ФК Бернлі

англійскі футбольны клуб

«Бернлі» (англ.: Burnley Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з аднайменнага горада Бернлі, Ланкашыр. Клуб з’яўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. У дэбютным сезоне каманда заняла 9 месца сярод 12 удзельнікаў. З 1983 года базуецца на стадыёне «Тэф Мур». Мянушка «бардовыя» зачапілася за клубам дзякуючы дамінуючаму колеру хатніх кашуляў каманды. Бардовы колер і сіні былі прыняты ў 1910 годзе ў гонар дамінуючага клуба англійскага футбола таго часу клуба «Астан Віла». Лічылася, што гэтыя колеры здольныя падняць маральныя сілы каманды і натхніць «Бернлі» на новыя поспехі. «Бернлі» двойчы быў чэмпіёнам Англіі ў 1921 і 1960 гадах і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Англіі ў 1914 годзе. У 1961 годзе клуб здолеў дайсці да чвэрцьфіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў.

Бернлі
Logo FC Burnley.png
Поўная назва Burnley Football Club
Мянушкі The Clarets (Бардовыя)
Заснаваны 1882
Горад Бернлі
Стадыён Тэф Мур
Умяшчальнасць: 21 800
Прэзідэнт Алан Пейс
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2021/22 18 месца ў Прэм’ер-лізе
Сайт burnleyfootballclub.com(англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

У пачатку сваёй гісторыі «Бернлі» быў адным з лідараў англійскага футболу, стала выступаючы ў вышэйшым дывізіёне, аднак з 1976 па 2009 гады каманда вагалася па ніжэйшых лігах. У 1987 годзе клуб, нават, здолеў пазбегнуць вылету ў Канферэнцыю. У 2009 годзе «Бернлі» здолеў вярнуцца ў вышэйшы дывізіён, аднак у першым жа сезоне вылецеў з яго. Сезон 2014/15 клуб зноў пачаў у Прэм’ер-лізе, заняўшы другі радок у Чэмпіёншыпе пасля «Лестэр Сіці»[1]. Па выніках сезона «Бернлі» ізноў апусціўся ў Чэмпіёншып, аднак на наступны год выйграў яго і ў 2016—2022 гадах гуляў у Прэм’ер-лізе.

ДасягненніПравіць

СкладПравіць

Станам на студзень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
3   Аб Чарлі Тэйлар 1993
4   ПА Джэк Корк (капітан) 1989
5   Аб Тэйлар Харвуд-Беліс 2002
7   ПА Ёхан Берг Гудмундсан 1990
8   ПА Джош Браўнхіл 1995
9   Нап Джэй Радрыгес 1989
10   Нап Эшлі Барнс 1989
11   Нап Скот Твайн 1999
12   Нап Лайл Фостэр 2000
14   Аб Конар Робертс 1995
15   Бр Бейлі Пікак-Фарэл 1996
17   ПА Мануэль Бенсан 1997
18   Аб Яльмар Экдаль 1998
Паз. Імя Нар.
19   ПА Анас Заруры 2000
20   Бр Дэніс Франкі 2002
22   ПА Вітынью 1999
23   Нап Натан Тэла 1999
24   ПА Джош Кален 1996
26   ПА Самюэль Басцьен 1996
27   ПА Дарка Чурлінаў 2000
28   Аб Амін Аль-Дахіл 2002
29   Аб Іан Матсен 2002
30   Нап Халіл Дэрвішаглу 1999
36   Аб Луіс Баер 2000
45   Нап Майкл Абафемі 2000
49   Бр Арыянет Мурыч 1998

Зноскі

СпасылкіПравіць