ФК Атлант Кобрын
«Атлант» — беларускі футбольны клуб з Кобрына Брэсцкай вобласці. З 2021 года выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Атлант Кобрын | ||
---|---|---|
Горад | Кобрын, Беларусь | |
Стадыён |
«Юнацтва», Кобрын Умяшчальнасць: 3300 |
|
Чэмпіянат | Другая ліга | |
2023 | 12 месца ў Брэсцкім дывізіёне | |
|
Гісторыя
правіцьСезон 2021
правіцьУ сезоне 2021 года «Атлант» дэбютаваў ў Другой лізе. Увесь сезон «Атлант» ішоў у сярэдзіне табліцы зоны «Захад» дывізіёна Брэсцкай вобласці. Заняўшы 4-е месца ў зоне «Захад», «Атлант» павінен быў згуляць матч за 7-е месца ў дывізіёне Брэсцкай вобласці, але «Надзея» (Баранавіцкі раён) не прыехала на сустрэчы і ёй было залічана тэхнічнае паражэнне. У Кубку Беларусі 2021/2022 «Атлант» у папярэднім раўндзе перамог «Пружаны», у 1-м — «Крэчат» з Бярозы і ў 2-м раўндзе прайграў «Белшыне» (Бабруйск) з Першай лігі.
Сезон 2022
правіцьУ сезоне 2022 года «Атлант» увесь час знаходзіўся на апошнім месцы зоны «Захад» дывізіёна Брэсцкай вобласці, набраўшы 3 ачкі. У Кубку Беларусі 2022/2023 «Атлант» у першым жа раўндзе па Брэсцкай вобласці прайграў «Маларыце».
Статыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2021 | Другая — Брэсцкі дывізіён — Поўнач (Д3) | 4 | 14 | 6 | 1 | 7 | 33–44 | 19 | 1/32 фіналу | |
Другая — Брэсцкі дывізіён — Матчы за 5—16 месцы (Д3) | 8 | 2 | 0 | 0 | 2 | 0–6 | ||||
2022 | Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) | 6 | 10 | 1 | 0 | 9 | 10–33 | 3 | 1/128 фіналу | |
Другая — Брэсцкі дывізіён — Матчы за 7—12 месцы (Д3) | 12 | 2 | 0 | 0 | 2 | 0–6 | ||||
2023 | Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) | 6 | 18 | 6 | 1 | 11 | 40–71 | 19 | 1/32 фіналу | |
Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) | 12 | 2 | 0 | 0 | 2 | 1–6 |
Галоўныя трэнеры
правіць- Сяргей Высоцкі (2021—2022)