Уладзімір Сцяпанавіч Залеўскі

(Пасля перасылкі з У. С. Залеўскі)

Уладзімір Сцяпанавіч Залеўскі (28 студзеня 1941, в. Стараволя, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Уладзімір Сцяпанавіч Залеўскі
Дата нараджэння 28 студзеня 1941(1941-01-28) (83 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працаваў кіраўніком групы архітэктараў у Гроднаграмадзянпраекце, галоўным архітэктарам праектаў у Гродзенскім аддзеле Белкааппраекта, з 1978 года — галоўны спецыяліст па архітэктуры ў Гроднасельбудпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражываў у г. Гродна.

Творчасць правіць

 
Гасцініца «Ліда»

Асноўныя працы: гасцініца «Ліда» ў Лідзе (1972), комплекс жылых 9-павярховых дамоў з блокам абслугоўвання ў Шчучыне (1980), універмаг у Карэлічах (1982), мікрараён па вул. Савецкай у Смаргоні (1971), Паўднёва-Усходні жылы раён (1973, у аўтарскім калектыве) і грамадскі цэнтр мікрараёна Дзевятоўка-1 (1986, у аўтарскім калектыве) у Гродне, клуб у в. Гарнастаевічы Свіслацкага раёна (1982), забудова пасёлка Тур’я Шчучынскага раёна (1985).

Зноскі

Літаратура правіць