ФК Стэнлес Пінск

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК ДЮСШ-3-Стэнлес Пінск)

«Стэнлес» — беларускі футбольны клуб з горада Пінск. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Стэнлес Пінск
ФК Стэнлес Пінск.gif
Горад Пінск, Беларусь
Стадыён Акадэмія футбола
Галоўны трэнер Андрэй Лясюк
Чэмпіянат Другая ліга
2023 4 месца
Сайт fc.stanles.by (руск.)

Гісторыя правіць

Каманда з’явілася ў 2017 годзе, калі кіраўніцтва пінскай СДЮШАР-3 вырашыла заявіць каманду для ўдзелу ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Каманда стала праводзіць хатнія матчы на базе пінскай Акадэміі футбола, якая была адкрыта ў 2014 годзе. Выступаючы маладымі ігракамі ў дэбютным сезоне, СДЮШАР-3 атрымала толькі тры перамогі і заняла апошняе 14-е месца ў табліцы.

У лютым 2018 года стала вядома, што СДЮШАР-3, хутчэй за ўсё, не заявіцца ў Другую лігу на сезон 2018[1], і ў красавіку каманда не трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў турніру[2].

У лютым 2019 года стала вядома, што ў Другую лігу ў сезоне 2019 збіраецца заявіцца аб’яднаная каманда СДЮШАР-3 і аматарскай каманды «Савушкін»[3]. У выніку, аднак, каманда далучылася да Другой лігі пад назвай «ДЮСШ-3-Стэнлес». Акрамя маладых выхаванцаў ДЮСШ, склад каманды таксама папоўніў шэраг вопытных ігракоў. Каманда здолела замацавацца ў верхняй палове табліцы і скончыла сезон 2019 на шостым месцы.

У пачатку 2020 года каманда змяніла назву на «Стэнлес»[4]. Захаваўшы асноўных ігракоў, «Стэнлес» доўга змагаўся за высокія месцы, у выніку са сваёй групы выйшаў у фінальны этап, але там заняў апошняе шостае месца. У пачатку 2021 года, нягледзячы на магчымасць павышэння ў Першую лігу, каманда засталася ў Другой лізе. У сезоне 2021 «Стэнлес» разглядаўся як адзін з фаварытаў, але заняў шостае месца. Нягледзячы на магчымасць пасля адмовы іншых каманд заявіцца ў Першую лігу, пінскі клуб вырашыў застацца ў Другой лізе, дзе ў 2022 годзе зноў апынуўся шостым, а ў 2023 годзе спыніўся на чацвёртным радку.

Папярэднія назвы правіць

  • 2017 — СДЮШАР-3
  • 2019 — «ДЮСШ-3-Стэнлес»
  • з 2020 — «Стэнлес»

Эмблемы правіць

Цяперашні склад правіць

Станам на жнівень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
79   Бр Міхаіл Перац 2005
99   Бр Багдан Кіслоў 2004
2   Аб Уладзіслаў Ганчар 2005
3   Аб Міхаіл Галаўко 1996
4   Аб Уладзіслаў Увараў 1995
5   Аб Ігар Курган (капітан) 1991
8   Аб Данііл Шпакоўскі 2003
13   Аб Алег Вакуліч 1992
14   Аб Данііл Казека 2005
97   Аб Аляксандр Ладыга 2000
  Аб Валерый Залеўскі 1999
  Аб Яўген Каляда 2000
7   ПА Дзмітрый Малашчыцкі 1996
Паз. Імя Нар.
10   ПА Алег Курган 1996
11   ПА Антон Байко 1996
12   ПА Данііл Валадзько 2004
15   ПА Раман Цярлецкі 2004
17   ПА Кірыл Кірылка 2006
19   ПА Станіслаў Куліна 1996
77   ПА Кірыл Чэпкі 1999
88   ПА Дзмітрый Хаміцэвіч 1986
  ПА Мікалай Каляда 1998
9   Нап Мікіта Бацвінка 2004
20   Нап Максім Галавач 2004
  Нап Віталь Рушніцкі 1990

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2017 Другая (Д3) 14 26 3 0 23 21–101 9 1/32 фіналу
2019 Другая (Д3) 6 28 14 4 10 51–47 46 1/64 фіналу
2020 Другая — А (Д3) 3 20 13 4 3 61–24 43 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап (Д3) 6 10[A] 1 3 6 9–18 6
2021 Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3) 1 14 12 2 0 78–7 38 1/16 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 2 6 2 3 1 8–7 9 Выхад у плэй-оф Другой лігі
Другая — плэй-оф (Д3) 6 7 2 2 3 15–13
2022 Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3) 1 12 12 0 0 93–10 36 1/16 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 2 10 8 0 2 36–12 24 Выхад у плэй-оф Другой лігі
Другая — плэй-оф (Д3) 6 7 1 3 3 21–12
2023 Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3) 1 18 17 1 0 117–8 52 1/128 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 2 6 3 3 0 13–7 12
Другая — Фінальны этап — Група 2 (Д3) 2 3 1 1 1 7–6 4
Другая — плэй-оф (Д3) 4 5 2 1 2 13–10
  1. Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 1—0—5, розніца мячоў 4—12.

Галоўныя трэнеры правіць

Крыніцы правіць

  1. Пинская СДЮШОР-3, скорее всего, не выступит во второй лиге (руск.). by.tribuna.com.
  2. Вторая лига 2018. С "Крумкачами" их будет 15 (руск.). football.by (3 красавіка 2018). Праверана 21 лістапада 2023.
  3. Во второй лиге может появиться команда из Пинска (руск.). football.by (16 лютага 2019). Праверана 21 лістапада 2023.
  4. Пинский клуб второй лиги сменил название и логотип (ФОТО) (руск.). football.by (22 студзеня 2020). Праверана 21 лістапада 2023.