ФК Брэстжылбуд

беларускі футбольны клуб

«Брэстжылбуд»беларускі аматарскі футбольны клуб з Брэста Брэсцкай вобласці. У 2021 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Брэстжылбуд
Заснаваны 2013
Горад Брэст, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 3000
Галоўны трэнер Канстанцін Кавальчук
2021 6 месца ў Брэсцкім дывізіёне Другой лігі

Гісторыя правіць

Клуб заснаваны ў 2013 годзе і з тых часоў выступаў у чэмпіянаце Брэсцкай вобласці, дзе быў адной з самых паспяховых каманд. Чатыры разы (у 2014, 2015, 2017 і 2020 гадах) «Брэстжылбуд» станавіўся чэмпіёнам Брэсцкай вобласці.

У 2021 годзе ў выніку рэформы рэгіянальных чэмпіянатаў «Брэстжылбуд» трапіў у Другую лігу. У сезоне 2022 клуб адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі.

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2013 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 1 16 15 0 1 58–18 45 Выхад у плэй-оф
Плэй-оф (Д4) 2 2 1 0 1 3–3
2014 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 1 Выхад у плэй-оф
Плэй-оф (Д4) 1 5 5 0 0 17–8
2015 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 1 32 Выхад у плэй-оф
Плэй-оф (Д4) 1 4 4 0 0 10–1
2016 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 1 11 8 2 1 43–8 26 Выхад у плэй-оф
Плэй-оф (Д4) 2 5 3 1 1 11–3
2017 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці (Д4) 1 14 12 1 1 61–10 37
2018 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 1 14 10 2 2 61–13 32 Выхад у плэй-оф
Плэй-оф (Д4) 3 5 2 2 1 5–5
2019 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 1 12 11 1 0 56–17 34 Выхад у плэй-оф
Плэй-оф (Д4) 3 5 2 1 2 14–6
2020 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці (Д4) 1 18 17 0 1 121–18 51
2021 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 3 14 9 2 3 64–17 29 1/64 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 6 2 1 0 1 3–3

Зноскі