ФК Віцебск

беларускі футбольны клуб

«Віцебск» — беларускі футбольны клуб з горада Віцебск, заснаваны ў 1960 годзе. У 1992—2022 гадах гуляў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2003, 2005 і 2012—2014 гадоў). У цяперашні час выступае ў Першай лізе.

Віцебск
ФК Віцебск.png
Поўная назва Спартыўная ўстанова «Футбольны клуб „Віцебск“»
Заснаваны 1960
Горад Віцебск, Беларусь
Стадыён ЦСК
Умяшчальнасць: 8300
Дырэктар Мікалай Вайцюхоўскі
Галоўны трэнер Аляксандр Паўлаў
Чэмпіянат Першая ліга
2022 15 месца ў Вышэйшай лізе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

Каманда створана ў 1960 годзе. У савецкія часы выступала ў другой лізе чэмпіянату СССР.

У Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі каманда выступала з 1992 па 2011 (акрамя сезонаў 2003 і 2005 гадоў). Лепшыя сезоны клуб праводзіў у 1990-х гадах, калі трывала вёў барацьбу за медалі, атрымаў перамогу ў Кубку Беларусі. У першай палове 2000-х гульня пайшла на спад, і двойчы (па выніках сезонаў 2002 і 2004) клуб выбываў у Першую лігу, але адразу вяртаўся ў вышэйшы дывізіён. Другая палова 2000-х прывяла да чарговага ўздыму віцебскага клуба, які, хоць і не змагаўся за медалі, але знаходзіўся ў верхняй палове табліцы.

З 2009 года пачаўся чарговы заняпад. Каманда займала месца ўнізе, недалёка ад зоны вылету. У сезоне 2011 няўдалы фініш пакінуў каманду на перадапошнім месцы. Саступіўшы ў пераходных матчах мінскаму «Партызану» (0:2 і 2:1), каманда выбыла ў Першую лігу.

У Першай лізе (2012—2014)Правіць

У сезоне 2012 каманда вяла барацьбу за вяртанне ў эліту. Да апошняга моманта віцебскі клуб захоўваў шанцы на другое месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе, але ў выніку віцябляне скончылі сезон трэцімі.

Сезон 2013 пачаўся для каманды няўдала, але пазней клуб выйшаў на другую пазіцыю ў турнірнай табліцы. У сярэдзіне 2013 клуб з-за дрэннага фінансіравання пакінулі асноўныя ігракі, але «Віцебск» працягваў весці барацьбу за месца ў эліце. У выніку, аднак, клуб зноў апынуўся на трэцім месцы і зноў не здолеў вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2014 клуб узмацніўся моцнымі для ўзроўня Першай лігі ігракамі, што дазваляла разлічваць на добрыя вынікі ў чэмпіянаце. Але, віцебскі клуб пацярпеў паражэнні ад асноўных канкурэнтаў і ў выніку скончыў першы круг на пятым месцы. Пасля гэтага ў ліпені 2014 года быў звольнены галоўны трэнер Юрый Канаплёў. Разам з новым трэнерам Сяргеем Вехцевым клуб стаў выступаць лепей і неўзабаве выйшаў на трэці радок, які здолеў захаваць да канца чэмпіянату. У стыкавых матчах «Віцебск» перайграў магілёўскі «Дняпро» (2:0, 1:1) і праз тры гады вярнуўся ў Вышэйшую лігу.

Папярэднія назвыПравіць

  • «Чырвоны сцяг» (1960—1963)
  • «Дзвіна» (1963—1985)
  • «Віцязь» (1985—1988)
  • КІМ (1989—1994)
  • «Дзвіна» (1994—1995)
  • «Лакаматыў-96» (1996—2002)
  • «Лакаматыў» (2003—2006)
  • «Віцебск» (з 2007 года)

ДасягненніПравіць

Цяперашні складПравіць

Станам на сакавік 2023 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Дзмітрый Гушчанка 1988
12   Бр Дзмітрый Харытонаў 1997
16   Бр Іван Навічкоў 2003
3   Аб Мікіта Кастамараў 1999
4   Аб Арцём Скітоў (капітан) 1991
6   Аб Уладзіслаў Глінскі 2000
8   Аб Ян Масесаў 2000
17   Аб Уладзіслаў Давыдаў 1999
18   Аб Ян Скібскі 2002
21   Аб Юрый Палавінкін 2003
22   Аб Сямён Ягораў 1999
  Аб Дзмітрый Вараб’ёў 2001
  Аб Дзяніс Савельеў 2005
5   ПА Глеб Міхайлаў 2005
7   ПА Раман Лісоўскі 2001
Паз. Імя Нар.
11   ПА Антон Мацвеенка 1986
13   ПА Максім Дробыш 2001
20   ПА Яўген Красноў 1998
25   ПА Вадзім Ткачэнка 2003
27   ПА Іаан Нямчонак 1999
99   ПА Фрол Панарын 2002
  ПА Дзяніс Захараў 2006
9   Нап Данііл Журнакоўскі 2003
10   Нап Карэн Варданян 2003
14   Нап Захар Чарвякоў 2002
19   Нап Мікіта Вехцеў 2005
  Нап Уладлен Анікееў 2004
  Нап Канстанцін Костылеў 2006
  Нап Максім Кунцэвіч 2006

