ФК Жодзіна-Паўднёвае
«Жодзіна-Паўднёвае» — беларускі футбольны клуб з Жодзіна Мінскай вобласці, існаваў у 2011—2024 гадах.
Жодзіна-Паўднёвае | ||||
---|---|---|---|---|
Заснаваны | 2011 | |||
Расфарміраваны | 2024 | |||
Горад | Жодзіна, Беларусь | |||
Выканаўчы дырэктар | Віталь Мурашка | |||
|
Гісторыя
правіцьКлуб заснаваны ў 2011 годзе. Доўгі час выступаў на аматарскім узроўні ў мінскай АЛФ.
У сезоне 2022 года «Жодзіна-Паўднёвае» дэбютавала ў Другой лізе. Увесь сезон «Жодзіна-Паўднёвае» ішлі ў верхняй палове табліцы зоны «Поўнач» дывізіёна Мінскай вобласці. Пасля перамогі па пенальці ў паўфінале дывізіёна Мінскай вобласці над «Бабоўняй», «Жодзіна-Паўднёвае» перамагло ў фінале «Вікторыю» з Мар’інай Горкі. На фінальным этапе Другой лігі клуб перамог у 1/8 фіналу «Новую Прыпяць», аднак у чвэрцьфінале саступіў «Крумкачам». Перамогі ў матчах за 5—8 месцы прынеслі клубу выніковы пяты радок.
У лістападзе 2022 года клуб падаў заяўку на праходжанне ліцэнзавання ў Першую лігу[1]. 10 сакавіка 2023 года «Жодзіна-Паўднёвае» разам з іншымі клубамі атрымала ліцэнзію, такім чынам афіцыйна далучыўшыся да Першай лігі ў сезоне 2023[2]. Каманда добра пачала чэмпіянат, у тым ліку ў матчах з фаварытамі — згуляла ўнічыю з «Віцебскам» (0:0) і перамагла магілёўскі «Дняпро» (1:0), аднак пазней паспяховыя адрэзкі чаргаваліся з няўдалымі, і жодзінцы знаходзіліся пераважна ў сярэдзіне табліцы. Тым не менш, выдатныя вынікі пад канец сезона (шэсць перамог запар, многія з якіх аказаліся разгромнымі) дазволілі камандзе фінішаваць на сёмым радку з 17.
У лютым 2024 года клуб заявіў пра спыненне існавання з-за фінансавых праблем[3].
Дасягненні
правіцьСтатыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2022 | Другая — Мінскі дывізіён — Поўнач (Д3) | 1 | 114 | 12 | 0 | 2 | 84–12 | 36 | 1/16 фіналу | |
Другая — Мінскі дывізіён — Фінальны этап (Д3) | 1 | 3 | 2 | 0 | 1 | 4–3 | Выхад у плэй-оф Другой лігі | |||
Другая — плэй-оф (Д3) | 5 | 7 | 5 | 1 | 1 | 22–8 | Атрыманне месца ў Першай лізе | |||
2023 | Першая (Д2) | 7 | 32 | 13 | 7 | 12 | 62–52 | 46 | 1/16 фіналу |
Галоўныя трэнеры
правіць- Віталь Мурашка (2016—2022)
- Павел Валчэцкі (2023)
Крыніцы
правіць- ↑ Мы подали заявку на прохождение лицензирования в первую лигу! (руск.). Старонка «Жодзіна-Паўднёвага» на vk.com (18 лістапада 2022). Праверана 4 снежня 2023.
- ↑ Футбол. "Нива", "Жодино-Южное", "Макслайн", "Бумпром" и еще 13 клубов получили лицензии первой лиги (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2023. Праверана 25 сакавіка 2023.
- ↑ "Жодино-Южное" прекращает свое существование (руск.). football.by (11 лютага 2024). Праверана 15 сакавіка 2024.
- ↑ Турнирная сетка Кубка АЛФ - 2020 (руск.). alfoot.net. Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2022. Праверана 4 снежня 2023.
- ↑ Турнирная сетка Кубка АЛФ - 2021 (руск.). alfoot.net. Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2022. Праверана 4 снежня 2023.