Адкрыць галоўнае меню

«Валансьен» (фр.: Valenciennes FC) — французскі футбольны клуб, які размяшчаецца ў горадзе Валансьен, на поўначы краіны. Клуб быў заснаваны ў 1913 годзе і ў цяперашні час выступае ў Лізе 2, другім дывізіёне французскага футбола. Свае хатнія матчы «Валансьен» праводзіць на нядаўна пабудаваным стадыёне «Стад дзю Эно», які размешчаны ў межах горада[1].

Валансьен
Поўная назва Valenciennes Football Club
Заснаваны 1913
Горад Валансьен, Францыя
Стадыён Стад дзю Эно
Умяшчальнасць: 25 172
Прэзідэнт Эдзі Здзех[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга 2
2018/19 13 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Валансьен» першапачаткова меў назва Union Sportive de Valenciennes Anzin (USVA), які праіснаваў 80 гадоў, пасля чаго клуба атрымаў сваю цяперашнюю назву. «Валансьен» рэгулярна выступае то ў Лізе 1, то ў Лізе 2, аднак чэмпіянат Францыі гэтак ніколі не скарыўся клубу. Акрамя таго «Валансьен» выступаў у Нацыянальным чэмпіянаце і, нават, у аматарскім чэмпіянаце Францыі, у якім апошні раз клуб перамагаў у 1998 годзе. У 1951 годзе клуб першы і апошні раз даўшоў да фінала Кубка Францыі.

З 2004 па 2011 гады «Валансьен» знаходзіўся пад старшынствам Фрэнсіса Дэкур’е, былым палітыкам, які служыў у якасці члена Еўрапейскага парламента ў рамках сацыял-дэмакратычнай партыі ў 19941999 гадах, а потым ад Саюза французскай дэмакратыі ў 19992004 гадах[2]. У 2011 годзе Дэкур’е пакінуў пасаду, якую заняў Жан-Раймон Легран.

ГісторыяПравіць

«Валансьен» быў заснаваны ў 1913 годзе групай маладых людзей. У сувязі з абмежаванымі фінансавымі рэсурсамі клуба і яго фарміраваннем напачатку Першай сусветнай вайны, «Валансьен» шукаў кансалідацыю паміж мясцовымі клубамі гораду. зліццё было завершана ў 1916 годзе, а клуб атрымаў назву Union Sportive de Valenciennes Anzin (USVA). Пасля зліцця новы клуб правёў наступныя пятнаццаць гадоў гуляўчы ў мясцовым чэмпіянаце. У ліпені 1930 года Нацыянальны савет Федэрацыі футбола Францыі прагаласаваў у падтрымку прафесіяналізму ў французскім футболе. «Валансьен», пад кіраўніцтвам прэзідэнта Ле Мітуа, дасягнуў прафесіянальнага статуса ў 1933 годзе, пасл ячаго атрымаў права выступу ў другім дывізіёне.

Першы сезон другога дывізіёна «Валансьен» скончыў на сёмым месцы ў сваёй групе. На наступны сезон, калі дзве групы лігі былі аб’аднаныя ў адну, клуб заняў другое месца і прасунуўся ў выніку ў першы дывізіён. На працягу гэтага перыяду, клуб асабліва абапіраўся на замежным ігракоў, як англічанін Пітэра Гібсана і Джорджа О’Даўда і ігракоў нямецкага паходжання Эдуара Вагі і Ігнацы Кавальчыка. У першы сезон выступа ў вышэйшай лізе «Валансьен» заняў 15 месца і зноў патрапіў у другі дывізіён. Клуб скончыў чэмпіянат з роўный колькасцю пунктаў з клубам «Рэд Стар Парыж», аднак з-за меншай колькасці перамогаў і розніцы мячоў «Валансьен» вылецеў у ніжэйшую лігу. Пасля вылету клуб змяніў прэзідэнта, новую пасаду заняў Цюрбо. У клуб быў закліканы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі Эрнест Лібераці, што і прынесла поспех клуба, гэта значыць «Валансьен» зноў прасунуўся ў вышэйшую лігу ў 1937 годзе. Тым не менш, на наступны сезон клуб зноў вылецеў з лігі, заняўшы ў сезоне 1937/38 апошні радок турнірнай табліцы. З-за пачатку Другой сусветнай вайны, «Валансьен» вярнуўся да аматарскага статусу і правёў тры сезоны ў ваенных аматарскіх лігах.

Зноскі

СпасылкіПравіць