ФК Мінск
«Мінск» — беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 2006 годзе на базе клуба «Змена». У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Мінск | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | ДУФКіС ФК «Мінск» | ||
Заснаваны | 2006 | ||
Горад | Мінск, Беларусь | ||
Стадыён |
Стадыён ФК «Мінск» Умяшчальнасць: 3000 |
||
Уладальнік | Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Аляксандр Кернажыцкі як Старшыня папячыцельскага савета | ||
Старшыня | Сяргей Лушчык | ||
Галоўны трэнер | Арцём Чалядзінскі | ||
Чэмпіянат | Вышэйшая ліга | ||
2023 | 9 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
Гісторыя
правіцьФутбольная школа моладзі
правіць19 чэрвеня 1954 года паводле загаду старшыні Камітэта па фізічнай культуры і спорту на базе інстытуту спорту была створана футбольная школа моладзі. Падобныя школы былі створаны і ў іншых гарадах краіны, гэта значыць у Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Тбілісі і Ташкенце. Першапачаткова каманда ўдзельнічала ў спаборніцтве на прызы газеты «Знамя юнацтва», якая на той момант мела назву «Сталінская моладзь».
Амаль адразу каманда ўзяла ўдзел у розыгрышу чэмпіянату БССР, які на той момант праходзіў у тры этапы. Добра згуляўшы ў першы двух папярэдніх этапах, каманда атрымала права выступаць у фінальным розыгрышы, які праходзіў у Віцебску, і на якім сабралася сем калектываў. Атрымаўшы пяць перамог з шасці гульняў клуб стаў чэмпіёнам рэспублікі, а сімвалічны спіс лепшых 33 гульцоў спаборніцтва на трэць занялі гульцы футбольнай школы моладзі.
Пасля сенсацыйнай перамогі, мінскі «Спартак», адна з найлепшых камандаў рэспубліканскага ўзроўню, перацягнуў да сябе амаль увесь асноўны склад футбольнай школы, з-за чаго на наступны год вынікі каманды значна паслабелі. То бок у сезоне 1956 года клуб заняў чацвертае месца з васьмі ўдзельнікаў. Адразу пасля рэспубліканскіх спаборніцтваў, каманда футбольнай школы ўдзельнічала ў спаборніцтве футбольных школаў, якое праходзіла ў Ленінградзе. Клуб заняў апошняе месца. Сезон 1957 года зноў меў паэтапны характар, клуб даволі лёгка прайшоў першы этап, атрымаўшы перамогу ў сваёй зоне, але на другім і трэцім этапе некалькі паразаў надалі магчымасці клубу заняць зноў толькі чацвёртае месца. У той жа год каманда ўзяла ўдзел у першынстве Савецкага Саюза сярод футбольных школаў моладзі. Спаборніцтвы праходзілі з 4 па 29 ліпеня ў Харкаве, і мінскі калектыў заняў другое месца, адзначыўшыся пры гэтым добрай фізічнай падрыхтоўкай, аднак тэхнічнае майстэрства гульцоў было ацэнена спецыялістамі як недастатковае. Найлепшым паўабаронцам турніру быў прызнаны гулец мінскай футбольнай школы Эдуард Зарэмба.
Пасля турніру клуб зноў зведаў страты ў сваім складзе, гэта значыць у мінскі «Спартак» перайшлі таленавітыя гульцы Эдуард Зарэмба і Леанід Гарай. Усяго клуб разлучыўся з шаснацаццю гульцамі. У сезоне 1958 года чэмпіянату БССР каманда зноў з лёгкасцю прайшла першы этап, але другі этап стаў непераадольным для калектыву, у выніку чаго каманда заняла толькі сёмы радок, пасля чаго ўдзелу ў чэмпіянаце БССР каманда больш не прымала.
Каманда падрыхтоўкі моладзі
правіцьЗ 1959 года паводле пастановы камітэта па фізічнай культуры і спорту пры камандах майстраў былі створаны групы для падрыхтоўкі маладых гульцоў. Такім чынам футбольная школа моладзі была перададзена пад кіраўніцтва Мінскага гарадскога савета саюза спартыўных таварыстваў і арганізацый. Каманда займалася падрыхтоўкай гульцоў для рэспубліканскіх каманд, а таксама брала ўдзел у моладзевых спаборніцтвах краіны і горада. У 1981 годзе ў Мінску для футбольнай школы моладзі быў пабудаваны спартыўны комплекс, які налічваў васямнаццаць футбольных пляцовак, што не мела аналагаў у Савецкім Саюзе. На наступны год каманда была рэарганізавана ў дзіцяча-спартыўную школу алімпійскага рэзерву Мінгарспарткамітэту (ДСШАРМ). У 1987 годзе каманда атрымала назву «Змена».
У 1990 годзе была здзейснена спроба вярнуць каманду ў дарослы футбол. «Змена» прыняла ўдзел у розыгрышу другой лігі чэмпіянату БССР, аднак у выніку заняла толькі дванаццатае месца. У той жа час адным з трэнерам пачаў працаваць у клубе Людас Румбуціс. У 1991 годзе ў той жа лізе клуб заняў дзявяты радок.
«Змена»
правіцьСезон 1992 года клуб праводзіў ужо ў трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. Сезон склаўся вельмі ўдала, дзякуючы маладым і перспектыўным гульцам, а таксама Румбуцісу, які акрамя трэнерскіх абавязкаў, яшчэ і выходзіў гуляць за каманду ў якасці гульца. «Змена» адразу заняла першае месца і атрымала права гуляць у дывізіёне вышэй. Пасля ўдалага сезона клуб зведаў страты ў складзе, гэтак найбольш таленавітыя гульцы перайшлі ў іншыя клубы, на іх месца прыйшла іншая моладзь.
Наступны сезон зноў пачаўся вельмі ўдала, клуб быў адным з лідараў лігі да сярэдзіны чэмпіянату, аднак у другой палове сезона, значна страціў свае пазіцыі і, у выніку, скончыў сезон на восьмым месцы. Па заканчэнні сезона ў мінскае «Тарпеда» перайшлі Сяргей Паўлюковіч і Сяргей Шалай. Андрэй Лабанаў і Андрэй Шыла былі запрошаныя ў «Дынама-93», а Віталь Рагожкін у віцебскі КІМ.
Новы сезон стаў расчараваннем для клуба, страціўшы вялікую колькасць гульцоў, каманда не здолела аказваць супраціўленне іншым клубам, у выніку чаго клуб акупаваў апошні радок выніковай табліцы і быў вымушаны перайсці ў дывізіён ніжэй. У трэцяй лізе клуб адразу стаў аўтсадэйрам, скаціўшыся на апошні радок табліцы, аднак узімку трэнерам клуба стаў Эдуард Малафееў, які здолеў падняць клуб на сёмы радок выніковай табліцы. Сярод гульцоў клуба таго сезона варта адзначыць Васіля Хамутоўскага, Мікалая Рындзюка, Мікалая Бранфілава і Аляксандра Баранава, якія ў будучыні сталі гульцамі ўзроўня Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі. У 199 годзе Малафееў з’ехаў у Расію, дзе яму прапанаваў месца трэнера цюменскі «Дынама-Газавік», а тым часам каманда правяла сезон на сярэднім узроўні, а ўжо на наступны год гульцы разышліся па розным клубам Беларусі. Больш усяго на футбалістах «Змены» нажыўся зноў створаны клуб БАТЭ. З 1996 па 2002 гады клуб удзелу ў чэмпіянаце Беларусі не браў, толькі аднойчы з’явіўся ў розыгрышы Другой лігі чэмпіянату Беларусі, заняўшы ў ім апошні радок. У 1997—1999 гадах клуб з’яўляўся фарм-клубам БАТЭ пад назвай «Змена-БАТЭ».
«Мінск»
правіцьУ 2006 годзе на базе «Змены», якая на той час выступала ў Першай лізе, быў заснаваны клуб «Мінск», які адразу стаў пераможцам Першай лігі. У сезоне 2007 клуб упершыню выступаў у Вышэйшай лізе, аднак заняў 14 месца і зноў выбыў у Першую лігу, адкуль вярнуўся праз год. У 2010 годзе клуб упершыню заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі, а ў 2013 годзе стаў уладальнікам Кубка Беларусі.
Папярэднія назвы
правіць- 1954—1959: ФШМ
- 1987—1996: «Змена»
- 1997—1999: «Змена-БАТЭ»
- 2001—2005: «Змена»
- з 2006: «Мінск»
Дасягненні
правіцьБССР
правіць- Чэмпіён БССР: 1955
Рэспубліка Беларусь
правіцьЦяперашні склад
правіцьСтанам на верасень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].
|
|
Ігракі ў арэндзе
правіць
|
|
Трэнерскі штаб
правіць- Арцём Чалядзінскі (нар. 1977) — галоўны трэнер
- Андрэй Караткевіч (нар. 1984) — трэнер
- Ігар Шытаў (нар. 1986) — трэнер
- Павел Часноўскі (нар. 1986) — трэнер брамнікаў
- Віктар Сокал (нар. 1981) — галоўны трэнер дубля
- Яўген Куданаў (нар. 1998) — трэнер дубля
- Максім Рабаткевіч (нар. 1993) — трэнер дубля
- Данііл Сачкоў (нар. 1999) — трэнер брамнікаў дубля
Статыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Трэцяя (Д3) | 1 | 15 | 10 | 1 | 4 | 49–15 | 21 | 1/16 фіналу | Выхад у Другую лігу | ||
1992/93 | Другая (Д2) | 8 | 30 | 12 | 6 | 12 | 42–50 | 30 | 1/32 фіналу | |||
1993/94 | Другая (Д2) | 15 | 28 | 3 | 7 | 18 | 15–50 | 13 | 1/16 фіналу | Вылет у Трэцюю лігу | ||
1994/95 | Трэцяя — Б (Д3) | 7 | 22 | 8 | 3 | 11 | 23–35 | 19 | ||||
1995 | Трэцяя — Б (Д3) | 4 | 12 | 6 | 1 | 5 | 23–14 | 19 | ||||
1996 | ||||||||||||
1997 | Трэцяя — А (Д3) | 6 | 26 | 12 | 2 | 12 | 52–46 | 38 | ||||
1998 | Другая — А (Д3) | 4 | 26 | 14 | 7 | 5 | 55–23 | 49 | Змена назваў ліг | |||
1999 | Другая — А (Д3) | 2 | 24 | 16 | 3 | 5 | 54–22 | 51 | ||||
2000 | ||||||||||||
2001 | Другая (Д3) | 18 | 34 | 1 | 1 | 32 | 13–119 | 4 | ||||
2002 | ||||||||||||
2003 | Другая (Д3) | 5 | 22 | 12 | 4 | 6 | 50–26 | 40 | ||||
2004 | Другая (Д3) | 1 | 24 | 19 | 1 | 4 | 55–17 | 58 | 1/16 фіналу | Выхад у Першую лігу | ||
2005 | Першая (Д2) | 5 | 30 | 14 | 8 | 8 | 31–23 | 50 | 1/16 фіналу | |||
2006 | Першая (Д2) | 1 | 26 | 17 | 5 | 4 | 44–13 | 56 | Паўфінал | Выхад у Вышэйшую лігу | ||
2007 | Вышэйшая (Д1) | 14 | 26 | 4 | 9 | 13 | 18–34 | 21 | 1/8 фіналу | Вылет у Першую лігу | ||
2008 | Першая (Д2) | 1 | 26 | 23 | 2 | 1 | 72–11 | 71 | 1/8 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу | ||
2009 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 26 | 11 | 3 | 12 | 33–26 | 36 | 1/8 фіналу | |||
2010 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 33 | 18 | 6 | 9 | 59–32 | 60 | Чвэрцьфінал | |||
2011 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 33 | 8 | 11 | 14 | 33–40 | 35 | Фіналіст | |||
2012 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 30 | 11 | 6 | 13 | 36–46 | 39 | Уладальнік | |||
2013 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 32 | 10 | 8 | 14 | 36–40 | 38 | Паўфінал | |||
2014 | Вышэйшая (Д1) | 7 | 32 | 16 | 4 | 12 | 45–36 | 52 | 1/16 фіналу | |||
2015 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 26 | 12 | 4 | 10 | 29–28 | 40 | Паўфінал | |||
2016 | Вышэйшая (Д1) | 4 | 30 | 15 | 8 | 7 | 49–24 | 53 | Чвэрцьфінал | |||
2017 | Вышэйшая (Д1) | 14 | 30 | 3 | 14 | 13 | 19–39 | 23 | 1/8 фіналу | |||
2018 | Вышэйшая (Д1) | 11 | 30 | 7 | 9 | 14 | 34–42 | 30 | 1/8 фіналу | |||
2019 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 30 | 9 | 9 | 12 | 36–44 | 36 | 1/8 фіналу | |||
2020 | Вышэйшая (Д1) | 11 | 30 | 11 | 5 | 14 | 45–57 | 38 | Чвэрцьфінал | |||
2021 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 30 | 8 | 9 | 13 | 32–52 | 33 | 1/16 фіналу | |||
2022 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 30 | 12 | 8 | 10 | 47–43 | 44 | 1/8 фіналу | |||
2023 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 28 | 8 | 9 | 11 | 21–26 | 33 | Чвэрцьфінал |
Еўракубкі
правіцьСезон | Кубак | Раўнд | Клуб | Першыя матчы | Адказныя матчы | Вынік | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2011—2012 | Ліга Еўропы | 1 к/р | АЗАЛ (Баку) | 1:1 (Г) | 2:1 (Х) | 3:2 | ||
2 к/р | Газіянтэпспор | 1:1 (Х) | 1:4 (Г) | 2:5 | ||||
2013—2014 | Ліга Еўропы | 2 к/р | Валета | 1:1 (Г) | 2:0 (Х) | 3:1 | ||
3 к/р | Сент-Джонстан (Перт) | 0:1 (Х) | 1:0, пен. 3:2 (Г) | 1:1 (пен. 3:2) | ||||
Плэй-оф | Стандард (Льеж) | 0:2 (Х) | 1:3 (Г) | 1:5 |
Галоўныя трэнеры
правіць- Людас Румбуціс (1991—1993)
- Аляксандр Сідаровіч (1993—1994)
- Леанід Данейка (1994)
- Эдуард Малафееў (1995)
- Уладзімір Бяляўскі (2001)
- Іван Савосцікаў (2003—2005)
- Сяргей Яромка (2005—2009)
- Віталь Тараканаў (2009—2011)
- Андрэй Доўнар (в. а., 2011)
- Вадзім Скрыпчанка (снежань 2011 — кастрычнік 2013)
- Андрэй Скорабагацька (в. а. у кастрычніку — снежні 2013; снежань 2013 — чэрвень 2014)
- Андрэй Пышнік (чэрвень 2014 — лістапад 2015)
- Георгій Кандрацьеў (лістапад 2015 — снежань 2017)
- Аляксандр Лухвіч (снежань 2017 — снежань 2018)
- Андрэй Разін (студзень 2019 — жнівень 2020)
- Вадзім Скрыпчанка (жнівень — снежань 2020)
- Фёдар Шчарбачэнка (студзень — верасень 2021)
- Сяргей Кузьмініч (в. а. у верасні 2021)
- Вадзім Скрыпчанка (верасень 2021 — лістапад 2022)
- Сяргей Сасноўскі (в. а. у лістападзе — снежні 2022)
- Сяргей Яромка (снежань 2022 — снежань 2023)
- Арцём Чалядзінскі (са студзеня 2024)
Крыніцы
правіць- ↑ Основной состав (руск.). Афіцыйны сайт «Мінска». Праверана 18 сакавіка 2024.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт (руск.)
- Профіль на сайце globalsportsarchive.com (англ.)