ФК Энергетык-БДУ

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Зорка-ВА-БДУ)

«Энергетык-БДУ»беларускі футбольны клуб з Мінска, прадстаўляе Рэспубліканскі цэнтр алімпійскага рэзерву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (раней таксама Ваенную акадэмію). У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Энергетык-БДУ
Лагатып
Мянушкі студэнты, армейцы
Заснаваны 1996
Горад Мінск, Беларусь
Стадыён РЦАР-БДУ
Умяшчальнасць: 1500
Дырэктар Аляксандр Захарчэня
Галоўны трэнер Уладзімір Бяляўскі
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2020 10 месца
Сайт energetikbgu.by(руск.) 
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

ГісторыяПравіць

Клуб быў заснаваны ў 1996 годзе і заявіўся ў Другую лігу пад назвай «Зорка», адкуль праз некалькі гадоў павысіўся спачатку да Першай, а потым і да Вышэйшай лігі. У эліце беларускага футбола клуб правёў чатыры гады, увесь час знаходзіўся ў зоне вылету і нарэшце вярнуўся ў Першую, а потым і ў Другую лігу, дзе выступаў з 2008 па 2013 гады.

2013Правіць

У сезоне 2013 клуб вёў барацьбу за выхад у Першую лігу, але ў канцы сезона саступіў другі радок мастоўскаму «Нёману», а сам апынуўся на трэцім месцы. Тым не менш, пасля адмовы «Нёмана» ад павышэння ў лютым 2014 года мінчане ўсё ж такі атрымалі магчымасць выступіць у Першай лізе[1]. У сакавіку 2014 года «Зорка-БДУ» афіцыйна атрымала месца ў другім па рангу дывізіёне[2].

2014Правіць

У сезоне 2014 склад каманды амаль не змяніўся ў параўнанні з папярэднім. Стаўка рабілася на ўласных маладых выхаванцаў. Калі не лічыць капітана каманды, вопытнага Валерыя Апанаса, то ўзрост ігракоў не пераўзыходзіў 27 гадоў (а пасля зыходу ўлетку 2014 года з каманды лідараў — Сяргея Русецкага і Аляксея Хадневіча — увогуле 23 гадоў). Доўгі час каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы. Але, набраўшыся вопыту, маладыя ігракі бліжэй да канцу чэмпіянату сталі набіраць усё больш ачкоў, і ў выніку каманда скончыла сезон на 9 месцы. Пры гэтым, па колькасці забітых галоў (50 у 30 турах) «Зорка-БДУ» апынулася на другім месцы ў лізе пасля мазырскай «Славіі».

2015Правіць

У сезоне 2015 склад каманды папоўніў шэраг вопытных ігракоў, як Юрый Мархель, Аляксандр Быліна, вярнуліся Сяргей Русецкі і Аляксей Хадневіч. Сезон каманда пачала ўпэўнена і ішла сярод лідараў, але потым гульня пайшла на спад, і сезон «Зорка-БДУ» скончыла на 10-м месцы.

2016Правіць

У сезоне 2016 «Зорка-БДУ» зноў амаладзіла склад — ветэраны пакінулі каманду, за якую сталі выступаць у асноўным ігракі 1997 года нараджэння і маладзейшыя. Каманда доўгі час ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак няўдалы фініш адкінуў яе на 10-е месца з 14.

2017Правіць

У пачатку 2017 года на чале каманды стаў трэнерскі дуэт Уладзіміра Бяляўскага і Анатоля Юрэвіча, які падоўжыў камплектаванне каманды ўласнымі маладымі выхаванцамі, запрасіўшы ў склад некалькі вопытных ігракоў. У сакавіку 2017 года стала вядома, што каманда, якая доўгі час была вядома як «Зорка-БДУ», змяніла назву на «Энергетык-БДУ»[3]. Пасля няўдалага пачатку каманда стала набіраць ачкі, першую палову чэмпіянату «Энергетык-БДУ» скончыў на 5-м месцы. Пазней справы пайшлі горш, і клуб апусціўся ў сярэдзіну табліцы, аднак паспяховы фініш дазволіў атрымаць выніковы шосты радок.

2018Правіць

У сезоне 2018 каманда працягвала стаўку на ўласных выхаванцаў, хоць некаторыя з іх і былі запрошаны ў клубы Вышэйшай лігі. З самага пачатку турніру «Энергетык-БДУ» ўпэўнена ішоў па дыстанцыі і апынуўся сярод лідараў. Барацьба з мазырскай «Славіяй» і бабруйскай «Белшынай» скончылася для сталічнага клуба другім месцам і вяртаннем у Вышэйшую лігу праз 13 гадоў.

2019Правіць

Перад пачаткам сезона ў Вышэйшай лізе «Энергетык-БДУ» захаваў асноўных ігракоў, запрасіўшы таксама шэраг маладых футбалістаў, а таксама легіянераў. Каманда гуляла ў атакуючы футбол, забівала шмат галоў, аднак пры гэтым яшчэ больш прапускала. Доўгі час «Энергетык-БДУ» знаходзіўся ў канцы табліцы, змагаючыся за захаванне месца ў элітным дывізіёне, аднак паспяховы фініш дазволіў камандзе заняць выніковае 12-е месца. Нападнік «Энергетыка-БДУ» Ілья Шкурын з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам лігі.

2020Правіць

Каманда добра пачала сезон 2020, ішла сярод лідараў турніру. Летам каманду пакінулі лідары, Жасурбек Яхшыбоеў і Дэвід Твэ, якія перайшлі ў салігорскі «Шахцёр» і брэсцкае «Дынама» адпаведна. У другой палове сезона «Энергетык-БДУ» стаў часцей цярпець паражэнні, у выніку апынуўся ў сярэдзіне табліцы і скончыў сезон на 10-м месцы, якое тым не менш стала найлепшым у гісторыі.

