Уладзімір Тадэвушавіч Кін-Камінскі

(Пасля перасылкі з У. Кін-Камінскі)

Уладзімір Тадэвушавіч Кін-Камінскі (14 лістапада 1950, Мінск[1]  — 12 сакавіка 1997, Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно.

Уладзімір Тадэвушавіч Кін-Камінскі
Дата нараджэння 14 лістапада 1950(1950-11-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 1997(1997-03-12) (46 гадоў)
Месца смерці
Бацька Тадэвуш Карлавіч Кін-Камінскі
Адукацыя
Тэатр
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

У 1972 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1972 года — акцёр у Нацыянальным Акадэмічным Тэатры імя Янкі Купалы. Чытаў вершы і апавяданні на Беларускім Радыё[2], здымаўся на Беларусьфільме і Беларускім тэлебачанні. За пастаноўку ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы спектакля «Тутэйшыя» паводле п’есы Янкі Купалы ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі ў галіне тэатральнага мастацтва ў 1992 годзе.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў‎ з 1977 года.

Сям’я правіць

Бацька — Тадэвуш Карлавіч Кін-Камінскі. Жонка — Наталля Пятроўна Перавалава. Дачка — Марыя Уладзіміраўна Кін-Камінская.

Ролі ў тэатры правіць

Фільмаграфія правіць

  • 1976, 1978 — Час выбраў нас [5]
  • 1978 — Таблетку пад язык [6]
  • 1979 — Задача з трыма невядомымі — Паскевіч
  • 1979 — Наваселле — Міша, вадзіцель Волгі
  • 1981 — Апошні шанц — Бароўскі [7]
  • 1982 — Iмяніны — Цімох
  • 1983 — Як Васіль гаспадарыў — гаспадар (агучванне)
  • 1983 — Канікулы — Аскольд
  • 1985 — Нядзельныя прагулкі — бацька
  • 1991 — Happy End — артыст
  • 1991 — Ох, лепей удвох — вартаўнік
  • 1991 — Тутэйшыя — немец; старшыня патруля; нямецкі афіцэр; польскі афіцэр
  • 1992 — Інтэрпол

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кін-Камінскі Уладзімір Тадэвушавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 271. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Белорусское кино : персоналии / Национальная киностудия «Беларусьфильм». — Минск, 2007.|c. 128|
  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2013. |т. 4. с.457|
  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2002. — |т. 1. с. 518|