ФК Валенсія
«Вале́нсія» (ісп.: Valencia) — іспанскі футбольны клуб, які выступае ў Ла Лізе. Заснаваны ў 1919 годзе, базуецца ў аднайменным горадзе Валенсія. У цяперашні час хатняй арэнай з’яўляецца стадыён «Месталья», што быў пабудаваны ў 1923 годзе і ўмяшчае 55 000 гледачоў, але каманда плануе годзе перабрацца на новы стадыён на паўночна-заходзе горада «Новая Месталья» (кат. Nou Mestalla). Валенсія шэсць разоў станавілася чэмпіёнам краіны, а апошнім разам гэта адбылося ў 2004 годзе. У гістарычнай класіфікацыі Ла Лігі клуб займае трэцяе месца, адразу пасля «Рэала» (Мадрыд) і «Барселоны».
Валенсія | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Valencia Club de Fútbol | |||
Заснаваны | 18 сакавіка 1919 | |||
Горад | Валенсія, Іспанія | |||
Стадыён |
Месталья Умяшчальнасць: 49 500 |
|||
Уладальнік | Пітэр Лім[d] | |||
Прэзідэнт | Лайхун Чан[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Ла Ліга | |||
2022/23 | 16 месца | |||
Сайт | valenciacf.com (ісп.) (англ.) (катал.) | |||
|
На пачатак сезона 2006/07 «Валенсія» ў спісе самых заможных клубаў свету займала 17-ы радок. У рэйтынгу найлепшых еўрапейскіх клубаў «Валенсія» рэгулярна знаходзіцца ў першай дзясятцы. З 2002 па 2008 гады клуб з’яўляўся членам арганізацыі еўрапейскіх футбольных клубаў G-14.
Гісторыя
правіцьКлуб быў заснаваны ў 1919 годзе дзвюма сябрамі Актавіа Аўгуста Мілега Дыясам і Гансала Медынэ Пернасам, прычым першы з іх стаў прэзідэнтам клуба дзякуючы падкінутай манеткі. Клуб згуляў свой першы матч на выездзе 21 мая 1919 года з «Хімнастыка» і атрымаў паражэнне з лікам 0:1.
«Валенсія» перамясцілася на пляцоўку «Месталья» (яшчэ не стадыён да таго часу, была пабудавана толькі адна трыбуна) у 1923 годзе, а да гэтага гуляла свае хатнія матчы на поле «Альгірас» з 7 снежня 1919 года. Першы матч на «Местальі» «Валенсія» згуляла ўнічыю 0:0 з камандай «Кастэльён Кастылія», а на наступны дзень перамагла ў гэтай жа каманды з лікам 1:0. «Валенсія» атрымала перамогу ў рэгіянальным чэмпіянаце ў 1923 годзе і ўпершыню ў сваёй гісторыі патрапіла ў Кубак Іспаніі. Першы кубак для валенсійцаў быў правальным: перамогшы ў хатнім матчы ў «Спортынга» з лікам 1:0, каманда саступіла ў адказнай сустрэчы 1:6. У выніку быў прызначаны трэці матч, які валенсійцы таксама прайгралі з лікам 0:2.
Грамадзянская вайна ў Іспаніі прыпыніла ўзыходжанне валенсійскай каманды, але ненадоўга: у 1940 годзе «Валенсію» узначаліў самы вядомы ў гісторыі клуба прэзідэнт — Луіс Касанова. У 1941 годзе каманда заняла ў першынстве Іспаніі 3 месца і стала ўладальнікам Кубак Іспаніі, абыграўшы ў фінале «Эспаньёл». У сезоне 1941/42 клуб упершыню выйграў нацыянальны іспанскі чэмпіянат. 1940-я гады сталі часам росквіту «Валенсіі»: каманда на роўных канкурыравала з тагачаснымі лідарамі іспанскага футбола: «Барселонай», мадрыдскім «Атлетыка» і «Севільяй», тройчы (у 1942, 1944 і 1947 гадах) стаўшы чэмпіёнам і двойчы перамогшы ў Кубку Іспаніі — у 1941 і 1949 гадах.
Дасягненні
правіцьІспанскія спаборніцтвы
правіць- Чэмпіёны Іспаніі (6):
- 1942, 1944, 1947, 1971, 2002, 2004
- Уладальнік Кубка Іспаніі (8):
- 1941, 1949, 1954, 1967, 1979, 1999, 2008, 2019
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (1):
- 1999
Міжнародныя
правіць- Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА (1):
- 1980
- Уладальнік Кубка УЕФА (1):
- 2004
- Уладальнік Кубку кірмашоў (2):
- 1962, 1963
- Уладальнік Суперкубку УЕФА (2):
- 1980, 2004
Склад
правіцьСтанам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Валенсія
- Афіцыйны сайт клуба Архівавана 12 красавіка 2009. (англ.) (ісп.) (яп.)
- Сайт заўзятараў
- Аб’яднаны сайт рускамоўных заўзятараў (руск.)