Усевалад Эмільевіч Меерхольд
Усевалад Эмільевіч Меерхольд (руск.: Все́волод Эми́льевич Мейерхо́льд, сапраўднае — Карл Казімір Тэадор Маергольд, 28.1(9.2).1874, Пенза — 2 лютага 1940, Масква) — савецкі рэжысёр і акцёр, народны артыст Рэспублікі (1923).
Усевалад Эмільевіч Меерхольд | |
---|---|
руск.: Всеволод Мейерхольд | |
Дата нараджэння | 28 студзеня (9 лютага) 1874[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1940[2][4][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Жонка | Зінаіда Мікалаеўна Райх[d] |
Дзеці | Irina Vsevolodovna Meyerhold[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэатральны рэжысёр, драматург, палітык, кінарэжысёр, тэатразнавец, рэжысёр, педагог |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0583462 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 28 студзеня (9 лютага) 1874 года ў Пензе ў сям’і прадпрымальніка, выхадца з Германіі. У 1895 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, у 1896 годзе — на 2-і курс драматычнага класа Музычна-драматычнага вучылішча Маскоўскага філарманічнага таварыства; пасля заканчэння ў 1898 годзе ўвайшоў у трупу Маскоўскага Мастацкага тэатра. Найбольш значныя ролі Меерхольда — Траплёў, Тузенбах («Чайка», «Тры сястры» Чэхава), Ёганэс («Адзінокія» Гаўптмана), Мальволіа, прынц Арагонскі («Дванаццатая ноч», «Венецыянскі купец» Шэкспіра). У 1902 годзе Меерхольд сышоў з ММТ; да 1905 года ўзначальваў арганізаванае ім «Таварыства новай драмы» (Херсон, Нікалаеў, Тбілісі), дзе выступіў і як рэжысёр.
У 1922-1924 гадах Меерхольд быў мастацкім кіраўніком маскоўскага Тэатра Рэвалюцыі. Пасля закрыцця Тэатра імя Меерхольда (1938) К. С. Станіслаўскі прыцягнуў Меерхольда да працы ў оперным тэатры.
20 чэрвеня 1939 года Меерхольд быў арыштаваны ў Ленінградзе. Пасяджэнне Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР адбылося 1 лютага 1940 года. Калегія прысудзіла рэжысёра да расстрэлу. 2 лютага 1940 года прыгавор быў прыведзены ў выкананне. Пахаваны ў агульнай магіле на Данскіх могілках.
У 1955 годзе Вярхоўны суд СССР пасмяротна рэабілітаваў Меерхольда.
Зноскі
- ↑ а б МЕЙЕРХО́ЛЬД // Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ а б в МЕЙЕРХО́ЛЬД Всеволод Эмильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 16. — С. 12–13.
- ↑ Мейерхольд Всеволод Эмильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Vsevolod Yemilyevich Meyerhold // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усевалад Эмільевіч Меерхольд