ФК Барусія Дортмунд

нямецкі футбольны клуб

«Барусія» (ням.: Borussia) — нямецкі футбольны клуб з горада Дортмунд. Клуб быў заснаваны ў 1909 годзе сямнаццаццю футбалістамі з Дортмунда. 8-разовы чэмпіён Германіі (у т. л. у сезонах 2010/11 і 2011/12) і пяціразовы ўладальнік Кубка Германіі. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1997), уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1966). «Барусія» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у гісторыі нямецкага футбола[1][2].

Барусія Дортмунд
Borussia Dortmund logo.svg
Поўная назва Ballspiel-Verein Borussia 1909 e. V. Dortmund
Заснаваны 19 снежня 1909
Горад Дортмунд, Германія
Стадыён Сігнал Ідуна Парк
Умяшчальнасць: 80 720
Уладальнік Райнгард Раўбаль[d]
Прэзідэнт Ганс-Ёахім Ватцке[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Бундэсліга
2021/22 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

З 1974 года, Дортмунд гуляў свае хатнія матчы на «Вестфаленштадыяне». Стадыён з’яўляецца самым вялікім стадыёнам у Германіі. Чорны і жоўты з’яляюцца традыцыйнымі колерамі клуба. Клуб мае даўняе суперніцтва з суседзямі па рурскім рэгіёне клубам «Шальке 04». Матчы паміж гэтымі дзвюма клубамі маюць назва рурскае дэрбі. «Барусія» таксама мае суперніцтва з «Баварыяй», вядомае як «Класіка» (ням.: Der Klassiker)[3][4]. З пункту гледжання фінансавых прыбыткаў, клуб з Дортмунда з’яўляецца другім па велічыні спартыўным клубам у Германіі і адзінаццатым найбуйнейшым футбольным клубам у свеце, зарабіўшы ў 2012 годзе 189,1 млн еўра. Дэвізам клуба ёсць «Сапраўднае каханне» (ням.: Echte Liebe).

ГісторыяПравіць

Раннія гадыПравіць

Клуб быў заснаваны 19 снежня 1909 года групай незадаволеных семінарыстаў у бары Zum Wildschütz (ням.: «У стралка дзічыны»)[5]. Прычынай іх незадаволенасці было тое, што іх настаўнік, пастар Дэвальд ненавідзеў футбол і не жадаў уключаць яго ў праграму спартыўнага гуртка. Па іншай версіі: сам пастар Дэвальд футбол не забараняў, больш за тое, заахвочваў гульню і нават купіў маладым вернікам мяч на царкоўныя грошы. Але Дэвальду не падабалася, што яго падшэфныя пасля футбольных матчаў дружнай кампаніяй накіроўваліся ў піўную. Пастар пашкадаваў, што далучыў маладых людзей да футболу, і стаў пераконваць іх вярнуцца ва ўлонне Касцёла. Частка юнакоў адраклася ад футболу, але 18 хлопцаў на чале з Францам Якабі добрай рады не прынялі. Імя «Барусія» паходзіць ад лацінскай назвы Прусіі і суседняй браварні. Спачатку каманда гуляла ў бела-блакітных паласатых кашулях з чырвонай паласой і чорных трусах. Сучасныя чорна-жоўтыя колеры з’явіліся ў годзе 1913 годзе. Першыя гады існавання каманда правяла ў акруговых лігах. У часы Першай сусветнай вайны большасць ігракоў «Барусіі» забралі ў салдаты. Вярнуліся не шматлікія і ў 1920-я гады каманду прыйшлося ствараць ці ледзь не з нуля. З суседзямі па Вестфаліі «Барусія» гуляла з пераменным поспехам, вось толькі з «Шальке 04» адносіны не складаліся. Клуб з Гельзенкірхену стала абыгрываў дортмундцаў. Тым не менш уздыму «Барусіі» ў галоўную лігу Вестфаліі ў 1936 годзе спрыяў адзін з найвялікшых ігракоў «Шальке» — Эрнст Куцора, які пачаў сваю трэнерскую дзейнасць у варожым лагеры.

Пасля вайныПравіць

Пасля вайны клуб, як і многія іншыя арганізацыі, так ці інакш, звязаныя з Трэцім Рэйхам, быў распушчаны. Таксама былі праведзены спробы аб’яднаць клуб з дзвюма іншымі: Werksportgemeinschaft Hoesch і Freier Sportverein 98, як Sportgemeinschaft Borussia von 1898, але ў выніку было абрана імя Ballspiel-Verein Borussia (BVB). Першы сур’ёзны поспех прыйшоў да клуба ў 1947 годзе, калі «Барусія» атрымала перамогу ў чэмпіянаце Вестфаліі, упершыню ва ўласнай гісторыі абыграўшы «Шальке 04». Адбылося гэтая падзея 18 мая 1947 года. Матч скончыўся з лікам 3:2. Тры галавыя перадачы ў гэтым матчы зрабіў капітан і лідар «Барусіі» Аўгуст Ленц, які гуляў яшчэ ў даваеннай камандзе. У тым жа годзе «Барусія» выйшла ў фінал Брытанскай зоны акупацыі, але прайграла там «Гамбургу» з лікам 0:1. А ў сезоне 1947/48 Барусія стала пераможцам толькі што створанай Заходняй Оберлігі[6].

