Уладзімір Ільіч Ленін

расійскі і савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, правадыр Кастрычнікай рэвалюцыі
(Пасля перасылкі з У. Ленін)

Уладзі́мір Ільі́ч Улья́наў, больш вядомы пад псеўданімам Ле́нін (руск.: Владимир Ильич Ленин; 22 красавіка 1870 — 21 студзеня 1924) — расійскі камуністычны тэарэтык, арганізатар і кіраўнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі, першы кіраўнік Савецкай дзяржавы.

Уладзімір Ільіч Ульянаў (Ленін)
руск.: Владимир Ильич Ульянов (Ленин)

Сцяг1-ы старшыня Савета народных камісараў СССР Сцяг
6 ліпеня 1923 — 21 студзеня 1924
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Аляксей Іванавіч Рыкаў
Сцяг1-ы старшыня Савета Народных Камісараў РСФСР Сцяг
8 лістапада 1917 — 21 студзеня 1924
Папярэднік пасада заснавана; Аляксандр Фёдаравіч Керанскі як Міністр-старшыня Часовага ўрада
Пераемнік Аляксей Іванавіч Рыкаў
Нараджэнне 22 красавіка 1870(1870-04-22)[2][3][…]
Смерць 21 студзеня 1924(1924-01-21)[5][6][…] (53 гады)
Месца пахавання
Род Blank family[d]
Імя пры нараджэнні руск.: Владимир Ильич Ульянов
Бацька Ілья Мікалаевіч Ульянаў[d]
Маці Марыя Аляксандраўна Ульянава[d]
Жонка Надзея Канстанцінаўна Крупская
Веравызнанне Атэіст
Партыя РСДРПРКП(б)ВКП(б)
Член у
Адукацыя
Прафесія Юрыст
Дзейнасць ленінізм[d], палітыка[8] і камунізм[8]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Уладзімір Ульянаў нарадзіўся ў Сімбірску ў сям’і работніка сферы адукацыі. Паводле этнічнага паходжання Ульянаў меў рускія, калмыцкія, нямецкія, шведскія, яўрэйскія карані. Быў пахрышчаны ў праваслаўе.

У раннім узросце Ульянаў перажыў дзве вялікія трагедыі. Першай была смерць бацькі ў 1886 годзе.

У маі 1887 года брат Уладзіміра Ульянава — Аляксандр быў павешаны за ўдзел у арганізацыі замаху на цара Аляксандра III. Яго сястра трапіла пад дамашні арышт у маёнтку Ульянавых у вёсцы Какушкіна за 40 км ад Казані. Усё гэта радыкалізавала Леніна ад самых маладых гадоў. У савецкай ідэалагічнай міфалогіі гэты эпізод прадстаўляўся як вызначальны для будучай дзейнасці Леніна.

Уладзімір Ульянаў таксама ўцягваўся ў актыўнасць марксісцкіх груповак. За ўдзел у пратэстах ён быў выключаны з Казанскага ўніверсітэта і працягнуў навучанне самастойна, у 1891 годзе атрымаўшы ліцэнзію на адвакацкую дзейнасць. За гэты час ён вывучыў некалькі замежных моў, пераклаў на рускую мову Маніфест Камуністычнай партыі. Таксама Ленін стаў аўтарам некалькіх тэарэтычных прац па філасофіі марксізму.

 
арыштанцкі фотаздымак Леніна

Пэўны час Ульянаў працаваў у Самары. У 1893 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе ўсё больш і больш актыўна займаўся рэвалюцыйнай прапагандай і тэарэтызаваннямі на марксысцкія тэмы. 7 снежня 1895 года У. Ульянаў быў арыштаваны і зняволены на 14 месяцаў, пасля чаго сасланы ў вёску Шушанскае ў Сібіры.

У ліпені 1898 года У. Ульянаў ажаніўся з Н. Крупскай, таксама сацыялісткай. У красавіку 1899 года ён апублікаваў сваю кнігу «Развіццё капіталізму ў Расіі». У 1900 годзе тэрмін ссылкі скончыўся і У. Ульянаў пачаў шмат вандраваць па Расіі і замежжы. Пэўны час ён жыў у Цюрыху, Жэневе, Мюнхене, Празе, Вене, Манчэстэры і Лондане. Ульянаў актыўна займаўся публіцыстыкай, прыкладна ў гэты час ён упершыню выкарыстаў псеўданім «Ленін».

