Усевалад Сцяпанавіч Фальскі
Усе́валад Сцяпа́навіч Фа́льскі (7 сакавіка 1886, або 8 сакавіка 1887 — пасля 1925) — беларускі грамадска-палітычны, дзяржаўны і культурны дзеяч, акцёр; адзін са стваральнікаў беларускага прафесійнага тэатра.
Усевалад Сцяпанавіч Фальскі | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1919 — 1919 | ||
Пераемнік | М. Пятроў | |
Дзейнасць | палітык, грамадскі дзеяч, акцёр, дзеяч культуры, тэатральны дзеяч | |
Член у | ||
Нараджэнне | 7 сакавіка 1886 ці 8 сакавіка 1887 | |
Смерць | не раней за 1927 |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў вёсцы Лошыца Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер у межах горада Мінска)[1]. Скончыў тры курсы Ляснога інстытута ў Пецярбургу. У 1906 годзе далучыўся да беларускага руху. На працягу 1915—1918 гадоў удзельнічаў у арганізацыі і быў старшынёй Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, Мінскага таварыства працаўнікоў мастацтва[2]. Быў жанаты[1].
Выканаўца вядучых роляў у спектаклях «Паўлінка» Янкі Купалы, «Пашыліся ў дурні» Марка Крапіўніцкага, «Модны шляхцюк» Каруся Каганца, «Бязвінная кроў» Уладзіслава Галубка і інш. Быў членам Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, намеснікам старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску, прадстаўніком Беларускай рады на Дэмакратычнай нарадзе 1917 года на Усебеларускім з’ездзе адзін з лідараў фракцыі левай плыні. Са жніўня 1918 года ў Маскве, удзельнічаў у стварэнні маскоўскай беларускай секцыі РКП(б). Узначальваў камісарыят замежных спраў Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі (студзень 1919). У 1919 годзе двойчы арыштаваны савецкімі ўладамі, у т.л. летам 1919 года быў сярод расстрэльных заложнікаў, якіх чэкісты вывезлі ў Смаленск пры адступленні бальшавікоў з Беларусі[3].
Быў вызвалены са Смаленскай катаржнай турмы 7 мая 1919, перайшоў фронт і вярнуўся ў заняты польскімі войскамі Менск[4]. У часе польскай акупацыі Беларусі (1919—1920) намеснік начальніка раёна эксплуатацыі лясоў[2]. Выконваў вядучыя ролі ў «Паўлінцы» Янкі Купалы, «Модным шляхцюку» Каруся Каганца, іншых пастаноўках Таварыства беларускай драмы і камедыі. Браў удзел у грамадскіх арганізацыях, быў сябрам Беларускай арганізацыі дапамогі ахварам вайны. Пасля стварэння ў кастрычніку 1919 Беларускай вайсковай камісіі працаваў там перакладчыкам[4].
У 1921 годзе намеснік загадчыка аддзела мастацтваў, вучоны сакратар Акадэмічнага цэнтра Наркамата асветы БССР. Арыштаваны 3 верасня 1921 года ў Менску і асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 23.9.1921 за «дапамогу ў шпіянажы»[1] да расстрэлу, замененага на 5 гадоў зняволення, якія адбываў у смаленскай катаржнай турме[3]. Вызвалены ў 30 мая 1923 годзе[1], працаваў справаводам рабфака пры Смаленскім універсітэце. Са снежня 1925 года жыў у Кіеве[3], працаваў дырэктарам драматычнага тэатра імя Марыі Занькавецкай, перапісваўся з Інбелкультам.
Неаднаразова хадайнічаў перад урадам Беларусі, каб дазволілі вярнуцца дамоў. Апошняе вядомае дакументальнае сведчанне пра У. Фальскага датуецца 26 студзеня 1926 года. Далейшы лёс невядомы[2][3].
Рэабілітаваны Ваеннай пракуратурай Рэспублікі Беларусь 6 жніўня 1996 года[2]. Асабовая справа У. Фальскага № 20479-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары… Т.3., кн.2.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8. С. 331
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары… Т.2.
- ↑ 4,0 4,1 nashaniva.by
ЛітаратураПравіць
- Гесь А. «Выслаць за межы Беларусі…» // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX ст. — Мн., 1998.
- Касинская А., Крапивин С. Визит дамы // Народная газета. 1997. 11—13 кастр.;
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2. — Смаленск, 2003.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2. — Мн., 2005.
- Селяменеў В., Скалабан В. Тры лісты Усевалада Фальскага // Тэатральная творчасць. 1996. № 6.
- Скалабан В. Беларусь і Украіна: разам да незалежнасці // Спадчына. 1998, № 1.
- Стужынская Н. Беларусь мяцежная. — Вільня. 2000. С. 110—112.