ФК ДЮСШ-ДБК Гомель
ДЮСШ-ДБК — беларускі футбольны клуб з Гомеля. Заснаваны ў 2010 годзе. У 2016 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
ДЮСШ-ДБК | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 2010 |
Горад | Гомель, Беларусь |
Стадыён |
СДЮШАР-8 Умяшчальнасць: 1000 |
Прэзідэнт | Вадзім Грышын |
Галоўны трэнер | Канстанцін Чахаў |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2016 | 12 месца |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьФутбольная школа ДЮСШ ДБК была створана ў 2010 годзе. Выхаванцы школы выступалі ў розных юнацкіх спаборніцтвах. У 2015 некаторыя ігракі школы выступалі за «Рэчыцу-2014», а ў 2016 годзе, са з'яўленнем першых выпускнікоў, было вырашана заявіць каманду ў Другую лігу. Аснову каманды склалі выхаванцы школы 1997—1999 гадоў нараджэння, таксама склад быў умацаваны некалькімі больш вопытнымі ігракамі[1][2]. Свой першы сезон каманда пачала не вельмі паспяхова, хутка апынуўшыся ў канцы табліцы, але ў другой палове чэмпіянату здолела атрымаць некалькі перамог, якія, аднак, не дазволілі ўзняцца вышэй за перадапошні радок.
У сакавіку 2017 годзе клуб пацвярдзіў свой удзел у Другой лізе 2017, аднак пазней замест ДЮСШ-ДБК у трэці дывізіён была заяўлена іншая каманда, сфармаваная на базе ДЮСШ-ДБК — «Спутнік» з Рэчыцы.
Статыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2016 | Другая (Д3) | 12 | 24 | 6 | 6 | 12 | 35–45 | 24 | 1/32 фінала |
Галоўныя трэнеры
правіць- Канстанцін Чахаў (2016)
Зноскі
- ↑ Островок между юношеским футболом и профессиональным.(недаступная спасылка)
- ↑ ДЮСШ-ДСК на верхушке пирамиды Архівавана 6 жніўня 2016.