Уладлен Міхайлавіч Сухарослаў

(Пасля перасылкі з У. М. Сухарослаў)

Уладлен Міхайлавіч Сухарослаў (28 чэрвеня 1941, с. Байкі, Караідэльскі раён, Башкірская АССР) — беларускі і расійскі архітэктар. Заслужаны архітэктар РФ[1].

Уладлен Міхайлавіч Сухарослаў
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1941(1941-06-28) (82 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
Заслужаны архітэктар Расійскай Федэрацыі

Біяграфія правіць

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1968 годзе. У 1968—1971 гг. — старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у ПІ «Башкірграмадзянпраект» ва Уфе, у 1971—1972 гг. — галоўны архітэктар ПІ «Паўдуралдзіпрабытпрам» ва Уфе. З 1972 г. — кіраўнік групы архітэктараў у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1975  года галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні АКМ-1, галоўны архітэктар майстэрні АКМ-1 у Мінскграмадзянпраекце, намеснік начальніка ГалоўАПУ Мінгарвыканкама. У 19851992 гг. — галоўны архітэктар Валгаграда, у 1992—1996 гг. — прэзідэнт праектна-будаўнічай фірмы, у 1996—2001 гг. — прафесар кафедры «Горадабудаўніцтва» ВалгДАБА, з 2001 г. — саветнік главы адміністрацыі Валгаграда па горадабудаўніцтве[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Член КПСС з 1981 года. Пражывае ў г. Валгаград[2].

Творчасць правіць

У час працы ва Уфе запраектаваў адміністрацыйны будынак «Сельгастэхнікі», комплекс НДІ вакцын і сыроватак, жылыя дамы[2].

 
Гандлёвы цэнтр у мікрараёне № 10 у Салігорску

Асноўныя працы ў Беларусі: Дом быту[ru], інжынерна-лабараторны корпус Упраўлення нафтаправода «Дружбы», тэхналагічны інстытут у Наваполацку (19731978); у аўтарскім калектыве: пансіянат ветэранаў Айчыннай вайны ў в. Мікалаеўшчына Мінскай вобласці (1983), гандлёва-грамадскі цэнтр  (ВД) у Салігорску (1980), комплекс піянерлагераў—баз адпачынку ў раёне г.п. Ракаў (1983), піянерлагер «Брыганціна» ў раёне в. Сычавічы (1985)[2].

Зноскі

  1. а б Архитекторы Волгограда. С. 264.
  2. а б в Сухорослов Владлен Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць