ФК Вулверхэмптан Уондэрэрс
«Вулверхэмптан Уондэрэрс» (англ.: Wolverhampton Wanderers Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Вулверхэмптан, Уэст Мідлендс. Першапачаткова клуб называўся «Сент-Люкс», бо яго заснавальнікам быў дырэктар школы Святога Лукі Гары Беркрафт. Клуб з’яўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. Ганаровым віцэ-прэзідэнтам клуба з’яўляецца легендарны спявак гурта «Led Zeppelin» — Роберт Плант.
Вулверхэмптан Уондэрэрс | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Wolverhampton Wanderers F.C. | |||
Мянушкі | Wolves (Воўкі), The Wanderers (Вандроўнікі) | |||
Заснаваны | 1877 | |||
Горад | Вулверхэмптан, Англія | |||
Стадыён |
Муленью Умяшчальнасць: 30 852 |
|||
Уладальнік | Fosun International[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2022/23 | 13 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Гісторыя
правіцьКанец XIX стагоддзя
правіць«Вулверхэмптан Уондэрэрс» быў заснаваны ў 1877 годзе над назвай «Сент-Лю» дырэктарам школы Святога Лукі з Блэйкенгола, у гонар якой і атрымаў сваю назву. Пазней клуб яшчэ некалькі разоў змяняў назву, калі, нарэшце, у 1923 годзе не атрымаў сучасную назву, у гонар гораду, які прадстаўляе. У 1888 годзе клуб прыняў удзел у першым сезоне Футбольнай лігі. Заняўшы трэцяе месца, выйшаў ў фінал Кубка Англіі, дзе саступіў чэмпіёну краіны «Прэстану». На наступны год быў адчынены стадыён «Муленью», на якім каманда гуляе і па сённяшні дзень. А ў 1893 годзе клуб атрымаў свой першы трафей, у фінале кубка Англіі быў пераможаны «Эвертан».
Пачатак XX стагоддзя
правіцьУ далейшым у клуба пачаліся цяжкія часы, падчас якіх каманда спачатку ўпарта затрымалася ў сярэдзіне турнірнай табліцы, а потым у 1906 годзе і зусім пакінула вышэйшы дывізіён англійскага футбола. Доўгі час «ваўкі» выступалі не лепшым чынам, аднак, нягледзячы на гнятлівае турнірнае становішча, у 1908 годзе камандзе ўдалося заваяваць свой другі Кубак Англіі. У 1923 годзе «Вулверхэмптан» вылецеў у другі дывізіён, аднак гэта станоўча паўплывала на гульню каманды, і ўжо ў наступным сезоне «ваўкі» здолелі вярнуцца назад. У 1932 годзе, дзякуючы выдатна прадуманай працы кіраўніцтва, клубу ўдалося вярнуцца ў эліту, заваяваўшы прапіску ў вышэйшым дывізіёне. На працягу 1930-х гадоў «Вулверхэмптан» двойчы заваёўваў срэбра ў нацыянальным першынстве і паступова стаў адным з лепшых клубаў Англіі. У 1939 годзе клуб у чарговы раз дайшоў да фіналу Кубка Англіі, але прайграў «Портсмуту» з лікам 4:1.
Склад
правіцьСтанам на люты 2024 года.
|
|
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Англіі: 1954, 1958, 1959
- Срэбны прызёр чэмпіянату Англіі: 1938, 1939, 1950, 1955, 1960
- Уладальнік Кубка Англіі: 1893, 1908, 1949, 1960
- Уладальнік Кубка англійскай лігі: 1974, 1980
- Уладальнікі Суперкубка Англіі (англ.: Charity Shield): 1949, 1954, 1959, 1960
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Вулверхэмптан Уондэрэрс
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Статыстыка клуба Архівавана 4 верасня 2005. (англ.)
- Неафіцыйны сайт заўзятараў «Вулвз» Архівавана 14 сакавіка 2016. (руск.)