ФК Слонім-2017
«Слонім-2017» — беларускі футбольны клуб з горада Слонім. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Слонім-2017 | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Поўная назва | Дзяржаўная спартыўная ўстанова «Футбольны клуб „Слонім 2017“» | ||
Заснаваны | 2009 | ||
Горад | Слонім, Беларусь | ||
Стадыён |
«Юнацтва» Умяшчальнасць: 2220 |
||
Дырэктар | Сяргей Салдаценка | ||
Галоўны трэнер | Ігар Латаш | ||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||
2022 | 11 месца | ||
|
ГісторыяПравіць
«Белтрансгаз»Правіць
Клуб быў заснаваны ў 2009 годзе пад назвай «Белтрансгаз». Галоўным спонсарам стала слонімскае ўпраўленне магістральных газапровадаў.
Новаствораны клуб адразу перамог у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці, а на наступны год заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 2011 клуб доўгі час змагаўся за выхад у Першую лігу, але заняў трэцяе месца. У сезоне 2012 клуб датэрмінова гарантаваў сабе месца ў Першай лізе, заняўшы ў выніку другое месца.
Клуб меў агульны стадыён з іншым слонімскім футбольным клубам, «Камунальнікам». У 2011 «Камунальнік» вылецеў у Другую лігу, і два гады (да выхаду «Белтрансгаза» ў Першую лігу) існавала «слонімскае дэрбі».
«Слонім»Правіць
Пасля выхаду «Белтрансгаза» ў Першую лігу было ўзнята пытанне аб мэтазгоднасці існавання ў горадзе двух футбольных клубаў. У выніку, у студзені 2013 «Белтрансгаз» быў рэарганізаваны шляхам аб'яднання з «Камунальнікам»[1]. Клуб атрымаў назву «Слонім» і месца ў Першай лізе. Ігракі і трэнерскі штаб ў асноўным перайшлі з «Белтрансгаза», але заснавальнікам клуба стала не прадпрыемства «Белтрансгаз», а Слонімскі райвыканкам.
Амаль увесь сезон 2013 каманда правяла ўнізе табліцы. «Слонім» 13 разоў згуляў унічыю — болей за ўсіх у чэмпіянаце. Толькі пад канец турніру каманда стала трывала набіраць ачкі, але ўзняцца вышэй канкурэнтаў не змагла. У выніку — 13 месца.
Перад сезонам 2014 каманду пакінулі амаль усе асноўныя ігракі. Замест іх склад «Слоніма» утварылі мясцовыя футбалісты, а таксама ігракі, якія апынуліся незапатрабаванымі ў сваіх клубах. У выніку «Слонім» амаль адразу апынуўся ў канцы табліцы, дзе доўгі час змагаўся з пінскай «Хваляй» за захаванне прапіскі ў Першай лізе. Увосень 2014 «Слонім» выступаў паспяхова, што дазволіла камандзе за некалькі тураў да фінішу выратавацца ад вылету ў Другую лігу, але вышэй 15-га месца ўзняцца яна так і не здолела.
У сезоне 2015 «Слонім» здолеў умацавацца шэрагам вопытных ігракоў, дзякуючы чаму скончыў сезон на 9-м месцы, аднак у наступным сезоне апусціўся на 11-е.
«Слонім-2017»Правіць
У пачатку 2017 года новым трэнерам каманды стаў Вячаслаў Царук, які заняў месца нязменнага да таго рулявога сланімчан Аляксея Шубянка. Неўзабаве стала таксама вядома пра пераймевананне клуба ў «Слонім-2017»[2]. Пад кіраўніцтвам новага трэнера слонімскі паспяхова пачаў сезон 2017. Атрымаўшы некалькі перамог над фаварытамі, каманда скончыла першую палову сезона на трэцім месцы. Аднак, у жніўні 2017 года Вячаслаў Царук пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Слоніма-2017», і другую палову чэмпіянату клуб правёў значна горш, апусціўшыся на выніковае 11-е месца.
Сезон 2018 каманда правяла роўна, знаходзячыся ў сярэдзіне табліцы, і ў выніку скончыла сезон на сёмым месцы. Першая палова сезона 2019 атрымалася для слонімскай каманды няўдалай, добра была пачата другая палова чэмпіянату, аднак хутка вынікі зноў пагоршыліся, у выніку «Слонім-2017» стаў трынаццатым. У 2020 годзе слонімская каманда амаль увесь час ішла ў сярэдзіне табліцы і скончыла сезон восьмай. У 2021 годзе ў камандзе гулялі пераважна маладыя футбалісты, многія з якіх былі ўзятыя ў арэнду ў іншых клубах. Няблага пачаўшы сезон, каманда неўзабаве апусцілася ўніз, а пасля апынулася на апошнім 12-м радку, дзе засталася да канца турніру. З-за планаванага пашырэння лігі, аднак, апошняя каманда не выбывала ў Другую лігу, і «Слонім-2017» застаўся ў Першай лізе.
