Уладзімір Міхайлавіч Конан

(Пасля перасылкі з У. Конан)

Уладзімір Міхайлавіч Конан (23 красавіка 1934, в. Вераскава, Навагрудскі раён Гродзенскай вобл. — 6 чэрвеня 2011) — беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык. Доктар філасофскіх навук (1982).

Уладзімір Міхайлавіч Конан
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 красавіка 1934(1934-04-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 2011(2011-06-06) (77 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці філосаф, літаратуразнавец
Грамадская дзейнасць
Член у

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Плянтоўскай пачатковай, Вераскаўскай сярэдняй школе. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1959). Пасля сканчэння БДУ выкладаў гісторыю, рускую мову і літаратуру ў Старажоўскай васьмігадовай школе Вілейскага раёна (1959—1960), быў яе дырэктарам (1960—61). У 1961 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР, працаваў малодшым (1965—66), старшым (1966—84) навуковым супрацоўнікам, загадчыкам сектара эстэтыкі і сацыяльнай псіхалогіі (1984—86), вядучым навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута (1986—90). З 1990 года працаваў загадчыкам аддзела Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. Даследаваў тэарэтына-метадалагічныя праблемы філасофіі і культуралогіі, гісторыю эстэтычнай думкі, пытанні фалькларыстыкі і літаратуразнаўства Беларусі.

Першы артыкул апублікаваў у 1963 годзе ў часопісе «Весці АН БССР». Стаў чальцом Саюза пісьменнікаў Беларусі ў 1982 годзе. У 1984 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за цыкл работ па гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі (апубл. у 1973—80).

БібліяграфіяПравіць

  • Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917―1934 гг.) / У. М. Конан. — Мінск: Навука і тэхніка, 1968. — 187, [2] с.
  • Адам Бабарэка: крытычна-біяграфічны нарыс / Уладзімір Конан. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. — 122, [2] с., [8] л. іл., партр., факсім.
  • Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. — Мн.: Маст. літ., 1989. — 237, [1] c.
  • Святло для людзей: (родная мова і культура ў эпоху перабудовы) / Уладзімір Конан. — Мінск: Голас Радзімы, 1989. — 60, [2] c.
  • Боская і людская мудрасць: (Францішак Скарына: жыццё, творчасць, светапогляд) / Уладзімір Конан. — Мінск: [б. в.], 1990. — 64 с.
  • Святло паэзіі і цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча / Уладзімір Конан. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. — 206, [2] c.
  • Народная педагогіка беларусаў / У. М. Конан, В. С. Болбас, П. І. Ляўта і інш. — Мн.: НІА, 1996. — 165 с.
  • Беларуская мастацкая культура эпохі Сярэдневякоўя і Рэнесансу: манаграфія / У. М. Конан. — Мінск: БДПУ, 2006. — 175, [1] с.
  • Выбранае / Уладзімір Конан. — Мінск: Смэлтак, 2009. — 535 с. — (Выдатныя постаці Беларусі).

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 26 лістапада 2019.