ФК Амерыка Мехіка

мексіканскі футбольны клуб

«Амерыка» (ісп.: América) — мексіканскі футбольны клуб з горада Мехіка, які выступае ў Лізе MX, найвышэйшым дывізіёне мексіканскага футбола. Заснаваны ў 1916 годзе і належыць медыякампаніі Televisa. Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Ацтэка», найвялікшай спартыўнай арэне ў Мексіцы і ўсёй Лацінскай Амерыцы. Клуб з’яўляецца шматразовым чэмпіёнам краіны і адным з самых тытулаваных калектываў у Мексіцы[1] Самым прынцыповым супернікам «Амерыкі» з’яўляецца клуб «Гвадалахара», вядомы па мянушцы «Чывас». Супрацьстаянне «Амерыкі» і «Гвадалахары» — самае важнае ў мексіканскім футболе. Яно мае назву Суперкласіка.

Амерыка
ClubAmerica.png
Поўная назва Club de Fútbol América S.A. de C.V.
Заснаваны 12 кастрычніка 1916
Горад Мехіка, Мексіка
Стадыён Ацтэка
Умяшчальнасць: 105 064
Уладальнік Televisa[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга MX
Клаўсура 2022 4 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

«Амерыка» была заснавана студэнтамі двух сталічных каледжаў 12 кастрычніка 1916 года, у гадавіну высадкі Хрыстафора Калумба на амерыканскі кантынент. У гонар гэтай падзеі клуб і атрымаў сваю назву. Заснавальнікам лічыцца Рафаэль Гут’ерэс, які некаторы час гуляў за каманду, а затым быў яе трэнерам. Другая палова 1920-х гадоў была лепшай у эпоху аматарскага футболу Мексікі. «Амерыка» чатыры разы запар стала чэмпіёнам і яшчэ двойчы заняла другое месца. На Алімпіядзе 1928 года і чэмпіянаце свету 1930 года каманда з’яўлялася базавым клубам зборнай Мексікі.

СкладПравіць

Станам на жнівень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
2   Аб Луіс Фуэнтэс 1986
3   Аб Хорхэ Санчэс 1997
4   Аб Себасцьян Касерэс 1999
5   ПА Педра Акіна 1995
7   ПА Джонатан дос Сантас 1990
8   ПА Альвара Фідальха 1997
9   Нап Рохер Марцінес 1994
10   ПА Дыега Вальдэс 1994
11   Нап Хонатан Радрыгес 1994
13   Бр Гільерма Ачоа   1985
14   Аб Нестар Арауха 1991
16   ПА Сант’яга Наведа 2001
Пазіцыя Імя Год нараджэння
17   ПА Алехандра Сендэхас 1998
18   Аб Бруна Вальдэс 1992
19   Аб Мігель Лаюн 1988
20   ПА Рычард Санчэс 1996
21   Нап Энры Марцін 1992
22   Аб Хорхэ Мерэ 1997
23   Аб Эміліа Лара 2002
24   Нап Федэрыка Віньяс 1998
25   ПА Юрген Дам 1992
26   Аб Сальвадор Рэес 1998
27   Бр Оскар Хіменес 1988

Зноскі

СпасылкіПравіць