«У тумане» — ваенны фільм рэжысёра Сяргея Лазніцы, зняты па аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Карціна ўдзельнічала ў асноўнай конкурснай праграме 65-га Канскага кінафестывалю, дзе была ганаравана спецыяльнага прыза ФІПРЭССІ. Каментуючы рашэнне канскіх адборшчыкаў, кіназнаўца Андрэй Плахаў адзначыў, што ў новай стужцы Лазніцы, чый папярэдні фільм «Шчасце маё» быў неадназначна ўспрыняты ў Расіі, «няма нічога асабліва шакавальнага, а таксама антыпатрыятычнага». Па словах крытыка, карціна «У тумане» вытрымана ў жанры «экзістэнцыяльнай драмы на партызанскім матэрыяле»[6].

У туманеM:
Постар фільма
Жанр драматычны фільм[2], фільм пра партызанаў[d] і ваенны фільм[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія MA.JA.DE Fiction
Rija Films
Lemming Film
Беларусьфільм
Кінакампанія «Джы Пі»
ZDF/ARTE
Працягласць 127 хв.
Бюджэт 2 млн. еўра[1]
Краіна Сцяг Германіі Германія
Сцяг Расіі Расія
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Латвіі Латвія
Мова руская
Год 2012
IMDb ID 2325741
Афіцыйны сайт (англ.)

Сюжэт правіць

1942 год, Беларусь акупавана нямецкімі войскамі. Падчас расследавання справы аб падрыве цягніка немцы арыштоўваюць шляхавога абходчыка Сушчэню, але затым нечакана адпускаюць. Мясцовыя жыхары пачынаюць падазраваць таго ў супрацоўніцтве з захопнікамі. Двое партызан адводзяць Сушчэню ў лес, дзе збіраюцца забіць яго як здрадніка. На шляху да месца пакарання яны трапляюць у засаду арганізаваную гестапаўцамі, якія выкарыстоўвалі Сушчэню як прынаду, каб злавіць партызан. Адзін партызан гіне, другога паранілі. Сушчэня застаецца з ім сам-насам і ў яго з'яўляецца шанец даказаць сваю невінаватасць. Аднак, гісторыя для ўсіх мае трагічны канец.

У ролях правіць

Водгукі правіць

З рэцэнзіі на фільм у часопісе «Сеанс»:

Старападобным, ледзь не савецкім здаўся некаторым крытыкам фільм Сяргея Лазніцы «У тумане», які быў узнагароджаны ў Канах прызам ФІПРЭССІ і перамог у цяжкім конкурсным спаборніцтве ў Плесе. Тым часам менавіта ў гэтай «астаркаватасці» праяўляецца яго адвага і сучаснасць.[7]

Узнагароды і намінацыі правіць

Цікавае правіць

Каля ўваходу ў рэйхскамісарыят, адкуль выпусцілі Сушчэню, вісяць сцягі Трэцяга рэйху з левабаковай свастыкай, хаця Трэці рэйх выкарыстоўваў на сваіх сцягах правабаковую свастыку.

Зноскі

  1. Сяргей Лазніца прыступае да падрыхтоўчага этапу працы над другім гульнявым фільмам «У смузе»(недаступная спасылка). Сайт часопіса «Мастацтва кіно». Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2011. Праверана 1 мая 2012.
  2. http://www.imdb.com/title/tt2325741/ Праверана 2 мая 2016.
  3. а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=199807.html Праверана 2 мая 2016.
  4. filmportal.de — 2005.
  5. http://stopklatka.pl/film/we-mgle-2012 Праверана 2 мая 2016.
  6. Андрей Плахов.. Россия оказалась «В тумане» (руск.). «Коммерсантъ», № 71 (4856) (20 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012. Праверана 1 мая 2012.
  7. Елена Плахова. Где равны любовь и кровь (руск.)(недаступная спасылка). Сеанс (6 июня 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012.
  8. Итоги 9-ого Золотого абрикоса (англ.). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012. Праверана 19 снежня 2012.

Спасылкі правіць