Уладзімір Галакціёнавіч Караленка

(Пасля перасылкі з У. Караленка)

Уладзімір Галакціёнавіч Караленка (15 ліпеня (27 ліпеня) 1853, Жытомір 25 снежня 1921, Палтава — рускі пісьменнік украінска-польскага паходжання, журналіст, публіцыст, славуты сваёй праваабарончай  (руск.) дзейнасцю. За свае погляды быў рэпрэсаваны царскім урадам. Значная частка твораў Караленкі навеяна ўражаннямі дзяцінства, якое ён правёў ва Украіне, і ссылкай у Сібір, дзе ён адбываў пакаранне.

Уладзімір Галакціёнавіч Караленка

руск.: Влади́мир Галактио́нович Короле́нко,

укр.: Володи́мир Галактіо́нович Короле́нко
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 (27) ліпеня 1853[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 1921(1921-12-25)[3][4][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Еўдакія Сямёнаўна Іваноўская[d]
Дзеці Sofya Korolenko[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, аўтабіёграф, літаратурны крытык, журналіст, аўтар, празаік, публіцыст
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Быў абраны акадэмікам Імператарскай акадэміі па разраду прыгожага пісьменства (19001902); адмовіўся ад звання, падтрымаўшы выгнанага з акадэміі Горкага.

Раннія гады

правіць

Караленка нарадзіўся ў Жытоміры ў казацкім родзе. Бацька ягоны, Галакціён Апанасавіч Караленка (1810—1868), меў у 1858 годзе чын асэсара, займаў пасаду павятовага суддзі[5]. Строгі, а разам з тым непадкупны і справядлівы, ён моцна паўплываў на развіццё святагляду сына. Пазней вобраз бацькі Караленка ўвасобіў у славутым апавяданні «В дурном обществе». Маці ягоная была полькаю і польская мова была вядома яму ў дзяцінстве[6].

Караленка пачаў вучобу ў Жытомірскай гімназіі. Пасля таго як бацька перайшоў працаваць у Роўна, працягнуў асвету ў Ровенскім рэальным вучылішчы, закончыўшы яго ўжо пасля смерці бацькі.

У 1871 годзе паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, але з-за недахопу грошай перайшоў у 1874 годзе на стыпендыю ў Пятроўскую земляробчую акадэмію  (руск.) (Масква).

Рэвалюцыйная дзейнасць і высылка

правіць
 
Дэбют Караленкі ў часопісе «Слово», 1879, № 7

У юнацтве Караленка далучыўся да рэвалюцыйнага народніцкага руху. У 1876 годзе за ўдзел у народніцкіх студэнцкіх гуртках ён быў выгнаны з акадэміі й высланы ў Кранштат пад паліцэйскі нагляд. У Кранштаце Караленка быў рэпетытарам, карэктарам у друкарні, спрабаваў уладкавацца рабочым.

Як скончыўся тэрмін высылкі — Караленка вярнуўся ў Пецярбург і ў 1877 паступіў у Горны інстытут. У гэты час пачынаецца і літаратурная дзейнасць Караленкі. У ліпені 1879 у часопісе «Слово» было надрукована першае ягонае апавяданне: «Эпизоды из жизни „искателя“». Караленка збіраўся публікаваць яго ў часопісе «Отечественные записки», аднак Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын — рэдактар — вярнуў твор са словамі: «Оно бы и ничего… да зелено… зелено очень…»

Але Караленку ўсё яшчэ падазравалі ў рэвалюцыйнай дзейнасці, вясною 1879 года ён быў выключаны з інстытута і накіраваны ў высылку.

3 чэрвеня 1879 года пісьменнік разам з братам Іларыёнам пад кантролем жандараў прыбыў у Глазаў Вяцкай губерні. Ён застаўся там да кастрычніка, покуль — пасля скарг на дзеянні адміністрацыі — не было вырашана ўзмацніць яму пакаранне. 25 кастрычніка Караленка высланы ў Бісераўскую воласць  (руск.), дзе пратрываў да снежня 1880 года. За наведванне без дазволу вёскі Афанассева  (руск.) пераведзены ў вяцкі астрог, а пасля — у Вышневалоцкую перасыльную турму.

З Вышнега Валочка накіраваны ў Сібір, але вернуты ў час дарогі. 9 жніўня 1880 года разам з чарговай партыяй высланых Караленка прыбыў у Томск.