Ленін быў актыўным сябрам Расійскай Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). У 1903 годзе пасля расколу партыі, які быў часткова інспіраваны ленінавым памфлетам «Што рабіць?», ён узначаліў фракцыю бальшавікоў.

У 1906 годзе Ленін абраны ў прэзідыум РСДРП. У 1907 годзе ён для бяспекі пераехаў у Фінляндыю, працягваў шмат вандраваць і ўдзельнічаць у агульнаеўрапейскіх сходках «левых».

1914—1917 гг.

правіць

Падчас Першай Сусветнай вайны адбыўся раскол еўрапейскіх левых з-за таго, што некаторыя марксісцкія партыі (у прыватнасці, у Германіі) актыўна падтрымалі свае ўрады ў вайне.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі і адрачэння ад прастола цара Мікалая II, Леніну, які ў той час знаходзіўся ў ізаляванай вайною Швейцарыі, было трэба тэрмінова вярнуцца ў Расію. Зацікаўлены ў дэстабілізацыі свайго ворага — Расіі, нямецкі ўрад дазволіў Леніну на цягніку праехаць праз усю Германію, а пасля караблём пераехаць у Швецыю, а адтуль пры дапамозе шведскіх камуністаў — у Петраград.

16 красавіка 1917 года Ленін прыбыў у сталіцу Расіі і ўзначаліў бальшавіцкія сілы апублікаваўшы свае Красавіцкія тэзы, дзе заклікаў да бязлітаснай барацьбы супраць расійскага часовага ўрада. Часовы ўрад абвясціў Леніна агентам Германіі.

Пасля паразы бальшавіцкага паўстання ў ліпені, Ленін зноў збег у Фінляндыю, дзе выдаў сваю працу «Дзяржава і рэвалюцыя», у якой на базе цытат і ўласных інтэрпрэтацый прац Маркса і Энгельса заклікаў да стварэння формы кіравання грамадствам на аснове рабочых і сялянскіх рад («саветаў»).

У кастрычніку Ленін вярнуўся ў Петраград і ўзначаліў Кастрычніцкую рэвалюцыю. Падзенне Зімовага палаца ў ноч з 7 на 8 лістапада адзначыла сабой пачатак больш як 70-гадовага савецкага рэжыму ў Расіі.

На чале савецкай дзяржавы

правіць

8 лістапада 1917 года Ленін быў абраны старшынёй Савета народных дэпутатаў. Бальшавіцкі ўрад абвясціў планы па электрыфікацыі Расіі, пераадоленню дыскрымінацыі жанчын і масавай непісьменнасці.

Адной з першых задач савецкага ўрада было сканчэнне вайны. Пэўная частка бальшавіцкіх кіраўнікоў (Бухарын) выступала за працяг вайны супраць Германіі, хтосьці (Троцкі) выступаў за канцэпцыю «ані міра, ані вайны»: спыненне баявых дзеянняў і вяртанне ўсіх захопленых тэрыторый. Аднак, Ленін настаяў на падпісанні Брэсцкай мірнага дагавору, паводле якой Расія выходзіла з вайны і губляла буйныя тэрыторыі на Захадзе. Падпісанне гэтага міру дадала аргументаў тым, хто абвінавачваў бальшавікоў у прадстаўленні нямецкіх інтарэсаў.

На выбарах ва Устаноўчы сход Расіі большасць атрымалі правыя эсэры і цэнтрысты, неўзабаве Устаноўчы сход быў разагнаны, гэтым пачалося актыўнае гвалтоўнае выцісканне альтэрнатыўных бальшавікам сіл з палітычнай арэны.

Бальшавікі сфарміравалі кааліцыйны ўрад з Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Аднак, урад распаўся пасля таго, як эсэры не падтрымалі Брэсцкі мірны дагавор і далучыліся да апазіцыі бальшавікам. Бальшавікі распачалі масавыя рэпрэсіі, для чаго, у прыватнасці, была створана ЧК.

14 студзеня 1918 года пасля публічнага выступу на Леніна быў здзейснены першы замах. 30 жніўня 1918 года Фані Каплан, член партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, зрабіла другі замах на Леніна, цяжка яго параніла. Ленін аправіўся пасля ранаў, але яго здароўе было моцна падарвана.

