ФК Баранавічы

беларускі футбольны клуб

«Баранавічы» — беларускі футбольны клуб з горада Баранавічы, заснаваны ў 1945 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Баранавічы
Baranovichi-b.gif
Поўная назва ДУФКіС «Футбольны клуб „Баранавічы“»
Заснаваны 1945
Горад Баранавічы, Беларусь
Стадыён «Лакаматыў»
Умяшчальнасць: 3749
Дырэктар Аляксандр Зотаў
Галоўны трэнер Андрэй Кіпра
Чэмпіянат Першая ліга
2022 13 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

У савецкі час клуб шмат разоў змяняў назву, але гуляў пераважна ў ніжэйшых лігах чэмпіянату БССР. З 1993 клуб пачаў выступаць ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

У 2003 клуб узначаліў ураджэнец Баранавічаў, вядомы ў мінулым нападнік Андрэй Хлебасолаў. Ён запрасіў у «Баранавічы» вопытных гульцоў, разам з якімі выступаў раней (з іх найбольшую вядомасць у аматараў клуба набыў Сяргей Сергель). У выніку клуб упэўнена перамог у Другой лізе і выйшаў у Першую лігу.

У Першай лізе «Баранавічы» спачатку займалі месца ў сярэдзіне табліцы. Пасля клуб выступаў больш упэўнена: у 2009 і 2010 займаў выніковае 6 месца, а ігрок «Баранавічаў» Міхаіл Калядка стаў лепшым бамбардзірам у сезоне 2009. Але ў сезоне 2011 клуб з-за фінансавых праблем пакінулі асноўныя ігракі, і, не атрымаўшы ніводнай перамогі за сезон, «Баранавічы» зноў выбылі ў Другую лігу.

Сезон 2012 клуб скончыў у ніжняй палове табліцы Другой лігі. У 2013 клуб выступаў больш паспяхова, заняўшы пятае месца. У сезоне 2014 каманда пасля ўпартай барацьбы атрымала перамогу ў групе Б і выйшла ў фінальны раўнд. У фінале «Баранавічы» спачатку знаходзіліся па-за межамі першай тройкі, якая выходзіла ў Першую лігу. Але, атрымаўшы шэраг перамог у апошніх турах, каманда здолела заняць першае месца і праз тры гады вярнуцца ў Першую лігу.

У Першай лізе клуб працягваў выступаць пераважна мясцовымі футбалістамі, у выніку ў сезонах 2015—2016 займаў месца ў ніжняй палове табліцы. У пачатку 2017 года галоўным трэнерам «Баранавічаў» стаў Аляксей Вяргеенка, які раней працаваў з юнацкімі зборнымі Беларусі. У камандзе з’явілася шмат маладых ігракоў, многія з якіх былі ўзятыя ў арэнду з клубаў Вышэйшай лігі. Аднак, вынікі каманды істотна не палепшыліся, «Баранавічы» ў сезоне 2017 занялі 12-е месца з 16.

У 2018 годзе трэнерам стаў нядаўні асістэнт Вяргеенкі Іван Крутаў, які яшчэ больш амаладзіў каманду, запрасіўшы больш ігракоў з салігорскага «Шахцёра». Аднак справы ў чэмпіянаце зноў складваліся няўдала, каманда апынулася ў канцы табліцы. У жніўні Крутаў перайшоў на працу ў мазырскую «Славію», каманду ўзначаліў Андрэй Кіпра, аднак вынікі не палепшыліся. Здолеўшы абысці «Чысць», «Баранавічы» занялі 14-е месца з 15, што дазволіла захаваць месца ў Першай лізе.

