 2002. Т. 1. С. 345—347.