Грамадзянская вайна ў Расіі

правіць

Па ўсёй Расіі пачалі разгортвацца актыўныя баявыя дзеянні паміж бальшавіцкай Чырвонай арміяй і Белай арміяй, што складалася з усіх праціўнікаў бальшавікоў ад эсэраў да манархістаў.

У адказ на масавую антыбальшавіцкую барацьбу, «чырвоныя» пачалі серыю масавых рэпрэсій, вядомую як Чырвоны тэрор. Дзясяткі тысяч сапраўдных ці імаверных ворагаў бальшавіцкага рэжыму былі расстраляныя альбо адпраўленыя ў канцэнтрацыйныя лагеры. Акрамя таго, у сельскіх рэгіёнах пачала разгортвацца палітыка Ваеннага камунізму, пры якой у сялян гвалтоўна канфіскоўвалася харчаванне, быдла, пры чым людзі часта пакідаліся на галодную смерць. Ленін быў галоўным інспіратарам тэрарыстычнай палітыкі чырвонага ўрада.

Не гледзячы на падтрымку белага руху з замежжа, «чырвоным» удалося перамагчы ў крывавай грамадзянскай вайне.

Ленінская знешняя палітыка

правіць

У сакавіку 1919 года Ленін стаў ініцыятарам стварэння так званага Камуністычнага інтэрнацыяналу, праз заснаванне якога бальшавікі і іх прыхільнікі ў замежжы адмежаваліся ад агульнага сацыялістычнага руху.

Поспехі Чырвонай арміі ў барацьбе супраць белых натхнілі Леніна на абвяшчэнне канчатковай мэтай бальшавікоў «экспарт рэвалюцыі» і ўсталяванне сусветнага камуністычнага панавання. Найперш бальшавікі вырашылі ўсталяваць кантроль над Польшчай, якая здолела аднавіць незалежнасць, каб злучыцца з сваімі прыхільнікамі ў Германіі.

Ленін дэклараваў сваю прыхільнасць да нацыянальнай аўтаноміі і абвяшчаў канец нацыянальнага прыгнёту і наданне нацыянальнай незалежнасці прыгнечаным нацыям. На самой справе, гэта не перашкодзіла бальшавікам захапіць і далучыць да сябе беларускую, украінскую і многія іншыя дзяржавы.

 
Апошні фотаздымак Леніна

Голад, благое эканамічнае становішча і масавая незадаволенасць, выкліканыя бальшавіцкай палітыкай «Ваеннага камунізму» і грамадзянскай вайной, прымусіла ленінскі ўрад у 1921 годзе да пераходу да «Новае эканамічнай палітыкі», пры якой дазваляліся пэўныя элементы рыначнай эканомікі. НЭП насіла хутчэй тактычны характар вымушанага адходу ад сацыялістычных прынцыпаў і была неўзабаве згорнутая Сталіным.

Канец жыцця

правіць

Здароўе Леніна было моцна падарвана рэвалюцыяй і замахамі на яго жыццё. Медыцынскія тэхналогіі таго часу не дазвалялі выцягнуць кулю з яго шыі. У маі 1922 года Ленін меў першы ўдар, ён стаў напалову паралізаваны і не змог больш выконваць свае абавязкі па кіраванні краінай. У снежні 1922 года адбыўся другі ўдар, і Ленін цалкам адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Трэці ўдар Ленін меў у сакавіку 1923 года, пасля чаго да канца жыцця застаўся нямым і цалкам паралізаваным.

Пасля першага ўдару Ленін паспеў надыктаваць сваёй жонцы палітычны тастамент, у якім сярод іншага жорстка крытыкаваў кіраўніцтва бальшавіцкай партыі, у тым ліку Сталіна, які займаў пасаду генеральнага сакратара ВКП з красавіку 1922 года. Ідэі Леніна былі зачытаныя на з’ездзе ВКП, але крытыкаванае кіраўніцтва заявіла пра неадэкватнасць Леніна.

Ленін памёр 21 студзеня 1924 года. Неўзабаве пасля смерці з’явілася версія пра сіфіліс як адну з прычын яго дрэннага здароўя. Версія знайшла пацвярджэнне пасля падзення камуністычнага рэжыму.

Пасля смерці

правіць

Праз тры дні пасля смерці Леніна, горад Петраград быў перайменаваны ў яго гонар у Ленінград. З цела Уладзіміра Ульянава былі выняты вантробы, яно было забальзамавана і выстаўлена на сталы паказ у пабудаваным на Чырвонай плошчы маўзалеі, дзе знаходзіцца і сёння.

 
стылізаваная выява Леніна

Культ Леніна стаў цэнтрам камуністычнай міфалогіі. За гады камуністычнага рэжыму імем Леніна былі названы дзясяткі гарадоў, тысячы вуліц, прадпрыемстваў па ўсім СССР і краінах сацыялістычнага блоку. Практычна ў кожным буйным населеным пункце СССР быў помнік Леніну, а цэнтральная вуліца і плошча былі названыя ў гонар Леніна. Плынь марксізму, заснаваная Ленінам, атрымала найменне «Марксізм-ленінізм», існавалі цэлыя інстытуты вывучэння ленінскай ідэалогіі, пры тым, што самі працы Леніна жорстка цэнзураваліся.

Пасля падзення камунізму, ва Усходняй Еўропе большасць помнікаў Леніну былі знішчаны, вуліцы перайменаваны. Аднак, на постсавецкай прасторы дагэтуль шмат ленінскіх помнікаў і назваў. Ленінград быў у 1991 годзе перайменаваны назад у Санкт-Пецярбург, аднак Ленінградская вобласць і горад Ульянаўск (колішні Сімбірск) захавалі свае савецкія назвы.

Асноўныя ідэі Леніна

правіць

Гісторыясофскі аналіз сучаснага яму капіталізму

правіць

У сваёй працы «Імперыялізм як вышэйшая стадыя капіталізму (папулярны нарыс)», напісанай у Цюрыху ў 1916 годзе (апублікавана ў Петраградзе ў 1917 годзе[9]) Ленін пастуляваў, што да канца XIX стагоддзя капіталізм ў найбольш развітых краінах перайшоў у новую «асаблівую гістарычную стадыю» свайго развіцця, якую ён называў імперыялізмам. Апошні, на яго думку, ёсць капіталізм манапалістычны («па сваёй эканамічнай сутнасці»), паразітычны або загніваючы («Дзяржава-ранцье ёсць дзяржава паразітычнага, загнівае капіталізму»), а таксама «пераходны ці, дакладней, паміраючы капіталізм»[10]. У прадмове да французскай і нямецкай выданням працы (ліпень 1920) Ленін пісаў: "Імперыялізм напярэдадні сацыялістычнай рэвалюцыі пралетарыяту. Гэта пацвердзілася з 1917 года ў сусветным маштабе."ref>Ibid., 308.</ref> На думку доктара філасофскіх навук Леаніда Палякова

сёння многія ідэі Леніна вельмі актуальныя. Напрыклад, крытыка буржуазнай дэмакратыі як схаванай формы дыктатуры капіталу. Ён пісаў: хто валодае, той і кіруе. У такой сітуацыі размовы пра ўладу народа — проста падман. Актуальная і ленінская тэорыя імперыялізму, асабліва, што тычыцца яго пераходу ў фінансавы капіталізм. Гэта самопожирающий монстар, эканоміка па вытворчасці грошай, якія аказваюцца ў банкіраў. Менавіта гэта і стала прычынай цяперашняга глабальнага крызісу. Пачытайце Леніна, ён гэта прадказваў[11].

Палітычная філасофія

правіць
 
Манета ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Леніна — самая масавая памятная манета ў СССР, наклад склаў 100 млн адзінак

Палітычная філасофія Леніна арыентавалася на радыкальную перабудову грамадства, якая ліквідуе ўсякі прыгнёт, сацыяльную няроўнасць. Сродкам такой перабудовы павінна была быць рэвалюцыя. Абагульняючы досвед ранейшых рэвалюцый, Ленін распрацоўвае вучэнне аб рэвалюцыйнай сітуацыі і пра дыктатуру пралетарыяту як сродку абароны і развіцця заваёў рэвалюцыі. Як і заснавальнікі марксізму, Ленін разглядае рэвалюцыю як вынік у першую чаргу аб’ектыўных працэсаў, паказваючы, што яна не робіцца па замове або па жаданні рэвалюцыянераў. Пры гэтым Ленін ўносіць у марксісцкую тэорыю палажэнне аб тым, што сацыялістычная рэвалюцыя не абавязкова павінна адбыцца ў найбольш развітых капіталістычных краінах; ланцуг імперыялістычных дзяржаў можа прарвацца ў найбольш слабым, з-за перапляцення ў ім мноства супярэчнасцяў, звяне. Ва ўспрыманні Леніна такім звяном была Расія ў 1917 годзе[12].

Пад палітыкай Ленін разумеў перш за ўсё дзеянні вялікіх мас людзей. «… Калі адкрытага палітычнага выступу мас няма, — пісаў ён, — яго ніякія путчу не заменяць і штучна не выклічуць»[13]. Замест уласцівых іншым палітыкам разваг аб элітах і партыях Ленін казаў пра масах і сацыяльных групах. Ён уважліва вывучаў жыццё розных слаёў насельніцтва, імкнучыся выявіць змены настрояў класаў і груп, суадносіны іх сіл і г. д. На гэтай аснове рабіліся высновы аб класавых саюзах, аб лозунгах дня і магчымых практычных дзеяннях[12].

Пры гэтым Ленін адводзіў вялікую ролю суб’ектыўнаму фактару. Ён даводзіў, што сацыялістычная свядомасць не ўзнікае сама сабой з эканамічнага становішча пралетарыяту, што для яе выпрацоўкі патрэбна дзейнасць тэарэтыкаў, якія абапіраюцца на больш шырокія падставы, і што гэту свядомасць трэба ўносіць у рабочы клас звонку. Ленін распрацоўваў і ажыццяўляў у жыццё вучэнне аб партыі як вядучай частцы класа, паказваў на ролю суб’ектыўных складнікаў у рэвалюцыі, якія самі не ўзнікаюць з рэвалюцыйнай сітуацыі. У сувязі з гэтымі палажэннямі адны інтэрпрэтатары сталі казаць аб істотным укладзе Леніна ў марксісцкую тэорыю, іншыя — пра яго валюнтарызм[12].

Ленін таксама выказаў шэраг палажэнняў, развівае марксісцкую ідэю пра адміранне дзяржавы, чаму, згодна з Леніным, павінна папярэднічаць яго радыкальная дэмакратызацыя, уключаючы выбарнасць і змяняльнасць дэпутатаў і чыноўнікаў, праца якіх павінна аплачвацца на ўзроўні зарплаты рабочых, усё больш шырокае прыцягненне да дзяржаўнага кіравання прадстаўнікоў народных мас, з тым каб у канчатковым рахунку кіравалі па чарзе ўсе, і кіраванне перастала быць прывілеем[12].

Камунізм, сацыялізм і дыктатура пралетарыяту

правіць

Згодна з Леніным усякая дзяржава носіць класавы характар. У артыкуле «Дробнабуржуазная пазіцыя ў пытанні аб разрусе» У. І. Ленін піша: «У пытанні аб дзяржаве адрозніваць у першую галаву, якому класу „дзяржава“ служыць, якога класа інтарэсы яна праводзіць». У падрыхтаванай Леніным Праграме РКП(б) было запісана: «У супрацьлегласць буржуазнай дэмакратыі, якая схавала класавы характар яе дзяржавы, Савецкая ўлада адкрыта прызнае непазбежнасць класавага характару усякай дзяржавы, пакуль цалкам не знік падзел грамадства на класы і разам з ім ўсякая дзяржаўная ўлада». У брашуры «Ліст да рабочых і сялян з нагоды перамогі над Калчаком» У. І. Ленін класавы характар дзяржавы падкрэслівае самым рашучым чынам: «Альбо дыктатура (гэта значыць жалезная ўлада) памешчыкаў і капіталістаў, альбо дыктатура працоўнага класа».

У тэзісах дакладаў аб тактыцы РКП на III кангрэсе Камуністычнага Інтэрнацыяналу У. І. Ленін адзначае: «Дыктатура пралетарыяту азначае не спыненне класавай барацьбы, а працяг яе ў новай форме і новымі прыладамі. Пакуль застаюцца класы, пакуль звергнуты ў адной краіне буржуазія павялічвае свае атакі на сацыялізм у міжнародным маштабе, да тых часоў гэтая дыктатура неабходная». А паколькі, як падкрэслівалася ў Дакладзе аб тактыцы РКП на III кангрэсе Камуністычнага Інтэрнацыяналу 5 ліпеня 1921 года, «задача сацыялізму складаецца ў тым, каб знішчыць класы», пастолькі перыяд дыктатуры пралетарыяту ахоплівае ўсю першую фазу камунізму, г. зн. увесь перыяд сацыялізму[14].