У сезоне 2019 галоўным трэнерам стаў Дзяніс Яцына. Каманда ізноў амаль поўнасцю абнавіла склад, дзе ў асноўным засталіся ігракі, незапатрабаваныя ў іншых клубах. «Баранавічы» хутка сталі аўтсайдарам турніру і замацаваліся на апошнім радку, за некалькі тураў да фінішу пазбавіўшыся шанцаў на захаванне месца ў Першай лізе. У верасні 2019 года Яцына пакінуў каманду, да канца сезона абавязкі галоўнага трэнера выконваў Андрэй Хлебасолаў. Свае адзіныя дзве перамогі ў сезоне «Баранавічы» атрымалі ў двух апошніх турах чэмпіянату.

У сезоне 2020 у Другой лізе камандай працягваў кіраваць Андрэй Хлебасолаў, стаўка рабілася у асноўным на ўласных выхаванцаў і маладых запрошаных ігракоў, якія не здолелі замацавацца ў іншых клубах. «Баранавічы» былі аднымі з фаварытаў і змагаліся за высокія месцы, аднам фінішавалі пятымі. Тым не менш, дзякуючы адмове некалькіх клубаў Першай лігі працягваць удзел у турніры, клуб атрымаў прапанову і далучыўся да Першай лігі.

Галоўным трэнерам у сезоне 2021 у Першай лізе стаў Алег Кароль, які раней працаваў у мікашэвіцкім «Граніце». Ён прывёў у каманду шмат ігракоў са свайго колішняга клуба «Слоніма-2017», таксама далучыліся і іншыя маладыя выканаўцы, аднак пераважную большасць працягвалі складаць мясцовыя футбалісты. У сувязі з пачаткам рэканструкцыі баранавіцкага стадыёна «Лакаматыў» клуб правёў усе матчы першага круга на выездзе, а пасля, паколькі рэканструкцыя не скончылася, стаў праводзіць хатнія матчы ў суседніх Івацэвічах. «Баранавічы» дрэнна пачалі сезон, набраўшы першае ачко толькі ў сёмым туры, але пасля добра праведзеная сярэдзіна сезона дазволіла камандзе падняцца з апошняга радка і заняць выніковае 10-е месца з 12.

Сезон 2022 «Баранавічы» пачалі з двух перамог, аднак пазней сітуацыя пагоршылася, каманда цярпела паражэнне за паражэннем. У жніўні замест Алега Караля новым галоўным трэнерам стаў Андрэй Кіпра, але гэта не выправіла сітуацыю. За некалькі тураў да фінішу баранавіцкая каманда апусцілася на апошні 13-ы радок табліцы, дзе і фінішавала.

Папярэднія назвыПравіць

  • 1945: «Лакаматыў»
  • 1946: в/ч Баранавічы
  • 1947—1949: «Дынама»
  • 1950—1952: «Лакаматыў»
  • 1953—1956: «Харчавік»
  • 1957—1959: «Баранавічы»
  • 1960: «Прамкамбінат»
  • 1961: «Лакаматыў»
  • 1962: «Салют»
  • 1963—1964: «Лакаматыў»
  • 1965—1967: «Тэкстыльшчык»
  • 1968—1984: «Лакаматыў»
  • 1985—1989: «Тэкстыльшчык»
  • 1990: «Баранавічы»
  • 1991: «Хімік»
  • 1993: «Тэкстыльшчык»
  • 1993—1994: «Метапол»
  • з 1995: «Баранавічы»

ДасягненніПравіць

Цяперашні складПравіць

Станам на май 2023 года[1].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Аляксей Станкевіч 1999
35   Бр Ігнат Марцюг 2003
2   Аб Цімафей Бараноўскі (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2002
3   Аб Максім Дамашэвіч 1993
4   Аб Мікіта Тарбякоў (у арэндзе з «Гомеля») 2002
8   Аб Юрый Недашкоўскі 1986
21   Аб Дзмітрый Болбат 2002
25   Аб Данііл Пракапчук 2000
9   ПА Дзяніс Дамашэвіч 1992
10   ПА Антон Сарокін 1996
11   ПА Арцём Кільіманаў 1998
Паз. Імя Нар.
12   ПА Ягор Міхей 2000
14   ПА Ілья Кірко (у арэндзе з «Нёмана») 2004
17   ПА Максім Шаўчэнка (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2002
18   ПА Марат Лук’янаў (у арэндзе з «Цэнтра футбола») 2004
20   ПА Данііл Кіпра 2001
23   ПА Уладзіслаў Сырыська (капітан) 1997
6   Нап Дзмітрый Дуброў 2001
7   Нап Захар Гіцалеў (у арэндзе з БАТЭ) 2004
15   Нап Дзмітрый Галуза (у арэндзе з «Тарпеда-БелАЗ») 2001
19   Нап Яўген Козел 2001

