Адкрыць галоўнае меню

Уладзімір Восіпавіч Багамолаў

(Пасля перасылкі з У. Багамолаў)

Уладзімір Восіпавіч Багамолаў (3 ліпеня 1926, в. Кірылаўка Маскоўскай губ. — 30 снежня 2003) — рускі празаік.

Уладзімір Багамолаў
Уладзімір Восіпавіч Багамолаў
Bogomolov.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Уладзімір Іосіфавіч Вайцінскі
Дата нараджэння: 3 ліпеня 1924(1924-07-03)[1][2][3] ці 3 ліпеня 1926(1926-07-03)[4][3]
Месца нараджэння: вёска Кірылава, Маскоўская губерня, СССР[5]
Дата смерці: 30 снежня 2003(2003-12-30)[6]
Месца смерці: Масква, Расія
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
Гады творчасці: 19572003
Кірунак: тэма Вялікай Айчыннай вайны
Мова твораў: руская
Прэміі:
  • Дыплом і медаль ЮНЕСКА «За выдатны ўнёсак у Сусветную літаратуру» за «гуманізацыю жорсткага ваеннага рамяства», 2003
  • Прэмія «За годныя творчыя паводзіны ў літаратуры», 2001
  • Прэмія імя Мікалая Кузняцова, 2001
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Узнагароды:
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

БіяграфіяПравіць

Скончыў сем класаў сярэдняй школы (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у дзеючай арміі служыў паслядоўна радавым, камандзірам аддзялення, памкамузвода, камандзірам узвода — стралковага, аўтаматчыкаў, пешай разведкі, — у канцы вайны выконваў абавязкі камандзіра роты. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

БібліяграфіяПравіць

Вядомасць У. Багамолаву прынесла апавяданне «Іван» («Иван», 1958), экранізаванае А. Таркоўскім — «Іванава дзяцінства» («Иваново детство», 1962[8]). Аўтар серыі апавяданняў — «Першае каханне» («Первая любовь», 1958), «Сэрца майго боль» («Сердца моего боль», 1965), «Могілкі пад Беластокам» («Кладбище под Белостоком», 1965), «Зося» (1965), рамана «У жніўні 44-га» (або «Момант ісціны», 1973), аповесці «У крыгеры» (1993).

Раман «У жніўні 44-га» або «Момант ісціны», які з'яўляецца найбольш значным творам пісьменніка, меў немалы поспех у савецкага чытача. У рамане-трылеры па-майстэрску з'яўленая атмасфера на землях Заходняй Беларусі адразу пасля яе заняцця Чырвонай арміяй летам 1944-га, на фоне канфлікту некалькіх нацыябудаўнічых праектаў. Выдатна прамаляваныя індывідуальнасці галоўных герояў, як станоўчых, так і адмоўных. Дзве экранізацыі рамана, у тым ліку, «У жніўні 44-га…» (2000) аўтарства М. Пташука, не былі ухваленыя аўтарам.

Раман «Момант ісціны» («У жніўні 44-га…») і аповесць «Іван» вытрымалі больш сотні перавыданняў агульным накладам больш за 1 млн асобнікаў. Кнігі У. Багамолава ўваходзяць у вучэбныя праграмы для чытання сярэдніх школ, гімназій і ліцэяў шэрага краін, у т.л. Беларусі.

Зноскі

  1. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2016. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 30 лістапада 2017.
  2. Пахавальня
  3. 3,0 3,1 http://delibere.fr/vladimir-bogomolov/ Праверана 30 лістапада 2017.
  4. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 30 лістапада 2017.
  5. в. Кірылава, 65 км ад Масквы па Яраслаўскай шашы, недалёка ад Сергіева Пасада. Гл. «Богомолов Владимир Осипович» // Краткая литературная энциклопедия, М., Сов. энциклопедия, т. 9, 1962, стр. 154. Кірылаўка — вёска ў складзе гарадской акругі Хімкі, Маскоўская вобласць.
  6. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  7. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  8. Фільм уганараваны вышэйшай прэміяй Венецыянскага кінафестывалю «Залаты леў».

ЛітаратураПравіць

  • Багамолаў Уладзімір Восіпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 197—198.
  • Богомолов В. Момент истины: Роман. Повести и рассказы. М., 1995;
  • Богомолов В. Избранное. М., 1996;
  • Момант ісціны: (У жніўні сорак чацвёртага…): раман / Уладзімір Багамолаў; [пераклаў з рускай мовы У. Паўлаў]. — Мінск : Мастац. лiт., 1984. — 415 с.; 20 см. (В пер.)