Уладзімір Іванавіч Няфёд

тэатразнавец, педагог, драматург,
(Пасля перасылкі з У. І. Няфёд)

Уладзімір Іванавіч Няфёд[1] (27 студзеня 1916, Шахты, Растоўская вобласць, Расія — 23 красавіка 1999) — беларускі пісьменнік, тэатразнавец, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1972). Доктар мастацтвазнаўства (1963), прафесар (1964). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1975), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1975). Буйнейшы тэатразнавец і тэатральны крытык Беларусі, заснавальнік беларускай тэатразнаўчай школы.

Уладзімір Іванавіч Няфёд
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 студзеня 1916(1916-01-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 1999(1999-04-23) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, тэатразнавец, тэатральны крытык
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры імя М. Г. Чарнышэўскага ў 1940 годзе. Прыехаў у Мінск у 1940 годзе, пачаў працу ва Упраўленні па справах мастацтваў пры СМ БССР на пасадзе намесніка аддзела тэатраў, пазней узначаліў гэты аддзел. З 1951 года працаваў у АН Беларусі, з 1954 года — загадчык сектарам мастацтва Інстытута літаратуры і мастацтва, з 1957 года — загадчык сектарам тэатра і кіно, зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, з 1977 года — загадчык аддзелам тэатра Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы.

Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года, Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1946 года, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1946 года.

Навуковая дзейнасць правіць

У. І. Няфёд імкнуўся да ўсебаковага і грунтоўнага даследавання праблем гісторыі, тэорыі і практыкі беларускага тэатральнага мастацтва. Супрацоўнікі аддзела тэатра вялі свае планавыя працы ў самых шырокіх напрамках: даследвалі тэмы сучаснай драматургіі, рэжысуры, тэатральна-дэкарацыйнага і акцёрскага майстэрства.

У 1950-х гадах выйшлі наступныя манаграфіі У. І. Няфёда: «Шлях беларускага савецкага драматычнага тэатра», «Народны артыст БССР У. У. Уладамірскі», «Народны артыст СССР П. С. Малчанаў», «Беларускі тэатр. Нарыс гісторыі», «Тэатр у вогненныя гады». У 1960-я гады выходзяць наступныя кнігі: «Сучасныя беларускі тэатр. 1945—1959», «Становление белорусского советского театра. 1917—1941». У. І. Няфёд — аўтар раздзелаў па беларускім тэатры ў 6-томным расійскім выданні «Савецкі драматычны тэатр (1966—1971)». У 1970-х гадах выходзяць выданні пра асобныя тэатры — Тэатр імя Я. Купалы і Тэатр імя Я. Коласа: «Беларускі акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы», «Беларускі тэатр імя Якуба Коласа». Папулярнай да сённяшніх дзён застаецца кніга «Размышления о драматическом конфликте».

Асобнае месца сярод навуковых прац У. І. Няфёда і аддзела тэатра займае трохтомная «Гісторыя беларускага тэатра», выдадзеная ў 1980-я гады, падобнага фундаментальнага выдання не мае ніводная з краін былога СССР, апроч Расіі.

Таксама У. І. Няфёд аўтар кніг пра выдатных дзеячаў нацыянальнай культуры — Ігната Буйніцкага і Мікалая Кавязіна: «Ігнат Буйніцкі — бацька беларускага тэатра» і «Николай Ковязин. Жизнь и творчество». За гэтыя два выданні У. І. Няфёд атрымаў прэмію імя Кандрата Крапівы Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі. У 1996 г. выйшла манаграфія «Францішак Аляхновіч: тэатральная і грамадска-палітычная дзейнасць», якая выклікала вялікую цікавасць у тэатральным асяроддзі. Амаль забытае імя Ф. Аляхновіча пачало з’яўляцца ў рэпертуары беларускіх тэатральных калектываў, па-новаму былі прачытаныя п’есы «Цені», «Страхі жыцця», «Чорт і баба». «Круці не круці — трэба памярці́» (Мінскі тэатр драмы «Дзе-я?», рэжысёр М. Трухан).

У. І. Няфёд таксама актыўна займаўся педагагічнай дзейнасцю, падрыхтоўкай маладых тэатразнаўцаў і крытыкаў.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць