Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў
Уладзі́мір Уладзі́міравіч Ало́ўнікаў (16 студзеня 1919, Бабруйск — 1996, Мінск) — беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1957). Народны артыст Беларусі (1970). Прафесар (1980).
Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 студзеня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 ліпеня 1996 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці | Ігар Уладзіміравіч Алоўнікаў |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара В. Залатарова ў 1941 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 года выкладчык, з 1966 года дацэнт, з 1962 года рэктар Беларускай кансерваторыі.
Творчасць
правіцьУ. Алоўнікаў — аўтар кантаты і араторыі, сімфанічных паэм, харавой і камерна-інструментальнай музыкі. Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць песні, якія прынеслі кампазітару шырокую вядомасць. Пачатковы матыў адной з іх — «Радзіма, мая дарагая» — стаў пазыўнымі Беларускага радыё.
Творы
правіцьСцэнічная музыка
правіць- Музычна-харэаграфічная сцэнка «Чарадзей» для хору, салістаў-танцораў і двух баянаў (словы М. Клімковіча, 1979).
Вакальна-інструментальная музыка
правіць- Араторыя «Партизанские песни» для сімфанічнага аркестра, хору і салістаў (словы беларускіх паэтаў-партызан, 1988)
- Кантата «Усім піянерам равеснік і брат» (памяді Марата Казея) для чытальніка, саліста, дзіцячага хору і аркестра (словы А. Вольскага, 1968)
Аркестравая музыка
правіцьДля сімфанічнага аркестра
- Сімфонія № 1 (1941)
- Паэма «Партызанская быль» (1952)
- Паэма «Нарач» (1954)
- Сюіта «Песні міру» (1958)
- «Урачыстая прэлюдыя» (1972)
- Эскіз «Куранты Брэсцкай крэпасці» (1975)
Для аркестра беларускіх народных інструментаў
- Сюіта «На Палессі» (1953)
- Музычная карцінка «Зорка Венера» (1958).
Камерна-інструментальная музыка
правіць- Струнныя квартэты: № 1 (1940), № 2 (1948)
- Для скрыпкі і фартэпіяна: Саната (1937), Гумарэска, Карагодны напеў (1950)
- Для фартэпіяна: «Недагаворанае» (1937), «Маленькая балада» (1938), Прэлюд (1940), Саната (1940), Пяць прэлюдый (1948), Эдюд (1948)
- Апрацоўкі беларускіх народных песень для фартэпіяна ў чатыры рукі: «Заінька», «Пайшоў каток у лясок», «У чыстым полі яліначка», «Ясная зараначка».
- Фартэпіяннае трыа (1939)
- Сюіта на тэмы беларускіх народных песень для квінтэта беларускіх дудак (1951)
- Песня-балада для кантрабаса з фартэпіяна (1988)
Вакальная музыка
правіць- Для хору без суправаджэння: «На Палессі гоман, гоман», «Радзіме» (словы П. Броўкі, 1952), «Дуб», «Партызанскія акопы» (словы М. Танка, 1952), «Партызаны ідуць» (словы М. Шарамета, 1953).
- Для хору з суправаджэннем: «Песня дружбы» (словы А. Бялевіча, 1954), «Палеская святочная» (словы А. Русака, 1967), «Кастрычніцкі гімн» (словы К. Кірэенкі, 1970); апрацоўка беларускай народнай песні «Пайшоў Ясь наш на лужок».
- Рамансы: «Ты назваў мяне ільдзінай» (словы Э. Агняцвет, 1947), «I зноў былое ажыло» (словы А. Астрэйкі, 1948), «Ты прыйдзі» (словы Я. Купалы, 1948), «Дазволь цябе любіць» (словы 3. Бядулі, 1948) і інш.
- Апрацоўка беларускай народнай песні «Закаці, яснае сонейка» для голасу, цымбалаў і саксафона.
- Песні: «Песенька мінскіх дзяцей», «Песня пра Веру Харужую» (словы Э. Агняцвет); «Песня пра Заслонава» (словы А. Астрэйкі); «Даў слова — стрымай», «Радзіма, мая дарагая» (словы А. Бачылы); «Неман — сцяжына пешая» (словы Д. Бічэль-Загнетавай); «Вочы Беларусь» (словы Р. Барадуліна); «Споем, друзья, споем», «Туристская шуточная» (словы К. Гляйхенгауса); «Колокола Хатыни» (словы У. Гатоўскага); «Расцвіла чаромха бела» (словы А. Дзеружынскага); «Песенка закаленных», «Университетский вальс» (словы Р. Жбанкова); «Каля ёлкі» (словы В. Зуёнка); «Песня пра Мінск» (словы К. Кірэенкі); «Разгарэлася зорачка ясная» (словы М. Клімковіча); «Пакаленні» (словы П. Панчанкі); «Край палескі», «Крынічанька», «Лясная песня», «Прыляцелі гусі», «Салігорская раніца», «Ты прыйдзеш ка мне», «Я люблю», «Я нікому цябе не аддам» (словы А. Русака) і інш.
Прыкладная музыка
правіць- Да драматычных спектакляў: «Брэсцкая крэпасць» (К. Губарэвіч).
- Да кінафільмаў: «Міколка-паравоз» (1957). «Девочка ищет отца» (1959). «Весенние грозы» (1960). «Улица младшего сына» (сумесна з Ю. Бельзацкім, 1962). «Дороги без привала» (1965). «Баллада о матери» (1966).
Сям’я
правіцьБацька беларускага музыканта Ігара Алоўнікава (нар. 1954)
Зноскі
Літаратура
правіць- Нісневіч I. Жывая крыніца // Полымя. 1965. № 11.
- Зубрыч I. Уладзімір Алоўнікаў. Мн., 1970.
- Чарняк В. Кампазітар воінскага гарту // Мастацтва Беларусь. 1984. № 7.
- Жураўлёў Д. Дынастыя музыкантаў // Мастацтва Беларусь. 1986. № 6.
Спасылкі
правіць- Уладзімір Уладзіміравіч АЛОЎНІКАЎ Архівавана 25 жніўня 2011. // ХОР.by