ФК Гофенгайм
«Гофенгайм» (ням.: TSG 1899 Hoffenheim) — нямецкі футбольны клуб з горада Зінсгайм (дакладней, з гарадскога раёна Гофенгайм). Заснаваны ў 1899 годзе. Нягледзячы на доўгую гісторыю, клуб толькі ў 2008 годзе ўпершыню прабіўся ў нямецкі найвышэйшы дывізіён. У 2007 годзе клуб вырашыў прыняць выкарыстанне кароткай формы імені «1899 Hoffenheim» замест традыцыйнага «TSG Hoffenheim». Гуляўчы ў пятым па значнасці дывізіёне Германіі ў 2000 годзе, клуб здолеў прабіцца ў Бундэслігу ў 2008 годзе, дзякуючы фінансавай падтрымцы былога іграка клуба і магната праграмнага забеспячэння Дзітмара Гопа. Клуб прадстаўляе былую вёску Гофенгайм, якая зараз з’яўляецца раёнам горада Зінсгайм у зямлі Бадэн-Вюртэмберг.
Гофенгайм | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Поўная назва | Turn- und Sportgemeinschaft 1899 Hoffenheim e.V. | |||
Заснаваны | 1 ліпеня 1899 | |||
Горад | Зінсгайм, Германія | |||
Стадыён |
Рэйн-Некар-Арэна Умяшчальнасць: 30 150 |
|||
Уладальнік | Дзітмар Гоп[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Бундэсліга | |||
2022/23 | 12 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Гісторыя
правіцьФутбольны клуб «Гофенгайм-1899» быў заснаваны 1 ліпеня 1899 года як спартыўнае таварыства, якое аб’ядноўвала некалькі відаў спорту: гімнастыку, валейбол, барацьбу і іншыя. Футбол таксама быў прадстаўлены ў дадзеным грамадстве, але доўгі час не быў на вядучых ролях. Футбольная каманда на працягу цэлага стагоддзя выступала ў ніжэйшых аматарскіх лігах. Да 1989 года клуб гуляў у Бецыркслігзе, у сёмым дывізіёне ў тагачасным нямецкім футболе. У сезоне 1988/89 заняў апошняе месца ў сёмым дывізіёне і вылецеў у Крайскласэ A.
Пасля вылету ў найнізкую лігу, мільярдэр Дзітмар Гоп, які сам у юнацкасці гуляў за «Гофенгайм», пачаў спансараваць клуб. Спачатку ён вылучыў 10 тысяч нямецкіх марак на новыя мячы і трэніравальнае абсталяванне. У сезоне 1989/90 клуб перамог у турніры Крайскласэ і вярнуўся ў Бецыркслігу, у якой на наступны сезон таксама заняў першае месца. У 1990—1996 гадах «Гофенгайм» гуляў у Ландэслізе, гэта значыць у шостым па значнасці нямецкім дывізіёне, у 1996 годзе клуб здолеў пераммагчы і ў гэтай лізе, пяройдучы ў Фербандслігу. У 2000 годзе «Гофенгайм» перамог у Фербандслізе, перайшоўшы ў Оберлігу, дзе ў першым жа сезоне заняў першае месца.
За два сезоны, з 1999 па 2001 гады, клуб падняўся з раённай лігі ў рэгіянальную лігу, гэта значыць аналаг другога дывізіёна. Такім чынам, у сезоне 2001/02 гадоў клуб дабраўся да трэцяга дывізіёна — Рэгіяналлігі, наперадзе якой у Германіі знаходзяцца толькі абедзве Бундэслігі. У сезоне 2001/02 клуб заняў 13-е месца ў Рэгіяналлізе, у сезонах 2002/03 і 2003/04 клуб заняў 5 масца, у 2004/05 — сёмае, а ў 2005/06 — чацвёртае. У сезоне 2002/03 гадоў «Гофенгайм» упершыню паспяхова кваліфікаваўся ў Кубак Германіі. Перамогшы «Гройтэр Фюрт» на стадыі 1/32 фіналу (4:1), яны былі спынены «Кёльнам» матчы 1/16 фіналу (1:5).
У сезоне 2003/04 пра вясковы клуб пад мецэнацтвам мільярдэра даведалася ўся Германія: у Кубку Германіі «Гофенгайм» абыграў «Айнтрахт» з Трыра (4:3), «Карлсруэ» (4:0) і леверкузенскі «Баер» (3:2 — першы афіцыйны матч гафенгаймцаў супраць прадстаўніка Бундэслігі) і дабраўся да чвэрцьфіналу, у якім саступіў «Любеку» (0:1).
У сезоне 2006/07, здзейсніўшы магутны рывок у другім крузе чэмпіянату, «Гофенгайм» заняў другое месца ў Рэгіяналлізе і перайшоў у Другую Бундэслігу. Выхад у вышэйшую лігу прывёў да таго, што клубу спатрэбіўся новы стадыён, бо стары «Стадыён імя Дзітмара Гопа» быў разлічаны толькі на 6 тысяч гледачоў. Першую палову сезона 2008/09 клуб правёў на стадыёне ў Мангейме. З другой паловы сезона 2008/09 «Гофенгайм» гуляў на новым стадыёне «Рэйн-Некар-Арэна» у Зінсгайме, які разлічаны на 30 000 гледачоў.
Сезон 2007/08 гадоў прайшоў для «Гофенгайма» вельмі ўдала: другое месца ў Другой Бундэслізе і пераход у найвышэйшы дывізіён нямецкага футбола; чвэрцьфінал у Кубку Германіі. У гэтым сезоне быў усталяваны рэкорд Другой Бундэслігі па суме за трансфер футбаліста: Эдуарду быў набыты за 8 мільёнаў еўра. Усяго сума, укладзеная Гопам у клуб з 1989 года, ацэньваецца ў 150—200 мільёнаў еўра.
Пасля 18 тураў у Бундэслізе 2008/09 практычна з пачатку чэмпіянату займала месца на вяршыні турнірнай табліцы, нападнік клуба басніец Ведад Ібішавіч узначальваў спіс бамбардзіраў чэмпіянату, каманда сенсацыйна заняла 1 месца і стала «восеньскім чэмпіёнам». Пасля зімы ў камандзе пачаўся спад. У выніку ў свой дэбютны сезон «Гофенгайм» заняў 7 месца.
Склад
правіцьСтанам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Гофенгайм
- Афіцыйны сайт клуба (ням.) (англ.)