Да пабудовы камунізму неабходны прамежкавы этап — дыктатура пралетарыяту. Камунізм дзеліцца на два перыяду: сацыялізм і ўласна камунізм. Пры сацыялізме няма эксплуатацыі чалавека чалавекам, але яшчэ няма багацця матэрыяльных дабротаў, які дазваляе задаволіць любыя патрэбы ўсіх членаў грамадства[15].

Узяцце ўлады бальшавікамі ў кастрычніку 1917 года У. І. Ленін разглядаў як пачатак сацыялістычнай рэвалюцыі, поспех якой быў для яго доўгі час праблематычным. Абвяшчэнне савецкай рэспублікі сацыялістычнай азначала для яго толькі «рашучасць Савецкай улады ажыццявіць пераход да сацыялізму»[16].

У 1920 годзе ў сваёй прамове «Задачы саюзаў моладзі», Ленін сцвярджаў, што камунізм будзе пабудаваны ў 1930—1940 гадах[17].

Псеўданімы

правіць

У снежні 1901 года Уладзімір Ульянаў ў часопісе «Зара» апублікаваў першыя чатыры главы артыкула «Аграрнае пытанне і „крытыкі Маркса“», упершыню ужыўшы ў якасці подпісу псеўданім «Н. Ленін». За мяжой ініцыял «Н» звычайна расшыфроўваецца як «Николай», хоць у рэчаіснасці ні ў адной з прыжыццёвых публікацый Леніна дадзены ініцыял не расшыфроўваецца. Дакладная прычына яго з’яўлення невядомая, таму мелася шмат версій аб паходжанні гэтага псеўданіма.

На думку гісторыка Уладлена Логінава, найбольш праўдападобнай уяўляецца версія[18], звязаная з выкарыстаннем пашпарта рэальна існаваўшага Мікалая Леніна[19].

Род Леніных прасочваецца ад казака Посніка[20], якому ў XVII стагоддзі за заслугі, звязаныя з заваяваннем Сібіры і стварэннем зімоўя па рацэ Лене, далі дваранства і прозвішча Ленін. Шматлікія нашчадкі яго не раз вылучаліся на ваеннай і на чыноўнай службе. Адзін з іх, Мікалай Ягоравіч Ленін, даслужыўся да чыну стацкага саветніка, выйшаў у адстаўку і ў 1880-х гадах пасяліўся ў Яраслаўскай губерні, дзе і памёр у 1902 годзе[21]. Яго дзеці, спачувалі сацыял-дэмакратычнаму руху, які зараджаўся ў Расіі, былі добра знаёмыя з Уладзімірам Ільічом Ульянавым і пасля смерці бацькі перадалі Уладзіміру Ульянаву яго пашпарт, праўда з перапраўленай датай нараджэння. Ёсць версія, што пашпарт Уладзіміру Ільічу дастаўся яшчэ вясной 1900 года, калі сам Мікалай Ягоравіч Ленін яшчэ быў жывы[22].

Па сямейнай версіі Ульянавых псеўданім Уладзіміра Ільіча паходзіць ад назвы ракі Лена. Так, Вольга Дзмітрыеўна Ульянава, пляменніца У. І. Леніна і дачка яго роднага брата Д. І. Ульянава, якая вывучала жыццё сям’і Ульянавых, пісала ў абарону дадзенай версіі на аснове апавяданняў свайго бацькі:

…Пра паходжанне псеўданіма «Ленін». «Я маю падставы меркаваць, — пісаў мой бацька, — што гэты псеўданім паходзіць ад назвы ракі Лена, так выдатна апісанай Караленкам. Уладзімір Ільіч не ўзяў псеўданім Волгін, так як ён досыць быў абшарпаны, у прыватнасці, яго выкарыстаў, як вядома, Пляханаў, а таксама іншыя аўтары, напрыклад, даволі вядомы богашукач Глінка[ru] і інш.»[23]

Паводле іншага сямейнага падання, прозвішча «Ульянаў» далёка не адразу замацавалася за дзедам Леніна, Мікалаем Васільевічам — часам яго называлі «Ульянін». Ад гэтага скажонага варыянту быццам бы і з’явіўся ў сям’і ў якасці жарты псеўданім «Ленін»[24].