Трэнерскі штабПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1993/1994 Трэцяя (Д3) 7 34 14 11 9 44–35 39
1994/1995 Трэцяя — А (Д3) 5 22 7 7 8 24–27 21
1997 Трэцяя — А (Д3) 13 26 7 1 18 33–58 22
1998 Другая — Б (Д3) 7 30 13 6 11 59–40 45 Змена назваў ліг
1999 Другая — Б (Д3) 7 22 7 6 9 29–28 27
2000 Другая — Б (Д3) 2 16 11 1 4 29–12 34 1/16 фіналу Выхад у фінальны раўнд
Другая (Д3) 7 14[A] 4 1 9 17–24 13
2001 Другая (Д3) 5 34 18 9 7 63–34 63 1/8 фіналу
2002 Другая (Д3) 5 24 13 4 7 46–27 43 1/32 фіналу
2003 Другая (Д3) 1 28 19 7 2 79–28 64 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
2004 Першая (Д2) 7 30 13 5 12 41–39 44 Чвэрцьфінал
2005 Першая (Д2) 9 30 11 5 14 38–43 38 Чвэрцьфінал
2006 Першая (Д2) 10 26 8 8 10 27–42 32 1/16 фіналу
2007 Першая (Д2) 9 26 10 5 11 23–28 35 1/16 фіналу
2008 Першая (Д2) 9 26 7 5 14 24–40 26 1/32 фіналу
2009 Першая (Д2) 6 26 10 8 8 39–33 38 1/16 фіналу
2010 Першая (Д2) 6 30 11 10 9 31–37 43 1/16 фіналу
2011 Першая (Д2) 16 30 0 3 27 10–90 3 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
2012 Другая (Д3) 13 36 10 10 16 33–42 40 1/32 фіналу
2013 Другая (Д3) 5 24 11 3 10 37–33 36 1/32 фіналу
2014 Другая — Б (Д3) 1 22 14 6 2 55–19 48 1/16 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 1 14[B] 9 3 2 33–13 30   Выхад у Першую лігу
2015 Першая (Д2) 13 30 8 8 14 36–49 32 1/16 фіналу
2016 Першая (Д2) 13 26 5 7 14 35–51 22 1/8 фіналу
2017 Першая (Д2) 12 30 7 10 13 34–47 31 1/16 фіналу
2018 Першая (Д2) 14 28 4 7 17 17–42 19 1/32 фіналу
2019 Першая (Д2) 15 28 2 3 23 12–80 9 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
2020 Другая — A (Д3) 2 20 14 2 4 74–24 44 1/16 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 4 10[C] 2 4 4 14–23 10 Атрыманне месца ў Першай лізе
2021 Першая (Д2) 10 33 7 7 19 38–72 28 1/16 фіналу
2022 Першая (Д2) 13 24 3 3 18 25–69 12 1/16 фіналу
  1. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда.
  2. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 6—1—1, розніца мячоў 16—5.
  3. Улічваючы 4 гульні, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 1—2—3, розніца мячоў 10—19.

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

  1. От "Арсенала" и "Витебска" до "Нивы" и "Бумпрома". Заявки команд первой лиги (руск.). football.by (31 сакавіка 2023). Праверана 1 красавіка 2023.

СпасылкіПравіць