Уладзімір Паўлавіч Фёдараў

(Пасля перасылкі з У. П. Фёдараў)

Уладзімір Паўлавіч Фёдараў (26 мая 1912, Пецярбург — ?) — беларускі і расійскі архітэктар.

Уладзімір Паўлавіч Фёдараў
Дата нараджэння 26 мая 1912(1912-05-26)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1991
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскі будаўнічы інстытут у 1936 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Саратава, Ульянаўска, Калугі, з 1965 года — галоўны архітэктар Магілёўскага філіяла Белкалгаспраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1936 года. Член КПСС з 1943 года. Пражываў у г. Магілёў.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: планіроўка г. Энгельса (1940, у аўтарскім калектыве), калгасаў «XVIII парт-з’езд» Быхаўскага, «Авангард» Асіповіцкага раёнаў Магілёўскай вобласці (19651970), будынак МДБ (1946), жылы дом у Заволжы (1943—1945) ва Ульянаўску, галоўная плошча ў Калузе (1955, сааўтар).

Зноскі

Літаратура правіць