Уладзімір Абрамавіч Мінькін

(Пасля перасылкі з У. Мінькін)

Уладзімір Абрамавіч Мінькін (нар. 5 мая 1930, Магілёў) — савецкі і расійскі архітэктар.

Уладзімір Абрамавіч Мінькін
Дата нараджэння 5 мая 1930(1930-05-05) (93 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1954 годзе. Працаваў у Валгаградзе, дзе ўдзельнічаў у праектаванні Дома Савецкай Арміі, жылых дамоў па Ленінскім праспекце, мікрараёнаў у г. Камышыне. З 1968 па 1981 года — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні ў Мінскпраекце[1], працаваў у Валгаградграмадзянпраекце, Аграбудпраекце і фірме «Бінка»[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Пражывае ў Валгаградзе[1].

Творчасць правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па пр. Леніна (1956—1959), Дом афіцэраў (1958—1966);  інжынерны корпус завода медабсталявання (1961—1964) у Валгаградзе; праект ДП жылога раёна, забудова кварталаў № 8 і 14, мікрараёнаў № 1, 2 і 4 з прывязкай жылых дамоў, інтэрнатаў, школ, дзіцячых садоў у г. Камышыне (1961—1968); жылыя дамы ў квартале № 201 Валгаграда (1961—1968); Музей абароны Царыцына — Сталінграда (праектная прапанова, 1959—1960); Дом Саветаў у Валгаградзе (праектнае заданне, 1965—1966); праект стадыёна на 10 000 гледачоў з плавальным басейнам і спартзалай у г. Камышын (1967—1968)[2]; ПДП раёна па вул. Маякоўскага (1974), праект рэканструкцыі Партызанскага праспекта (1972—1973), праекты забудовы мікрараёнаў Ангарская-2А (1970—1973), Маякоўская-1 (1976—1978), рэканструкцыя стадыёна «Трактар» (1977)[1], ЦДП РУ «Мінскэнерга» (1977)[2], 9-, 12-павярховыя жылыя дамы з убудаванымі ўстановамі абслугоўвання па вул. Маякоўскага (1975—1980) у Мінску[1], жылыя дамы з убудаванымі крамамі па вул. Пархоменка ў Валгаградзе; жылыя дамы па вул. Леніна, Галоўпаштамт, гарвыканкам у г. Камышын; праект серыі № 134 буйнапанэльных жылых дамоў для Валгаграда (1984—1987); жылы 5-7-9-павярховы дом у жылым раёне Царыцына (1996); будынак ашчадбанка па вул. Камуністычнай (1998); абласны Цэнтр занятасці насельніцтва ў Валгаградзе (2001)[2].

Конкурсныя працы правіць

  • Пантэон — помнік вечнай славы вялікіх людзей СССР (1954) — заахвочвальная прэмія[2];
  • Палац Саветаў у Маскве (1958) — заахвочвальная прэмія[2];
  • праект забудовы заканальнай часткі Валгаграда (1961) — I прэмія (падзелена з Дзіпрагарам)[2];
  • праект Акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы ў Мінску (1975) — III прэмія[2];
  • праект Музея імя У. І. Леніна ў Мінску (1980) — прэмія[2].

Зноскі

  1. а б в г Минькин Владимир Абрамович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в г д е ё ж з Архитектору Владимиру Абрамовичу Минькину — 75 лет. С юбилеем зодчего поздравляют коллеги и друзья.

Літаратура правіць