Упершыню чэмпіёнам дортмундскі клуб мог стаць у 1949 годзе, але ў фінале нацыянальнай лігі «Барусія» атрымала паражэнне ў дадатковы час футбольнаму клуба «Мангейм» з лікам 3:2. У 1956 і 1957 гадах дортмундскі клуб упершыню стаў чэмпіёнам Германіі. У 1956 годзе ў фінале з лікам 4:2 быў перайграны «Карлсруэ», а ў 1957 годзе — «Гамбург» з лікам 4:1. Характэрна, што абедзве гэтыя гульні сталі пераможныіт адным і тым жа складам. Пасля гэтага «Барусія» ўпершыню прыняла ўдзел у Кубку ўладальнікаў кубкаў. Таксама, у 1957 годзе, клуб быў названы лепшым клубам года. У апошнім чэмпіянаце Германіі, які праходзіў у «старым стылі», у 1963 годзе перамогу таксама трываў клуб з Дортмунда. На еўрапейскай арэне «Барусія» дамагчыся вялікіх поспехаў не здолела, гэта значыць спачатку ў Кубку чэмпіёнаў, «Барусія» на стадыі 1/8 фіналу атрымала паражэнне ад «Манчэстэр Юнайтэд», а ў наступным годзе была слабейшая за «Мілан», але ўжо на стадыі 1/4 фіналу.

СтадыёнПравіць

 
Сігнал Ідуна Парк (Вестфаленштадыян). Хатняя арэна «Барусіі»

Стадыён «Барусіі», «Вестфаленштадыян», у цяперашні час мае назву «Сігнал Ідуна Парк». Стадыён з’яўляецца найбуйнейшым стадыёнам у Германіі і шостым паводле велічыні ў Еўропе. «Вестфаленштадыян» замяніў стадыён «Ротэ Эрдэ», які знаходзіцца па суседстве[7], што было звязана з ростам папулярнасці клуба. Адбылася гэтая падзея ў 1974 годзе, асноўная доля грошай была дадзена клуба з боку адміністрацыі горада Дортмунд, бо новы стадыён павінен быў праводзіць матчы чэмпіянату свету па футболе 1974 года.

Вестфаленштадыян зведаў некалькі рэканструкцыяў на працягу сваёй гісторыі, каб павялічыць памеры стадыёна, у тым ліку пашырэнне стадыёна да чэмпіянату свету 2006 года. У 2008 годзе на стадыёне адчыніў дзверы клубны музей. У 2011 годзе Барусія ўсталявала прыстасаванні для атрымання сонечнай энергіі на даху стадыёну дзякуючы камапніі Q-Cells[8].

СкладПравіць

Станам на студзень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
Брамнікі
1   Бр Грэгар Кобель 1997
33   Бр Аляксандр Маер 1991
35   Бр Марцэль Лётка 2001
38   Бр Лука Унбегаўн 2001
Абаронцы
2   Аб Матэу Марэй 2000
4   Аб Ніка Шлотэрбек 1999
13   Аб Рафаэл Герэйру 1993
14   Аб Ніка Шульц 1993
15   Аб Матс Хумельс 1988
24   Аб Тама Мёнье 1991
25   Аб Ніклас Зюле 1995
36   Аб Том Ротэ 2004
44   Аб Сумаіла Кулібалі 2003
47   Аб Антоніас Пападопулас 1999
Паўабаронцы
6   ПА Саліх Азджан 1998
7   ПА Джавані Рэйна 2002
8   ПА Махмуд Дауд 1996
Паз. Імя Нар.
Паўабаронцы
17   ПА Марыус Вольф 1995
19   ПА Юліян Брант 1996
22   ПА Джуд Белінгем 2003
23   ПА Эмрэ Джан 1994
26   ПА Юліян Руэрсан 1997
30   ПА Фелікс Паслак 1998
32   ПА Абдулае Камара 2004
42   ПА Гёктан Гюрпюз 2003
Нападнікі
9   Нап Себасцьян Але 1994
11   Нап Марка Ройс (капітан) 1989
16   Нап Жульен Дзюранвіль 2006
18   Нап Юсуфа Мукако 2004
20   Нап Антані Мадэст 1988
21   Нап Доніел Мален 1999
27   Нап Карым Адэемі 2002
43   Нап Джэймі Байна-Гітэнс 2004
46   Нап Марка Пашаліч 2000
49   Нап Юстын Ньінма 2000

Рэзервовая камандаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць