Уладзімір Якаўлевіч Хазанскі

(Пасля перасылкі з У. Хазанскі)

Уладзімір Якаўлевіч Хазанскі (25 кастрычніка 1923, Гарадок, Віцебская вобласць — 20 лістапада 1989) — журналіст, пісьменнік, лаўрэат прэміі Камсамола Беларусі.

Уладзімір Якаўлевіч Хазанскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1923(1923-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1989(1989-11-20) (66 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
  • Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. М. Горкага[d] (1940-я)
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік
Прэміі

Біяграфія правіць

Бацька быў будаўніком. У ліпені 1941 года сям’я эвакуявалася ў Алапаеўскі раён Свярдлоўскай вобласці. Паступіў на факультэт журналістыкі Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта, але пасля смерці бацькі ў сувязі з цяжкімі матэрыяльнымі ўмовамі быў вымушаны пакінуць вучобу. Працаваў мантажнікам, грузчыкам на заводзе. У верасні 1942 года зноў пачаў вучыцца і, атрымаўшы дыплом, па накіраванні ЦК УКП(б) вярнуўся ў родную Беларусь.

У 1949 годзе быў залічаны ў штат «Чырвонкі».

У 1972 годзе Уладзімір Якаўлевіч стаў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі — за шматгадовую працу ў камсамольскім друку[1].

Творы правіць

Аўтар дакументальных аповесцей «Ася», «Спросите у берёз», якія расказваюць аб падпольшчыках горада Полацка і ўдзельніках Прошкаўскага інтэрнацыянальнага падполля.

Разам з артыстам тэатра імя Я. Коласа А. Гутковічам напісаў п’есу «Юныя мсціўцы», якая ішла ў тэатрах Віцебска, Магілёва, Мінска.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Лыскавец, В. Пошукі і знаходкі журналіста / В. Лыскавец // Віцебскі рабочы. — 1973. — 8 жн.
  • Хазанскі Уладзімір Якаўлевіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 720.