«В Томске нас поместили в пересыльную тюрьму, большой каменный одноэтажный корпус. Но на следующий день в тюрьму явился губернаторский чиновник с сообщением, что верховная комиссия Лорис-Меликова, рассмотрев наши дела, постановила освободить несколько человек, а шестерым объявить, что они возвращаются в пределы Европейской России под надзор полиции. В их числе оказался и я…»

З верасня 1880 году па жнівень 1881 жыў у Пермі, як палітычны высланы; служыў табельшчыкам і загадчыкам чыгуначнай канцылярыі. Даваў прыватныя ўрокі.

У сакавіку 1881 года Караленка адмовіўся прысягнуць новаму цару Аляксандру ІІІ і 11 жніўня 1881 года быў высланы з Пермі ў Сібір[7].

Тэрмін сібірскай высылкі адбываў у Якуціі у сяле Амга. Цяжкія акалічнасці жыцця не зламілі ягонай волі. Шэсць гадоў высылкі сталі часам гартавання пісьменніка, далі багатую глебу ягонай далейшай творчасці.

Літаратурны шлях

правіць
 
В. Г. Караленка. Ніжні Наўгарад, 1890-я гады.

У 1885 годзе Караленка атрымаў дазвол на жыццё ў Ніжнім Ноўгарадзе. Наступныя дзесяць гадоў (1885—1895) — час актыўнай працы Караленкі-пісьменніка, час, які зрабіў яго вядомым культурнаму грамадству Расійскай імперыі.

У 1886 годзе выйшла першая яго кніга «Очерки и рассказы», складзеная з сібірскіх апавяданняў. У той жа час Караленка публікуе «Павловские очерки» — вынік падарожжаў у вёску Паўлава Гарбатаўскага павета Ніжагародскай губерні. Твор гэты паказвае цяжкае жыццё майстроў-металістаў, прыгнечаных галечай.

Трыумфам Караленкі стаў выхад твораў «Макараў сон» (1885), «В дурном обществе» (1885) и «Слепой музыкант» (1886). Пісьменнік з глыбокім разуменнем чалавечай псіхалогіі падыходзіць да вырашэння праблемы адносін чалавека і грамады. Паводле погляду Караленкі, гармонію ў жыцці можна пачуць, толькі стаўшы на шлях служэння народу.

У 1890-я гады Караленка падарожнічае па Расійскай імперыі, наведвае Каўказ, Крым. У 1893 годзе ён прысутнічае на Сусветнай выстаўцы ў Чыкага (ЗША). Пасля вандроўкі стварае алегарычна-філасофскі твор «Без языка» (1895). Тым часам пашыраецца славутасць Караленкі за мяжой, з’яўляюцца пераклады на чужаземныя мовы.

У 1895—1900 Караленка жыве ў Пецярбургу, рэдактуе часопіс «Русское богатство  (руск.)». Публікуе навелы «Марусина заимка» (1899), «Мгновение» (1900).

З 1900 года пісьменнік жыве ў Палтаве.

З 1905 да 1919 года праводзіў кожнае лета разам з сям’ёю на хутары Хаткі[8].

У астатні час (1906—1921) пісьменнік працаваў над вялікім аўтабіяграфічным творам «История моего современника», якім хацеў сістэматызаваць свае філасофскія погляды, абагульніць уражанні жыцця. Разважаючы над чацвёртым томам, Караленка памёр ад запалення лёгкіх.

Пахаваны ў Палтаве на Старых могілках. Пасля закрыцця гэтага некропаля 29 жніўня 1936 года труна Уладзіміра Караленкі была перанесена на зямлю Палтаўскага гарадскога саду (цяпер — Парк «Победа»).

Грамадская дзейнасць

правіць
 
Уладзімір Караленка. Партрэт працы І. Рэпіна.

Караленка звяртаў увагу на актуальныя і вострыя праблемы свайго часу, голад 1891-92 гадоў  (руск.) (цыкл нарысаў «В голодный год»), «Мултанскую справу  (руск.)», выступаў супраць рэакцыйнай палітыкі царскага ўрада ў час і пасля рэвалюцыі 1905 годаСорочинская трагедия», 1906; «Бытовое явление», 1910).

Бараніў правы жыдоў Расіі  (руск.) [9]. У 1911—1913 гадах спрачаўся з шавіністамі ў напрамку «справы Бейліса», надрукаваў больш за дзесяць артыкулаў, выкрываючы фальсіфікацыі чарнасоценцаў.

