Уладзімір Васілевіч Чаленка
Уладзімір Васілевіч Чаленка (нар. 16 лютага 1952, Куп’янск, Харкаўская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.
Уладзімір Васілевіч Чаленка | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 лютага 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Уплыў | Віктар Леанідавіч Антонаў[d] |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1974 годзе Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (кіраўнікі дыпломнага праектавання В. Л. Антонаў і Н. І. Коўтун), у 1996 годзе факультэт павышэння кваліфікацыі МАРХІ.
У 1985—1988 гадах галоўны архітэктар інстытута «Кемеравааграпрампраект» у Кемераве, у 1976—1985 гадах старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы ў інстытуце «Кемеравагарпраект», у 1974—1976 гадах архітэктар Усесаюзнага навуковага і праектнага інстытута энергетычнай тэхналогіі (УНДПІЭТ). У 1988—1997 гадах начальнік архітэктурна-планіровачнага аддзела інстытута «Магілёўграмадзянпраект» у 1991—2004 гадах кіраўнік «Творчай майстэрні архітэктара Чаленкі У. В.»; начальнік упраўлення праектных работ. У 2004—2006 гадах галоўны архітэктар АБК «Патэрані»; з 2006 года намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ «Сіці-Арх».
Член Саюза архітэктараў з 1978 года. Член праўлення Кемераўскай арганізацыі Саюза архітэктараў (1986-88) і Магілёўскай арганізацыі Саюза архітэктараў Беларусі (1991-94).
Жыве ў Маскве, выкладае ў навучальным цэнтры прафесійнай адукацыі Прамстандарт[1].
Творчасць
правіцьАўтар больш як 100 рэалізаваных праектаў. Асноўныя працы: Храм Святой Тройцы ў саўгасе «Васход» Магілёўскага раёна (2004, будаўніцтва ў 2008—2009; сааўтар А. Бараноўскі); храм—помнік мучанікам і воінам, што загінулі за Айчыну ў парку імя Горкага ў Магілёве (2002; сааўтар А. Бараноўскі); добраўпарадкаванне паркавай зоны р. Дубравенкі ў цэнтральнай частцы г. Магілёва (1996, рэалізацыя ў 2003; сааўтар А. Бараноўскі); добраўпарадкаванне пл. Леніна ў г. Магілёве (рэалізацыя ў 1990-98; сааўтары А. Сахно, Л. і Л. Пангаевы); мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» пад Магілёвам (праектаванне і будаўніцтва ў 1995—2003), прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь (2002; сааўтары А. Бараноўскі, І. Чаленка; дыплом агляду архітэктуры РБ ў 2004); капліца-помнік воінам-інтэрнацыяналістам у г. Магілёве (праектаванне і будаўніцтва ў 2000—2002; сааўтары канструктар І. Чаленка, скульптар Ю. Паўлаў, арх. А. Бараноўскі); помнікі народным мастакам В. Бялыніцкаму-Бірулі (1996) і П. Масленікаву (1997) у г. Магілёве (сааўтар скульптар У. Лятун); мемарыяльны комплекс па вул. Лазарэнкі ў г. Магілёве (будаўніцтва ў 1999; сааўтар скульптар Ю. Паўлаў); ПДП і праект забудовы жылога раёна Беларускага цэментавага завода ў г. Касцюковічы (1991); ПДП цэнтральнай часткі г. Касцюковічы (1993); ПДП Усходняга жылога раёна г. Кемерава на 300 тысяч жыхароў (1984; сааўтары С. Ковыраў, А. Златавецкая); ПДП агульнагарадскога цэнтра г. Кемерава плошчай 1087,7 га (1983); выставачны комплекс Кузбаса ў г. Кемераве агульнай плошчай 130 000 м² (1979); райвыканкам Ленінскага раёна г. Кемерова (1987, рэалізацыя ў 1987—1989; Б. Лерман, А. Гірыч).
Сям’я
правіцьМае сына Рыгора, які жыве ў Дзюсельдорфе.
Зноскі
Літаратура
правіць- Чаленко Владимир Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)