ФК Зборная ТФ Гомель
«Зборная ТФ» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель. У 2017 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Зборная ТФ Гомель | |
---|---|
![]() | |
Горад | Гомель, Беларусь |
Стадыён | Гомсельмаш |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2017 | 12 месца |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУ 2012 годзе з’явілася грамадскае аб’яднанне «Тэрыторыя футбола», якое арганізоўвала футбольныя і міні-футбольныя турніры сярод аматараў у розных гарадах Беларусі. У красавіку 2017 года на базе гомельскага міні-футбольнага клуба «Авангард» была створана каманда, якая па запрашэні БФФ далучылася да Другой лігі чэмпіянату Беларусі пад назвай «Зборная ТФ»[1][2]. Дэбютны сезон у Другой лізе каманда скончыла на 12-м месцы з 14.
Перад сезонам 2018 каманда доўгі час вырашала, ці прымаць удзел у Другой лізе, і толькі ў канцы сакавіка афіцыйна адмовілася ад выступлення ў турніры[3].
Статыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2017 | Другая (Д3) | 12 | 26 | 4 | 5 | 17 | 32–80 | 17 | 1/32 фінала |
Зноскі
Спасылкі
правіць- Профіль на сайце teams.by (руск.)