У 1900 годзе Караленка супольна з Львом Талстым, Антонам Чэхавым, Уладзімірам Салаўёвым, Пятром Бабарыкіным ды Максімам Горкім быў абраны пачэсным акадэмікам Пецярбургскай акадэміі навук у раздзеле прыгожага маўлення, але ў 1902 годзе адмовіўся звання, падтрымліваючы выгнанага з акадэміі Горкага.

Погляды на рэвалюцыю, сусветную і грамадзянскую войны

правіць
 
У. Караленка сярод сям’і. Злева направа: Еўдакія Сямёнаўна — жонка, Уладзімір Галакціёнавіч, дочкі — Наталля і Зоф’я.

У 1917 годзе некаторыя мысліцелі (Анатоль Лунчарскі) лічылі, што кіраўніком новай Расійскай рэспублікі мог бы стаць Караленка [10]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Караленка адкрыта асудзіў некаторыя метады бальшавікоў у будаванні сацыялізму. Пазіцыя Караленкі — гуманіста, што імкнуўся к абароне асобы, адлюстрована ў «Письмах к Луначарскому» (1920) ды «Письмах из Полтавы» (1921).

Погляды Караленкі на Першую сусветную вайну былі складанымі[11]. Таму Ленін адмоўна выказаўся наконт яго ў перапісцы з Горкім.

Сям’я

правіць
  • У студзені 1886 года ў Ніжнім Ноўгарадзе Караленка ажаніўся з Еўдакіяй Іваноўскай, якую даўно ведаў і з якой прайшоў усё жыццё.
  • Дзве дачкі: Наталля і Соф’я. (Яшчэ два дзіцяці загінулі пасля нараджэння.)
  • Жончыны сёстры Праскоўя Сямёнаўна, Аляксандра Сямёнаўна і жончын брат Васіль Іваноўскі былі рэвалюцыянерамі-народнікамі.

Памяць

правіць

Імя Караленкі мае вялікая колькасць бібліятэк, навучальных устаноў у Расіі ды Украіне; у тым ліку Дзяржаўная бібліятэка імя Караленкі ў Харкаве  (руск.) ды Глазоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут  (руск.). Больш чым 25 вуліц у розных гарадах, а таксама ў Мінску, названыя іменем Караленкі.

 
Від на хату.
Джанхот (Краснадарскі край).
  • Дом-музей «Дача Короленко» на хутары Джанхот, у 20 км на паўночны захад з Геленджыка. Аснова была збудована ў 1902 годзе паводле рысункаў пісьменніка, гаспадарчыя прыбудовы дадаваліся з цягам часу. На гэтай сядзібе пісьменнік жыў у 1904, 1908, 1912 і 1915 гадах.
  • У Ніжнім Ноўгарадзе на базе школы № 14 працуе музей, прысвечаны жыццю Караленкі тут.
  • Музей у горадзе Роўна на месцы Ровенскай мужской гімназіі.
  • На радзіме Караленкі, у Жытоміры, у 1973 годзе быў адкрыты дом-музей.
  • У Палтаве існуе Музей-сядзіба У. Караленкі — дом, дзе ён жыў апошнія 18 гадоў.
  • Ландшафтны заказнік агульнадзяржаўнага ўзроўню «Дача Короленко». Палтаўская вобласць, Шышацкі раён, вёска Малы перавоз (былы хутар Хаткі).

Творы Караленкі былі экранізаваны некалькі разоў:

  • У 1922 годзе ў Менску адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Караленку і ўзвязаныя з дапамогай пацярпелым ад голаду[12].
  • У 1961 Дзяржаўны рускі драматычны тэатр у Іжэўску набыў імя У. Караленкі, абаронцы удмуртаўскіх сялян у Мултансай справе. Паводле падзей справы створаны спектакль «Русский друг».
  • У 1973 пастаўлены помнік у Жытоміры (разбяр В. Винайкін, архітэктар Н. Іванчук).
  • У 1977 годзе астэроід 3835 быў названы «Короленко».
  • У 1978 годзе да 125-годдзя пісьменніка пастаўлены помнік у вёсцы Хаткі Палтаўскай вобласці.
  • У 1990 годзе Саюз пісьменнікаў Украіны заснаваў літаратурную прэмію імя Караленкі для найлепшага рускамоўнага твора.

