ФК Мінск-2

былы беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Змена-2 Мінск)

Мінск-2 — другая каманда беларускага футбольнага клуба «Мінск», існавала ў 20052014 гадах (з перапынкам).

Мінск-2
Заснаваны 2005
Расфарміраваны студзень 2015
Горад Мінск, Беларусь
Стадыён Штучнае поле ФК «Мінск»
Галоўны трэнер Віталь Тараканаў
Чэмпіянат Першая ліга
2014 13 месца

Гісторыя правіць

2005—2008 правіць

Каманда была ўпершыню створана ў 2005 годзе, пасля выхаду мінскай «Змены» (у будучым клуб «Мінск») у Першую лігу чэмпіянату Беларусі, і пачала гуляць у Другой лізе. Спачатку называлася «Змена-2», а калі «Змена» стала «Мінскам», то адпаведна другая каманда атрымала назву «Змена». З 2007 — «Мінск-2».

У 2009 годзе «Мінск» трапіў у Вышэйшую лігу і змог выстаўляць рэзервістаў у турнір дублёраў, таму «Мінск-2» спыніў выступленні ў Другой лізе.

2012 правіць

З 2012 года другая каманда мінчан зноў стала гуляць ў трэцім беларускім дывізіёне. Заняўшы па выніках сезону 5 месца, «Мінск-2» атрымаў месца ў Першай лізе замест спыніўшага існаванне гомельскага ДБК.

2013—2014 правіць

Сезон 2013 каманда скончыла на 14 месцы ў Першай лізе. Пры гэтым захавалася асноўная мэта — падрыхтоўка моладзі для асноўнай каманды.

У сезоне 2014 у складзе «Мінска-2» у якасці гуляючага трэнера стаў выступаць шматгадовы капітан «Мінска» Андрэй Разін. Каманда скончыла сезон на 13 месцы. Пры гэтым, увосень 2014 стала з'яўляцца інфармацыя аб магчымым спыненні выступлення каманды ў Першай лізе[1].

У студзені 2015 года было вырашана, што з-за фінансавых цяжкасцяў «Мінск» не будзе выстаўляць сваю другую каманду ў сезоне 2015[2].

Папярэднія назвы правіць

  • 2005: «Змена-2»
  • 2006: «Змена»
  • 2007 — 2014: «Мінск-2»

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Заўвагі
2005 Другая (Д3) 11 26 5 5 16 33–64 20
2006 Другая (Д3) 13 32 6 9 17 36–68 27
2007 Другая (Д3) 16 30 3 5 22 12–60 14
2008 Другая (Д3) 11 30 9 9 12 44–33 36
2012 Другая (Д3) 5 36 21 5 10 60–33 68 Атрыманне месца ў Першай лізе
2013 Першая (Д2) 14 30 7 5 18 32–49 26
2014 Першая (Д2) 13 30 9 6 15 41–45 33

Галоўныя трэнеры правіць

Вядомыя ігракі правіць

Зноскі

Спасылкі правіць