Па-за складамПравіць

Паз. Імя Нар.
  Аб Алег Вераціла 1988

Рэзервовы складПравіць

Паз. Імя Нар.
  Бр Ягор Кухто 2006
  Бр Сяргей Максімаў 2002
  Бр Марк Сапрыка 2006
  Аб Андрэй Бабровіч 2001
  Аб Дзяніс Багданаў 2001
  Аб Мікіта Кузьмінаў 2003
  Аб Яўген Марчанка 2004
Паз. Імя Нар.
  Аб Ігар Чарнабрысаў 2001
  ПА Максім Жыгуноў 2003
  ПА Мікіта Кузьмін 2003
  ПА Кірыл Марозаў 2004
  ПА Аляксандр Сычоў 2005
  ПА Цімур Шаркін 2003
  Нап Глеб Мінкевіч 2006

Трэнерскі штабПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 6 15 7 3 5 21–14 17 1/8 фіналу
1992–93 Першая (Д1) 2 32 18 11 3 55–21 47 Паўфінал
1993–94 Першая (Д1) 3 30 17 9 4 32–14 43 1/8 фіналу
1994–95 Першая (Д1) 2 30 16 13 1 46–15 45 1/16 фіналу
1995 Першая (Д1) 7 15 5 5 5 12–12 20 1/16 фіналу
1996 Першая (Д1) 5 30 13 10 7 48–27 49 Чвэрцьфінал
1997 Першая (Д1) 3 30 18 5 7 46–30 59 Уладальнік
1998 Вышэйшая (Д1) 4 28 14 6 8 35–24 48 1/8 фіналу Змена назваў ліг
1999 Вышэйшая (Д1) 11 30 9 7 14 40–45 34 Чвэрцьфінал
2000 Вышэйшая (Д1) 11 30 8 7 15 34–50 31 1/8 фіналу
2001 Вышэйшая (Д1) 12 26 4 7 15 18–51 19 1/16 фіналу
2002 Вышэйшая (Д1) 14 26 3 0 23 20–77 9 Чвэрцьфінал   Вылет у Першую лігу
2003 Першая (Д2) 1 31[A] 23 4 4 59–22 73 Чвэрцьфінал   Выхад у Вышэйшую лігу
2004 Вышэйшая (Д1) 15 31[B] 8 3 20 35–58 27 1/16 фіналу   Вылет у Першую лігу
2005 Першая (Д2) 2 30 21 7 2 76–23 70 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2006 Вышэйшая (Д1) 6 26 9 11 6 21–18 38 1/8 фіналу
2007 Вышэйшая (Д1) 8 26 9 8 9 25–28 35 1/8 фіналу
2008 Вышэйшая (Д1) 5 30 14 9 7 39–26 51 Чвэрцьфінал
2009 Вышэйшая (Д1) 10 26 10 2 14 26–37 32 1/16 фіналу
2010 Вышэйшая (Д1) 9 33 7 11 15 31–52 32 1/8 фіналу
2011 Вышэйшая (Д1) 11 33 8 8 17 29–46 32 1/16 фіналу
Пераходныя матчы[C] 2 1 0 1 2–3   Вылет у Першую лігу
2012 Першая (Д2) 3 28 19 2 7 57–30 59 1/16 фіналу
2013 Першая (Д2) 3 30 16 7 7 40–29 55 1/16 фіналу
2014 Першая (Д2) 3 30 15 5 10 44–30 50 Чвэрцьфінал
Пераходныя матчы[D] 2 1 1 0 3–1   Выхад у Вышэйшую лігу
2015 Вышэйшая (Д1) 13 26 4 9 13 21–47 21 1/8 фіналу
2016 Вышэйшая (Д1) 6 30 12 6 12 30–26 42 1/8 фіналу
2017 Вышэйшая (Д1) 8 30 12 7 11 35–38 43 1/8 фіналу
2018 Вышэйшая (Д1) 4 30 19 5 6 47–20 62 Фіналіст
2019 Вышэйшая (Д1) 13 30 8 7 15 24–39 31 1/8 фіналу
2020 Вышэйшая (Д1) 12 30 8 12 10 30–38 36 Чвэрцьфінал
2021 Вышэйшая (Д1) 7 30 9 10 11 37–41 37 Паўфінал
2022 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 10 16 28–49 22 Чвэрцьфінал   Вылет у Першую лігу
  1. З улікам дадатковага матча за першае месца супраць МТЗ-РІПА (Мінск) (2:1).
  2. З улікам дадатковага матча за захаванне месца ў Вышэйшай лізе (14-е месца) супраць МТЗ-РІПА (Мінск) (1:4).
  3. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Партызана» (Мінск), другой каманды Першай лігі 2011 (0:2, 2:1).
  4. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Дняпра» (Магілёў), апошняй каманды Вышэйшай лігі 2014 (2:0, 1:1).

Міжнародныя кубкіПравіць

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
1998/1999 Кубак Кубкаў Кв. раўнд   Леўскі 1:8 (Г) 1:1 (Х) 2:9  
1999 Кубак Інтэртота 1 раўнд   Вартэкс 1:2 (Х) 2:2 (Г) 3:4  
2019/2020 Ліга Еўропы 1 кв. раўнд   КуПС 0:2 (Г) 1:1 (Х) 1:3  

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць