Уладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі

(Пасля перасылкі з У. Міляноўскі)

Уладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі (1830[1] — 1892[2]) — інжынер-архітэктар, творчае жыццё якога цесна звязана з Магілёвам.

Уладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі
Владислав Семёнович Миляновский.jpg
Дата нараджэння 1830
Дата смерці 1892
Месца пахавання
Альма-матар
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Гл. тэкст
Найважнейшыя пабудовы Аляксандраўскае рэальнае вучылішча
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Уладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

АдукацыяПравіць

Нарадзіўся ў 1830 годзе[1]. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ковенскай гімназіі[1], пасля чаго паступіў у пецярбургскае Будаўнічае вучылішча[3], якое скончыў у 1853 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і з правам на чын X класа[1].

Прафесійная дзейнасцьПравіць

Пасля завяршэння адукацыі пачаў сваю службовую дзейнасць сталаначальнікам у ліфляндскай губернскай дарожнай камісіі, але праз тры месяцы перавёўся ў Магілёў, дзе займаў паслядоўна пасады малодшага архітэктара ў губернскай будаўнічай і дарожнай камісіях (1853-65) і ў губернскім праўленні (1865-75). З 1875 года заняў пасаду губернскага інжынера[4] (некаторыя крыніцы памылкова падаюць што У. Міляноўскі быў губернскім архітэктарам[3][5]). Адначасова выконваў абавязкі епархіальнага архітэктара (1854-91).

Пахаваны на Польскіх могілках у Магілёве[2].

ТворчасцьПравіць

 
Абмерны чарцёж Бернардзінскага касцёла ў Магілёве, зроблены Уладзіславам Міляноўскім, 1860-я

Найбольш значная тэхнічная дзейнасць яго ставіцца да 1863-75 гадоў, калі ў Паўночна-Захадным краі будавалася шмат храмаў. На працягу гэтых 13 гадоў ім быў пабудаваны па сваіх і часткова па чужых праектах шэраг сабораў, у тым ліку саборы ў павятовых гарадах Магілёве, Рагачове, Сянне, Быхаве, Чэрыкаве, Клімавічах, пяціглавыя мураваныя цэрквы ў мястэчках Хоцімску і Касцюковічах. Усяго ўзвёў больш 15 мураваных і каля 20 драўляных вясковых цэркваў[1][3].

У 1883 годзе кіраваў, саўмесна з архітэктарам Высоцкім, перабудовай і прыстасаваннем былога будынка аб’яднаных грамадзянскай і крымінальнай палат пад будынак для акруговага суда ў Магілёве[1].

У 1885 годзе У. Міляноўскі пабудаваў па ўласным праекце будынак Аляксандраўскага рэальнага вучылішча ў Магілёве, а ў 1887 годзе кіраваў пабудовай пад’язнога шляху ад Оршы да станцыі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі[1].

На працягу ўсёй сваёй службы, акрамя прамых абавязкаў, Уладзіслаў Сямёнавіч не раз выконваў абавязкі гарадскога і епархіяльнага архітэктара, кіраваў пабудовай мастоў і прыватных будынкаў, рамонтам турмаў, бальніц, багаўгодных устаноў, казармаў, гімназій, прысутных месцаў, губернатарскага дома ў Магілёве і іншае[1].

Асобныя праектыПравіць

 
Быхаўскі сабор
 
Чэрыкаўскі сабор на фота М. М. Астанковіча

Грамадская дзейнасцьПравіць

Больш 20 гадоў займаўся страхавой справай у рускім таварыстве, складаўся дырэктарам магілёўскага папячыцельскага аб турмах камітэту і іншае[1].

УзнагародыПравіць

  • ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені
  • ордэн Святога Станіслава 2-й ступені
  • кавалер ордэна Святой Ганны 2-й ступені
  • кавалер ордэна Святой Ганны 3-й ступені
  • Медаль у памяць вайны 1853-56

Зноскі

СпасылкіПравіць