Уладзімір Якаўлевіч Пузыня

(Пасля перасылкі з У. Я. Пузыня)

Уладзімір Якаўлевіч Пузыня (26 лютага 1940, Суцін, Любанскі раён, Мінская вобласць[1] — 18 верасня 2012, Мінск) — беларускі музыкант, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструментаў, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1994).

Уладзімір Пузыня
Поўнае імя Уладзімір Якаўлевіч Пузыня
Дата нараджэння 26 лютага 1940(1940-02-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 верасня 2012(2012-09-18) (72 гады)
Месца смерці
Краіна Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, музычны педагог, рэстаўратар, стваральнік музычных інструментаў, спявак
Інструменты Беларускія народныя інструменты
Жанры Народная музыка
Узнагароды

Біяграфія правіць

У 1964 годзе скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі, Мінскі інстытут культуры (1989). У 19651978 артыст Дзяржаўнага народнага аркестра Беларусі імя Жыновіча. Адначасова з 1972 працаваў у Мінскім абласным, у рэспубліканскіх навукова-метадычных цэнтрах народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.

З 1979 педагог-ілюстратар сярэдняй спецыяльнай музычнай школы пры Беларускай кансерваторыі, старшы метадыст па фальклоры пры Мінскім абласным метадычным цэнтры. 3 1982 майстар, у 19831988 загадчык вучэбнай майстэрні па рэстаўрацыі, рамонце і вырабе народных музычных інструментаў Мінскага інстытуту культуры.

Стваральнік музея беларускіх музычных старажытных інструментаў «Беларуская хатка». Вырабляў беларускія народныя музычныя інструменты: аэрафоны сапранавыя, альтавыя, басовыя дудкі; жалейкі, дуды, трубы і інш.; хардафоны — колавая ліра, басэтля і інш.

Выступаў з ігрой на беларускіх музычных інструментах у канцэртных праграмах, фэстах народнай творчасці і інш.

На пахаванні Уладзіміра Пузыні гучала беларуская дуда.

Творчасць правіць

  • 1993 — «Лірнік» (зборнік)

Зноскі

  1. «Народная Воля», 21.09.2012г. № 147—148 (3686—3687), стар. 6

Спасылкі правіць