Пасля прыходу да ўлады У. І. Ленін афіцыйныя партыйныя і дзяржаўныя дакументы падпісваў «У. І. Ульянаў (Ленін)».

Варта заўважыць, што Ленін — гэта самы вядомы псеўданім Уладзіміра Ільіча Ульянава, але далёка не адзіны. Усяго па прычыне канспірацыі Ульянаў меў больш за 150 псеўданімаў.

Беларускія пераклады

правіць

Збор твораў у 12 т. / Пад. рэд. П. В. Горына і інш. (1929—1934).

Зноскі

  1. Леў Левінсон Вехі і лёсы фатографа і яго герояў Да 140-годдзя з дня нараджэння М. С. Напельбаўма
  2. Vladimir Iljitš Uljanov // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. P. Vi. Lenin, Vladimir Ilich // The Enciclopædia Britannica — 12 — London, NYC: 1922. — Vol. XXXI English History to Oyama, Iwao.
  5. Ленин Владимир Ильич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 14 : Куна — Ломами. — С. 294–300. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Resis A. Vladimir Lenin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. https://lenin.shm.ru/2410-2/ Праверана 22 красавіка 2024.
  8. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  9. «Имперіализмъ, какъ новѣйшій этапъ капитализма. (Популярный очеркъ)» — Пг.: «Жизнь и Знаніе», 1917.
  10. Ленин В. И. ПСС, 5-е издание, Т. 27, стр. 420, 424.
  11. Леонид Поляков, доктор философских наук, завкафедрой общей политологии ВШЭ о Ленине в «Российской газете» за 18 апреля 2012 года
  12. а б в г Фролов И. и др. Введение в философию. Глава 6. Марксистская философия (XX век)
  13. Ленин В. И. Полн. собр. соч. Т. 11. С. 59.
  14. доктор философских наук, профессор М. В. Попов «В. И.ЛЕНИН О ДИКТАТУРЕ ПРОЛЕТАРИАТА И РЕНЕГАТСТВО ВЕРХУШКИ КПСС» Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  15. Ленин В. И. Государство и революция (1917) // ПСС.
  16. Шабров Олег Федорович доктор политических наук, профессор «Политический переворот в социалистической революции: его суть и значение»
  17. Ленин В. И. Задачи союзов молодёжи (1920) // ПСС
  18. Зачем Брежнев просил проверить мозг Ленина. Откуда Ульянов взял псевдоним?
  19. Штейн М. Г. Дворянские роды Ульяновых и Лениных в истории России: диссертация доктора исторических наук: 07.00.02. — СПб., 2008. — 910 с.
  20. Штейн М. Г. Ульяновы и Ленины. Тайны родословной и псевдонима. — СПб., 1997. — С. 198, 203—206.
  21. Штейн М. Г. Ульяновы и Ленины: семейные тайны — СПб., 2005.
  22. Псевдоним из-за бугра, Псевдоним из-за бугра, или Откуда корни ленинского пророчества? Архівавана 23 снежня 2007.
  23. Ульянова О. Д. Родной Ленин (Владимир Ильич и его семья). — М.: ИТРК, 2002. — С. 26.
  24. Пейн Р. Ленин. М., 2008. С. 35.

Літаратура

правіць
  • Антонович, И. И. От февраля к октябрю и дальше [Текст] : (к 90-летию Февральской революции в России) / И. И. Антонович // Социология : научно-теоретический журнал. — 2007. — № 2. — С. 3-7. ББК 63.3(2)535
  • Белявцев В. И., В. И. Ленин и Белоруссия. — Мн.: «БЕЛАРУСЬ», 1978. ББК 66.69(4Беи)
  • Костягина В. М. Жизнь Владимира Ильича Ленина: Вопросы и ответы. — Ульяновск: изд-во "Корпорация технологий продвижения, 2012 ISBN 978-5-94655-193-9
  • Краус Т. Ленин. Социально-теоретическая реконструкция. — М.: Наука, 2011. ISBN 978-5-02-037559-8
  • Сопельняк Б. Н. Три покушения на Ленина. — М.: Молодая гвардия, 2005. ISBN 5-235-02852-X

Спасылкі

правіць