Бібліяграфія

правіць
  • Собрание сочинений в 6-ти переплетах. — СПб., 1907—1912.
  • Полное собрание сочинений в 9-ти томах. — СПб.: Изд. т-ва А. Ф. Маркс, 1914.
  • Собрание сочинений в 10-ти томах. — М., 1953—1956.
  • Собрание сочинений в 5-ти томах. — М., 1960—1961.
  • Собрание сочинений в 6-ти томах. — М., 1971.
  • Собрание сочинений в 5-ти томах. — М., 1989—1991.
  • История моего современника в 4-х томах. — Л., 1976.
  • Владимир Короленко. Дневник. Письма. 1917—1921. — М., Советский писатель, 2001. — ISBN 5-265-03471-4.
  • Была бы жива Россия. Неизвестная публицистика 1917—1921 гг. — М., 2002.

Зноскі

  1. а б Венгеров С. А. Короленко, Владимир Галактионович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVI. — С. 314–316.
  2. Короленко Владимир Галактионович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  3. Vladimir Korolenko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Wladimir Galaktionowitsch Korolenko // Brockhaus Enzyklopädie
  5. Список гражданских чинов 8 класса. — СПб., 1858. — С. 1641.
  6. Короленко В. Г. История моего современника.
  7. Короленко Владимир Галактионович (руск.)(недаступная спасылка). Литературные путешествия по Перми. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2020. Праверана 19 кастрычніка 2013.
  8. «Голос Украины» Архівавана 1 лістапада 2013.
  9. Вальдман Б. Глава 4. Проза русских писателей и их отношение к еврейскому вопросу // Русско-еврейская журналистика (1860-1914): литература и литературная критика. — Рига: Центр изучения иудаики Латвийского университета, 2008. — С. 224. — 360 с. — ISBN 978-9984-39-456-5.
  10. Негретов П. И. В. Г. Короленко: Летопись жизни и творчества. 1917—1921. — Книга, 1990. — 288 с. — ISBN 5-212-00315-6.
  11. Там жа
  12. Янка Купала. Поўны збор твораў у 9 тамах // . — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. — Т. 9, кніга 1. — С. 512. — 686 с. — 5 800 экз. — ISBN 985-02-0552-0.

Літаратура

правіць
  • Бялый Г. А. В. Г. Короленко. — М., 1949.
  • В. Г. Короленко в воспоминаниях современников. — М., 1962.
  • Глазов в жизни и творчестве В. Г. Короленко / Глазов. гос. пед. ин-т; сост. и науч. ред. А. Г. Татаринцев. — Ижевск, 1988.
  • Жизнь и литературное творчество В. Г. Короленко. Сборник статей и речей к 65-летнему юбилею. Петроград. «Культура и свобода». Просветительное общество в память 27-го февраля 1917 года. — 1919.
  • Короленко С. В. Книга об отце. — М., 1968.
  • Миронов Г. Короленко. — М., 1962.
  • Шаховская Н. Д. В. Г. Короленко: Опыт биографической характеристики. — М.: книгоиздательство К. Ф. Некрасова, 1912.
  • Шаховская Н. Д. Молодые годы Короленко. М., 1931.
  • Короленко В. Г. «… Что написано — неопровержимо» — «… Що написано — неспростовне» / Володимир Короленко. — К.: ДП "Видавничий дім «Персонал», 2010. 468 с. (Бібліотека українознавства; вип. 18). — Рос., укр.
  • В. Г. Короленко в Удмуртии / Буня Михаил Иванович. — Ижевск: Удмуртия, 1995.
  • Закирова Н. Н. В. Г. Короленко и русская литература: семинарий. — Глазов, 2010. — 183 с.
  • Гущина-Закирова Н. Н., Труханенко А. В. Этюды о жизни и творчестве В. Г. Короленко. — Львов. 2009. — 268 с.
  • Михайлова М. В. Поэтика рассказа В. Г. Короленко «Не страшное» [1]
  • Балагуров Я. А. В. Г. Короленко в Карелии // «Север». — 1969. — № 7. — С. 102—104.

Згас агонь жывога слова!
Ноч стаілася сурова —
Змоўкла чулая струна,

Што будзіла і ўздымала,
Да змагання выклікала, —
Перарвалася яна!

Непадкупны, светлы, чысты,
Ты прайшоў свой шлях цярністы,
Не схіліўшы галавы,

І удумным, смелым словам
Ты нёс смерць ліхім намовам,
Брэд развейваў векавы.

Як прарок, ты нёс народу
Людскасць, праўду, вольнасць, згоду
І к дабру яго ты зваў.

З гэтай праўдаю глыбока
Празарлівым сваім вокам
Ў сэрцы нашы зазіраў…

Згас агонь жывога слова,
Змоўкла чулая струна!
Ноч маўкліва і сурова,
Цяжка стала цішына!

Якуб Колас, «Памяці Караленкі»

Спасылкі

правіць