Уільям Морыс

(Пасля перасылкі з У. Морыс)

Уільям МОРЫС (William Morris; 24 сакавіка 1834, Уолтэмстоу — 3 кастрычніка 1896,Лондан) — англійскі мастак, пісьменнік, тэарэтык мастацтва, грамадскі дзеяч.

Уільям Морыс
англ.: William Morris
Фатаграфія
Партрэт Уільяма Морыса пэндзля Джорджа Фрэдэрыка Уотса, 1870.
Дата нараджэння 24 сакавіка 1834(1834-03-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 1896(1896-10-03)[1][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Жонка Jane Morris[d][8]
Род дзейнасці архітэктар, паэт, дызайнер, графічны дызайнер, мастак, пісьменнік навуковай фантастыкі, палітык, ілюстратар
Жанр дэкаратыўна-прыкладное мастацтва[d][9]
Вучоба
Мастацкі кірунак прэрафаэлітызм
Партыя
Сайт williammorrissociety.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце (1853—56). 3 1856 працаваў у архітэктурнай майстэрні Дж. Э. Стрыта ў Лондане. У 1857—62 займаўся жывапісам.

3 1860-х г. пад уплывам ідэй прэрафаэлітаў, І. Карлейля і Дж. Рэскіна выступаў з рамантычнай крытыкай буржуазнага ладу, машыннай вытворчасці проціпастаўляў народныя рамёствы, традыцыі ручной працы і індывідуальную мастацкую творчасць, у якіх бачыў сродак эстэтычнага выхавання і пераўвасаблення грамадства. У 1861—62 заснаваў (з П. Маршалам і Ч. Фолкнерам) мастацка-прамысловую кампанію (саматужныя майстэрні дэкаратыўнай размалёўкі, мэблі, тканін, металічных вырабаў, вітражоў, шпалер, вышывак і інш.), у 1890—91 — Келмскоцкае выдавецтва. Вырабы яго майстэрняў, афармленне інтэр'ераў і кніг вызначаліся рысамі дэкаратыўных стылізацый у духу сярэдневяковага мастацтва. Творчасць У. Морыса папярэднічала ўзнікненню стылю мадэрн і заклала асновы мастацкага канструявання.

Імкненне да сярэдневяковых матываў і рамантычнай стылізацыі вобразаў уласціва і для яго літаратурнай творчасці: паэмы «Абарона Гінеўры» (1858), «Зямны рай» (ч. 1—3, 1868—70), аповесці «Сон пра Джона Бола» (1888). Аўтар сацыяльна-ўтапічнага рамана «Звесткі ніадкуль, або Эпоха шчасця» (1891).

Зноскі

  1. а б William Morris
  2. а б William Morris // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Моррис Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004. Праверана 15 красавіка 2021.
  5. http://arch-pavouk.cz/index.php/architekti/1473-morris-william Праверана 7 мая 2023.
  6. https://en.isabart.org/person/32400
  7. https://www.findagrave.com/memorial/11787/william-morris Праверана 18 кастрычніка 2022.
  8. а б в Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  9. https://rkd.nl/explore/artists/57860

Літаратура правіць

  • Морыс // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.

Спасылкі правіць