У снежні 2020 года памёр заснавальнік і нязменны кіраўнік клуба Уладзімір Пігулеўскі.

ЭмблемыПравіць

Папярэднія назвыПравіць

  • 1996—1997: «Зорка»
  • 1998—2004: «Зорка-ВА-БДУ»
  • 2005—2016: «Зорка-БДУ»
  • з 2017: «Энергетык-БДУ»

ДасягненніПравіць

Цяперашні складПравіць

Станам на верасень 2021 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[4].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
13   Бр Уладзіслаў Русанаў 2001
31   Бр Арцём Макаўчык 2000
44   Бр Артур Лясько 1984
2   Аб Ягор Стралкоўскі 2002
4   Аб Арцём Шкурдзюк 1998
5   Аб Данііл Мірошнікаў 2000
6   Аб Арцём Сокал 1994
15   Аб Аляксандр Свірэпа 1999
47   Аб Ілья Лукашэвіч 1998
7   ПА Андрэй Рылач 2002
8   ПА Яраслаў Макушынскі 1998
11   ПА Мамаду Дыяло 1997
14   ПА Джуліус Афары 1999
16   ПА Арцём Журко 2003
Пазіцыя Імя Год нараджэння
17   ПА Альберт Міхайлаў 2002
22   ПА Аляксандр Булычоў 1999
27   ПА Дзмітрый Гірс 1997
55   ПА Аляксей Лаўрык 2000
76   ПА Максім Кавальчук 2000
77   ПА Максім Амельянчук 2003
99   ПА Канстанцін Маліцкі 2000
9   Нап Шахзадбек Убайдулаеў 1998
10   Нап Бабур Абдыхолікаў 1997
18   Нап Айк Мусаханян 1998
19   Нап Бакдаўлет Зульфікараў 2001
23   Нап Даніёр Абдуманопаў 2000
25   Нап Раман Папарыга 1999

Рэзервовы складПравіць

Пазіцыя Імя Год нараджэння
  Бр Максім Азарко 2002
  Бр Вадзім Юхновіч 2003
  Аб Аляксандр Бацькін 2003
  Аб Аляксей Ждан 2003
  Аб Захар Карачоў 2003
  Аб Дзмітрый Клямята 2003
  Аб Яўген Пракопчык 1993
  Аб Арцём Тарасевіч 2003
  Аб Антон Шэлег 2003
  ПА Алег Алай 2003
  ПА Іван Багрэй 2003
  ПА Уладзіслаў Белы 2003
  ПА Максім Бокараў 2003
Пазіцыя Імя Год нараджэння
  ПА Юрый Васіленка 2004
  ПА Павел Гаркуша 2003
  ПА Мікалай Дулуб 2000
  ПА Яраслаў Піскун 2003
  ПА Вадзім Пракапенка 2002
  ПА Аляксандр Рафаловіч 2000
  ПА Ягор Салаш 2003
  ПА Аляксей Саўчанка 2000
  ПА Данііл Ханько 2002
  ПА Аляксей Юркевіч 2003
  ПА Аляксандр Ясевіч 2003
  Нап Фёдар Лебедзеў 2003

Трэнерскі штабПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1996 Трэцяя — Б (Д3) 3 26 17 4 5 63–24 55
1997 Трэцяя — А (Д3) 4 26 14 5 7 56–38 47 Змена назваў ліг
1998 Другая — А (Д3) 1 26 18 2 6 67–27 56 1/8 фіналу   Выхад у Першую лігу
1999 Першая (Д2) 12 30 8 9 13 38–57 33
2000 Першая (Д2) 4 30 15 7 8 47–35 52 1/16 фіналу
2001 Першая (Д2) 2 28 19 5 4 74–21 62 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2002 Вышэйшая (Д1) 12 26 4 6 16 28–48 18 1/8 фіналу
2003 Вышэйшая (Д1) 12 30 7 4 19 23–64 25 1/16 фіналу
2004 Вышэйшая (Д1) 13 30 7 8 15 31–56 29 1/16 фіналу
2005 Вышэйшая (Д1) 13 26 3 5 18 24–60 14 Паўфінал   Вылет у Першую лігу
2006 Першая (Д2) 12 26 5 10 11 32–39 25 1/16 фіналу
2007 Першая (Д2) 14 26 2 4 20 17–58 10 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
2008 Другая (Д3) 4 30 15 8 7 59–28 53 1/16 фіналу
2009 Другая (Д3) 7 26 11 6 9 40–34 39 1/16 фіналу
2010 Другая (Д3) 5 34 15 10 9 76–47 55 1/32 фіналу
2011 Другая (Д3) 8 30 12 6 12 40–32 42 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 7 36 18 4 14 54–41 58 1/16 фіналу
2013 Другая (Д3) 3 24 14 7 3 45–16 49 1/16 фіналу Атрыманне месца ў Першай лізе
2014 Першая (Д2) 9 30 12 4 14 50–48 40 1/8 фіналу
2015 Першая (Д2) 10 30 10 10 10 47–47 40 1/32 фіналу
2016 Першая (Д2) 10 26 9 6 11 33–41 33 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 6 30 12 8 10 39–30 44 1/32 фіналу
2018 Першая (Д2) 2 28 21 4 3 69–23 67 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2019 Вышэйшая (Д1) 12 30 8 9 13 52–66 33 1/8 фіналу
2020 Вышэйшая (Д1) 10 30 11 5 14 43–46 38 1/8 фіналу
2021 Вышэйшая (Д1) 1/8 фіналу

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць