ФК Спадарожнік Рэчыца
«Спадарожнік» — беларускі футбольны клуб з горада Рэчыца, заснаваны ў 2017 годзе. Зараз выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Спадарожнік Рэчыца | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Заснаваны | 2017 | ||
Горад | Рэчыца, Беларусь | ||
Стадыён |
«Цэнтральны» Умяшчальнасць: 3000 |
||
Галоўны трэнер | Вячаслаў Ляўчук | ||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||
2020 | ▲ 1 месца | ||
|
ГісторыяПравіць
Да 2016 года горад на рэспубліканскай арэне быў прадстаўлены клубам «Рэчыца-2014», які ў 1980—1991 гадах меў назву «Спадарожнік». Па выніках сезона 2015 «Рэчыца-2014» страціла месца ў Першай лізе і спыніла існаванне. У другой палове 2016 года каманда Рэчыцкага раёна (фактычна пераемнік «Рэчыцы-2014») прымала ўдзел у чэмпіянаце Гомельскай вобласці.
2017Правіць
У красавіку 2017 года ў Рэчыцы была заснаваная новая каманда — «Спадарожнік» — якая заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі[1]. Аснову каманды склалі ігракі гомельскага клуба ДЮСШ-ДБК, які ў 2016 годзе выступаў у Другой лізе, а галоўным трэнерам «Спадарожніка» стаў настаўнік ДЮСШ-ДБК Канстанцін Чахаў. Пачтак сезону для клуба атрымаўся няўдалым, але пазней каманду папоўнілі больш вопытныя ігракі, і вынікі «Спадарожніка» сталі паляпшацца. Сезон 2017 каманда скончыла на 5 месцы ў Другой лізе.
2018Правіць
У сезоне 2018 «Спадарожнік» з пачатку разглядаўся як адзін з фаварытаў лігі, аднак першую палову чэмпіянату правёў няўпэўнена і значна адстаў ад лідараў. У ліпені замест Канстанціна Чахава новым трэнерам быў прызначаны Вячаслаў Ляўчук. Значна змяніўся склад каманды, яе шарэгі папоўніла шмат ігракоў «Асіповічаў». Добра правёўшы другую палову сезону, «Спадарожнік» заняў выніковае тряцяе месца.
2019Правіць
У сезоне 2019 «Спадарожнік» павінен быў выступаць у Другой лізе, аднак у сувязі з аб’яднаннем магілёўскага «Дняпра» і мінскага «Промня» з’явілася вакантнае месца ў Першай лізе, якое і заняў рэчыцкі клуб. Добра ўзмацніўшыся для Першай лігі, каманда трапіла ў шэраг фаварытаў лігі, пазней доўгі час знаходзілася ў верхняй палове табліцы і прэтэндавала на высокія месцы, аднак скончыла сезон на шостым месцы.
2020Правіць
У сезоне 2020 у каманду былі запрошаны ігракі з вопытам гульні ў Вышэйшай лізе. «Спадарожнік» хутка апынуўся ўверсе табліцы, надзейна ўтрымліваў першы радок і за некалькі тураў да фінішу забяспечыў выхад у Вышэйшую лігу.
ЭмблемыПравіць
- Гісторыя эмблем «Спадарожніка»
Цяперашні складПравіць
Станам на кастрычнік 2020 года[2].
|
|
Статыстыка выступленняўПравіць
Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2017 | Другая (Д3) | 5 | 26 | 14 | 4 | 8 | 59–24 | 46 | 1/32 фіналу | |
2018 | Другая (Д3) | 3 | 28 | 18 | 4 | 6 | 79–21 | 58 | 1/32 фіналу | Атрыманне месца ў Першай лізе |
2019 | Першая (Д2) | 6 | 28 | 13 | 6 | 9 | 46–36 | 45 | 1/16 фіналу | |
2020 | Першая (Д2) | 1 | – | 1/8 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
Галоўныя трэнерыПравіць
|
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце globalsportsarchive.com (англ.)
- Профіль на сайце wildstat.ru(руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)