У пачатку 2022 года новым галоўным трэнерам стаў Ігар Латаш. Каманда дрэнна пачала чэмпіянат і доўгі час ішла на апошнім радку, аднак у другой палове сезона вынікі палепшыліся, і ў выніку «Слонім-2017» фінішаваў 11-м з 13.
Папярэднія назвыПравіць
- 2009—2012: «Белтрансгаз»
- 2013—2017: «Слонім»
- з 2017: «Слонім-2017»
ДасягненніПравіць
- Найбуйнейшая перамога: 15:0 («Мёры», 2012)
- Чэмпіён Гродзенскай вобласці (2009)
Цяперашні складПравіць
Станам на красавік 2023 года[3].
|
|
Трэнерскі штабПравіць
- Ігар Латаш (нар. 1981) — галоўны трэнер
- Мікалай Дым (нар. 1974) — трэнер
- Аляксандр Кадоўбік (нар. 1969) — трэнер
- Віталь Пянько (нар. 1990) — трэнер
- Георгій Татарашвілі (нар. 1972) — трэнер
Статыстыка выступленняўПравіць
Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2009 | Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) | 1 | 20 | 15 | 4 | 1 | 51–13 | 49 | Пераход у Другую лігу | |
2010 | Другая (Д3) | 12 | 34 | 9 | 13 | 12 | 46–65 | 40 | 1/32 фіналу | |
2011 | Другая (Д3) | 3 | 30 | 20 | 4 | 6 | 84–29 | 64 | 1/16 фіналу | |
2012 | Другая (Д3) | 2 | 36 | 24 | 6 | 6 | 95–35 | 78 | 1/8 фіналу | Выхад у Першую лігу |
2013 | Першая (Д2) | 13 | 30 | 7 | 13 | 10 | 38–45 | 34 | 1/16 фіналу | |
2014 | Першая (Д2) | 15 | 30 | 6 | 12 | 12 | 32–50 | 30 | 1/32 фіналу | |
2015 | Першая (Д2) | 9 | 30 | 13 | 2 | 15 | 41–55 | 41 | 1/16 фіналу | |
2016 | Першая (Д2) | 11 | 26 | 6 | 6 | 14 | 36–49 | 24 | 1/16 фіналу | |
2017 | Першая (Д2) | 11 | 30 | 10 | 7 | 13 | 33–46 | 37 | 1/16 фіналу | |
2018 | Першая (Д2) | 7 | 28 | 9 | 9 | 10 | 37–37 | 36 | 1/16 фіналу | |
2019 | Першая (Д2) | 13 | 28 | 4 | 9 | 15 | 18–47 | 21 | 1/16 фіналу | |
2020 | Першая (Д2) | 8 | 26 | 8 | 6 | 12 | 22–32 | 30 | 1/16 фіналу | |
2021 | Першая (Д2) | 12 | 33 | 3 | 7 | 23 | 27–62 | 16 | 1/32 фіналу | |
2022 | Першая (Д2) | 11 | 24 | 5 | 3 | 16 | 24–53 | 18 | 1/32 фіналу |
Галоўныя трэнерыПравіць
- Аляксей Шубянок (2009—2016)
- Вячаслаў Царук (студзень — жнівень 2017)
- Аляксандр Кадоўбік (в. а. у жніўні 2017)
- Алег Кароль (жнівень 2017 — снежань 2018)
- Леанід Лагун (люты 2019 — снежань 2020)
- Ігар Слесарчук (люты — верасень 2021)
- Аляксандр Кадоўбік (в. а. у верасні — снежні 2021)
- Ігар Латаш (з лютага 2022)
Зноскі
- ↑ Футбол. "Белтрансгаз" и "Коммунальник" объединили в ФК "Слоним"
- ↑ «Слоним» сменил владельца и был переименован в «Слоним-2017»
- ↑ От "Арсенала" и "Витебска" до "Нивы" и "Бумпрома". Заявки команд первой лиги (руск.). football.by (31 сакавіка 2023). Праверана 1 красавіка 2023.
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце globalsportsarchive.com (англ.)
- Профіль на сайце wildstat.ru (руск.)