ФК Вільярэал

іспанскі футбольны клуб

«Вільярэа́л» (ісп.: Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.) — іспанскі футбольны клуб, што базуецца ў мястэчку Вільярэаль у правінцыі Кастэльён у складзе Валенсійскай аўтаноміі. Каманда гуляе на стадыёне «Эстадыа дэ ла Сераміка», што месціць 25 тысяч чалавек. Клуб быў заснаваны ў 1923 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны і да сезону 1955/56 гуляў у рэгіянальных лігах. Клуб шмат часу правёў у Тэрсеры, Сегундзе B і Сегундзе (трэці, другі і першы нацыянальныя дывызіёны) пакуль у 1998 годзе не дэбютаваў у Ла Лізе. Гэта падзея адбылася 31 жніўня, калі «падводнікі» ў гасцях гулялі супраць мадрыдскага «Рэал».

Вільярэал
Поўная назва Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 10 сакавіка 1923
Горад Вільярэаль, Іспанія
Стадыён Эстадыа дэ ла Сераміка
Умяшчальнасць: 24 890
Уладальнік Фернанда Роч Альфонса[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ла Ліга
2018/19 14 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

У чэмпіянаце краіны клуб заваяваў сярэбраны медаль (2008) і бронзавы (2005). Найвышэйшым дасягненнем у Кубку Іспаніі для «Вільярэала» пакуль з’яўляецца трохразовае пападанне ў чвэрцьфінал (1993, 2002 і 2008). Доўгі час асноўным супернікам «Вільярэала» быў клуб «Кастэльён», бо абодва месцяцца ў адной правінцыі. Але на сённяшні момант галоўным супраціўнікам з’яўляецца «Валенсія». Супрацьборствы паміж гэтымі клубамі атрымалі назва Валенсійскае лакальнае дэрбі.

ГісторыяПравіць

Клуб быў заснаваны 10 сакавіка 1923 года. Першым прэзідэнтам клуба стаў Хасэ Кальдуч Альмела. Першапачаткова колерамі клуба былі чорны і белы, гэта значыць белыя кашулі і чорныя шорты, а ў 1946 годзе было прынята рашэнне зміняць іх на жоўты і сіні, якія застаюцца і на сённяшні дзень. Стадыён «Эль-Мадрыгаль» (зараз «Эстадыа дэ ла Сераміка») быў уведзены ў дзеянне 17 чэрвеня 1923 года, а першы матч каманда згуляла на ім 21 кастрычніка.

Клуб гуляў у рэгіянальных дывізіёнах да сезону 1955/56, калі забяспечыў сабе выхад у трэці нацыянальны дывізіён, у якім гуляў да сезону 1961/62, калі 14 пазіцыя прывяла да паніжэння ў класе і вяртанню ў першы рэгіянальны дывізіён. Аднак там «Вільярэал» затрымаўся ненадоўга і, заняўшы ў сезоне 1966/67 першае месца, забяспечыў пераход у трэці нацыянальны дывізіён. З трэцяй спробы клуб забяспечыў павышэнне ў класе з першага месца, аднак затрымаўся ў другім нацыянальным дывізіёне толькі на два гады, заняўшы 17 месца ў сезоне 1971/72. Пасля чатырох не вельмі ўдалых сезонаў у трэцім нацыянальным дывізіёне клуб у апошні раз вярнуўся ў першы рэгіянальны дывізіён, затрымаўшыся там толькі на сезон 1976/77, паводле выніках якога з першага месца зноў трымаў павышэнне ў Тэрсеру. У сезоне 1986/87 «падводнікі» зарабілі павышэнне ў класе і з 1987 па 1990 гады правялі ў Сегундзе B, адкуль панізілізя класам ніжэй. Сезон 1990/91 стаў апошнім у трэцім нацыянальным дывізіёне, бо паводле яго вынікаў, заняўшы 2 месца, клуб перайшоў у Сегунду B, адкуль транзітам з 2 ж месца ў сезоне 1991/92 патрапіў у Сегунду. На працягу пяці сезонаў клуб займаў месца ніжэй сярэдзіны турнірнай табліцы лігі.

У сезоне 1997/98 «падводнікі» занялі 4 месца, што дазволіла праз сістэму плэй-оф зарабіць упершыню за 65 гадоў гісторыі клуба пуцёўку ў элітны іспанскі дывізіён. Першы матч у Ла Лізе клуб правёў 31 жніўня 1998 года на стадыёне «Сант’яга Бернабеу», дзе «Вільярэал» саступіў мадрыдскаму «Рэалу» з лікам 4:1. У дэбютным сезоне за «Вільярэал» выступалі такія ігракі, як Давід Альбельда, Андрэс Палоп, Хесус Гарсія Санхуан, Жэрарда Гарсія. Нягледзячы на ​​ўдалую першую палову сезону, у выніку «Вільярэал» заняў 18 радк у табліцы, вярнуўшыся ў Сегунду. Сезон 1999/2000 клуб завяршыў на 3 пазіцыі, вярнуўшы сабе права выступаць у вышэйшым дывізіёне. За адзінаццаць наступных сезонаў клуб займаў месцы з 15 па 2 і браў удзел у еўрапейскіх клубных спаборніцтвах.

Паводле вынікаў сезону 2011/12 клуб пакінуў элітны дывізіён чэмпіянату Іспаніі, скончыўшы сезон на 18 месцы. Аднак на наступны сезон «Вільярэал» зноў забяспечыў сабе права выступу ў Ла Лізе.

СкладПравіць

Станам на студзень 2020 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Серхіа Асенха 1989
2   Аб Марыа Гаспар 1990
3   Аб Рауль Альбіёль 1985
4   Аб Пау Торэс 1997
6   Аб Раміра Фунес Моры 1991
7   Нап Херард Марэна 1992
8   ПА Санці Касорла 1984
9   Нап Карлас Бака 1986
10   ПА Вісентэ Ібора 1988
11   ПА Самуэль Чуквуэзэ 1999
13   Бр Андрэс Фернандэс 1986
14   ПА Ману Трыгерас 1991
Пазіцыя Імя Год нараджэння
15   ПА Ману Марланес 1999
16   Аб Хаві Кінтылья 1996
17   Нап Пака Алькасер 1993
18   Аб Альберта Марэна 1992
19   ПА Андрэ-Франк Замбо-Ангіса 1995
20   Аб Рубен Пенья 1991
21   ПА Бруна Сарыяна   1984
22   Аб Сафіян Шакла 1993
23   ПА Моі Гомес 1994
24   ПА Хаўер Антыверас 1997
25   Бр Марыяна Барбоса 1984
26   ПА Раміра Гуэра 1997

СпасылкіПравіць