ФК Чысць

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Андэрдог Чысць)

«Чысць» — беларускі футбольны клуб з пасёлка Чысць (Маладзечанскі раён), заснаваны ў 1998 годзе.

Чысць
ФК Чысць (2020).jpg
Заснаваны 1998
Горад Чысць, Беларусь
Стадыён «Школьны»
Умяшчальнасць: 500
Чэмпіянат Другая ліга
2019 4 месца

Гісторыя

правіць

Клуб «Забудова» быў заснаваны ў 1998 годзе ў горадзе Маладзечна і заяўлены ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі як фарм-клуб «Маладзечна». Аднак, яшчэ падчас сезона 1998 каманда перадыслакавалася ў пасёлак Чысць. «Забудова» выступала ў Другой лізе да 2003, пасля чаго перайшла ў чэмпіянат Мінскай вобласці пад назвай «Камунальнік». У 2007 клуб атрымаў назву «Забудова-2007», а ў 2009 выйграў чэмпіянат Мінскай вобласці. У 2011 годзе, калі прадпрыемства «Забудова» стала таксама спонсарам каманды «Маладзечна», існавала магчымасць аб’яднання двух клубаў, але ў выніку маладзечанскі клуб проста змяніў назву на «Забудова».

У пачатку 2016 года клуб пад назвай «Забудова-Строй» заявіўся ў Другую лігу[1]. Як і раней, капітанам каманды застаўся 55-гадовы Мікалай Мятліцкі[2]. «Забудова-Строй» прайшла сезон у сярэдзіне табліцы, падпіраючы прэтэндэнтаў на медалі, і атрымала выніковае 6-е месца з 13. У пачатку 2017 года клуб змяніў назву на «Чысць». Пасля няўдалага пачатку сезона 2017 «Чысць» хутка замацавалася сярод лідараў Другой лігі, і ўлетку, перагнаўшы «Клецк», апынулася на другім радку. Упэўнена правёўшы чэмпіянат, каманда за некалькі тураў да фінішу забяспечыў сабе выхад у Першую лігу, атрымаўшы выніковае другое месца.

У сезоне 2018 каманда захавала асноўных ігракоў, трохі ўзмацніўшыся маладымі футбалістамі з Першай лігі і дубляў каманд Вышэйшай лігі. Нягледзячы на тое, што «Чысць» шмат забівала ў Першай лізе, рэдкія нічыі часцей змяняліся разгромнымі паражэннямі, у выніку каманда хутка апынулася ўнізе табліцы. Улетку склад каманды значна абнавіўся, у арэнду было ўзята шмат ігракоў з дубля мінскага «Дынама», аднак вынікі каманды істотна не палепшыліся. Прайграўшы ў 27-м туры (за тры туры да фінішу) асноўным канкурэнтам «Баранавічам» (1:2), «Чысць» датэрмінова заняла апошняе месца і выбыла ў Другую лігу.

У красавіку 2019 года каманда змяніла назву на «Андэрдог». Спонсарам каманды стаў бізнесмен Аляксей Ерамчук, склад быў сабраны ў асноўным з былых дублёраў клубаў Вышэйшай лігі[3]. На працягу сезона «Андэрдог» быў адным з прэтэндэнтаў на прызавыя месцы, аднак у выніку фінішаваў чацвёртым. Тым не меней, спыненне існавання магілёўскага «Дняпра», які з новай юрыдычнай асобай пачаў выступы з Другой лігі, дазволіла «Андэрдогу» заявіцца ў Першую лігу. У пачатку 2020 года каманда рыхтавалася да сезона ў Першай лізе, гуляючы таварыскія матчы і запрашаючы на прагляды ігракоў. У лютым з’явілася інфармацыя аб магчымым аб’яднанні «Андэрдога» з «Маладзечна», каб аб’яднаны клуб удзельнічаў у Першай лізе. Планавалася, што бюджэт будзе фарміравацца напалову з прыватнага капіталу, напалову ад дзяржаўнай дапамогі. Калі ж у пачатку сакавіка Маладзечанскі райвыканкам пагадзіўся ўкладваць толькі нязначны працэнт бюджэту, інвестар Аляксей Ерамчук вырашыў увогуле пакінуць клуб. 16 сакавіка 2020 года клуб не быў дапушчаны да працэсу ліцэнзавання ў Першай лізе ў сувязі з непаданнем патрэбных дакументаў ва ўсталяваныя тэрміны[4]. Тады ж каманду пакінуў галоўны трэнер Дзяніс Мятліцкі, яна перастала гуляць таварыскія матчы, а ігракі, якія планаваліся пад Першую лігу, разышліся па іншых клубах. Тым не меней, клуб пакідаў магчымасць удзелу ў Другой лізе. У красавіку каманда вярнула назву «Чысць», а неўзабаве вырашыла адмовіцца ў сезоне 2020 выступаць на рэспубліканскім узроўні.

Эмблемы

правіць

Папярэднія назвы

правіць
  • 1998: «Забудова» Маладзечна
  • 1998—2003: «Забудова» Чысць
  • 2004—2005: «Камунальнік» Чысць
  • 2006: «Забудова» Чысць
  • 2007—2014: «Забудова-2007» Чысць
  • 2015—2016: «Забудова-Строй» Чысць
  • 2017—2018: «Чысць»
  • 2019: «Андэрдог» Чысць
  • з 2020: «Чысць»

Статыстыка выступленняў

правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

правіць
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1998 Другая — А (Д3) 7 26 13 4 9 31–19 43
1999 Другая — А (Д3) 7 24 11 7 6 25–19 40 1/16 фіналу
2000 Другая — А (Д3) 11 22 5 3 14 29–35 18 1/8 фіналу
2001 Другая (Д3) 13 34 12 5 17 38–58 41 1/32 фіналу
2002 Другая (Д3) 9 24 8 3 13 24–52 27
2003 Другая (Д3) 7 22 8 2 12 24–34 26 1/16 фіналу
2004 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 8 24 10 3 11 48–32 33
2005 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 8 22 8 5 9 37–36 29
2006 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б 3 14 6 3 5 35–27 21
Фінальны этап 8 14 2 2 10 22–50 8
2007 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б 6 18 9 1 8 33–32 28
Фінальны этап 8 20 16 0 4 55–16 48
2009 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 26 18 4 4 65–21 58
2010 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 2 24 18 2 4 79–24 56
2011 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 6 26 9 9 8 51–41 36 1/32 фіналу
2012 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 8 26 9 4 13 55–62 31
2013 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 9 24 7 1 16 50–73 22
2014 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А 7 18 8 1 9 55–62 25
Стыкавыя матчы за 13-е месца 14 Няяўка на гульню з «Капылём» (0:3)
2015 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 9 26 10 4 12 67–72 34
2016 Другая (Д3) 6 24 9 6 9 37–37 33 1/32 фіналу
2017 Другая (Д3) 2 26 20 2 4 81–27 62 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
2018 Першая (Д2) 15 28 1 7 20 30–89 10 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
2019 Другая (Д3) 4 28 15 6 7 74–42 51 1/32 фіналу

Галоўныя трэнеры

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць