ФК Асіповічы

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК КРЗ Асіповічы)

«Асіповічы»беларускі футбольны клуб з горада Асіповічы. Заснаваны ў 1994 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Асіповічы
ФК Асіповічы.gif
Заснаваны 1994
Горад Асіповічы, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 2500
Дырэктар Уладзімір Плют
Галоўны трэнер Ягор Дзмітрачкоў
Чэмпіянат Першая ліга
2022 12 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя Правіць

Клуб быў заснаваны ў 1994 годзе і першапачаткова меў назву КРЗ, пазней атрымаў назву «Свіслач-Дах».

У 1998 годзе клуб выйшаў у Першую лігу, а на наступны год дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Выступленне ў вышэйшым дывізіёне, аднак, не было доўгім: клуб заняў апошняе месца і апусціўся назад у Першую лігу, а праз тры гады ўвогуле апынуўся ў Другой лізе. З 2002 года клуб мае сучасную назву.

У сезоне 2016, пасля доўгіх гадоў у ніжняй частцы і сярэдзіне табліцы Другой лігі, «Асіповічы» сталі адным з асноўных прэтэндэнтаў на павышэнне ў класе. Каманда амаль увесь сезон трымала другое месца ў табліцы і, нягледзячы на няўдалы фініш, здолела захаваць яго па выніках чэмпіянату і выйшла ў Першую лігу.

У Першай лізе «Асіповічы» з пачатку турніру апынуліся ў зоне вылету. У другой палове сезону каманда замацавалася на перадапошнім месцы і нягледзячы на барацьбу да апошняга тура, выбыла ў Другую лігу. У сезоне 2018 у Другой лізе каманда ішла ў верхняй частцы табліцы, але не прэтэндавала на прызавыя месца, і скончыла сезон на шостым радку. Сітуацыя захавалася і ў сезоне 2019, калі «Асіповічы» сталі восьмымі.

Па выніках сезона 2020 «Асіповічы» сталі пятымі і ў пачатку 2021 года атрымалі прапанову пайсці ў Першую лігу замест каманд, якія адмовіліся ад удзелу, аднак у сакавіку 2021 года клуб вырашыў застацца ў Другой лізе[1]. «Асіповічы» выйшлі ў плэй-оф Другой лігі, дзе ў выніку занялі чацвёртае месца ў атрымалі месца ў Першай лізе.

У сезоне 2022 у Першай лізе «Асіповічы» былі сярод аўтсайдараў, аднак за некалькі тураў да фінішу здолелі пакінуць апошні радок і фінішавалі 12-мі з 13.

Папярэднія назвы Правіць

  • 1994—1995: КРЗ
  • 1996—2000: «Свіслач-Дах»
  • 2001: «Свіслач»
  • з 2002: «Асіповічы»

Цяперашні склад Правіць

Станам на жнівень 2023 года[2].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Арсеній Кудзін (капітан) 1995
16   Бр Яўген Юрын 2004
3   Аб Сяргей Волкаў 2001
4   Аб Максім Жордачкін 2004
6   Аб Кірыл Грынюк 2003
12   Аб Аляксей Маліноўскі 1999
19   Аб Аляксей Арловіч 2002
20   Аб Мікіта Кухцік 2001
  Аб Максім Азараў 2001
2   ПА Арцём Перапечка (у арэндзе з «Шахцёра») 2005
5   ПА Аляксей Салавей 2000
7   ПА Ілья Цюніс 1994
8   ПА Данііл Кавалёў 2001
Паз. Імя Нар.
10   ПА Арцём Драздовіч 1998
11   ПА Асадбек Мірзажонаў 2003
14   ПА Мікіта Следзь 2005
15   ПА Уладзіслаў Чабатар 2001
18   ПА Андрэй Емяльянаў 1995
21   ПА Руслан Аскераў 2001
23   ПА Максім Самарцаў 2005
27   ПА Максім Марчанка 2004
  ПА Ву Суан Тханг 2000
  ПА Косукэ Намэката 1999
9   Нап Максім Баравік 2002
17   Нап Аляксандр Емяльянаў 1995
  Нап Уладзіслаў Малюцін 2005

Трэнерскі штаб Правіць

Статыстыка выступленняў Правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі Правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1994/95 Трэцяя — Б (Д3) 10 22 4 2 16 19–58 10
1995 Трэцяя — Б (Д3) 10 12 4 4 4 11–10 16
1996 Трэцяя — Б (Д3) 5 26 14 5 7 43–21 47
1997 Трэцяя — Б (Д3) 1 28 23 3 2 82–15 72 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
1998 Першая (Д2) 2 30 18 6 6 63–27 60 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
1999 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 4 22 24–74 16 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2000 Першая (Д2) 8 30 13 5 12 40–39 44 1/32 фіналу
2001 Першая (Д2) 11 28 9 4 15 34–59 31 1/32 фіналу
2002 Першая (Д2) 16 30 2 3 25 17–100 9   Вылет у Другую лігу
2003 Другая (Д3) 8 22 8 2 12 32–46 26 1/16 фіналу
2004 Другая (Д3) 3 24 16 3 5 52–17 51 1/16 фіналу
2005 Другая (Д3) 6 26 13 4 9 46–45 43 1/32 фіналу
2006 Другая (Д3) 7 32 16 3 13 61–42 46[A] 1/16 фіналу
2007 Другая (Д3) 11 30 8 6 16 36–49 30 1/32 фіналу
2008 Другая (Д3) 13 30 9 6 15 40–51 33 1/16 фіналу
2009 Другая (Д3) 6 26 12 3 11 41–44 39 1/32 фіналу
2010 Другая (Д3) 8 34 15 5 14 51–64 50 1/16 фіналу
2011 Другая (Д3) 16 30 5 5 20 39–85 20 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 18 36 8 9 19 47–74 33 1/32 фіналу
2013 Другая (Д3) 9 24 5 8 11 28–35 23 1/32 фіналу
2014 Другая — А (Д3) 6 22 9 4 9 28–29 31 1/64 фіналу
Матчы за 11 месца[B] 11 2 0 2 0 4–4 2
2015 Другая — А (Д3) 4 18 10 1 7 36–27 31 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 8 14[C] 3 0 11 17–33 9
2016 Другая (Д3) 2 24 13 6 5 50–29 45 1/32 фіналу   Выхад у Першую лігу
2017 Першая (Д2) 15 30 6 7 17 30–62 25 1/32 фіналу   Вылет у Другую лігу
2018 Другая (Д3) 6 28 11 7 10 51–42 40 1/32 фіналу
2019 Другая (Д3) 8 28 10 5 13 32–48 35 1/32 фіналу
2020 Другая — B (Д3) 3 20 12 1 7 44–35 37 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап (Д3) 5 10[D] 3 0 7 14–27 9
2021 Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3) 2 18 12 3 3 60–16 39 1/32 фіналу Выхад у плэй-оф
Другая — плэй-оф (Д3) 4 7 3 2 2 12–12   Выхад у Першую лігу
2022 Першая (Д2) 12 24 3 4 17 21–53 13 1/16 фіналу
2023 Першая (Д2) 1/8 фіналу
  1. З клуба зняты 5 ачкоў за няўплату заявачных унёскаў.
  2. Стыкавыя матчы супраць клуба «Тарпеда» (Мінск), які заняў 6 месца ў групе Б (1:1, 3:3 — перамога па большай колькасці гасцявых галоў).
  3. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 2—0—6, розніца мячоў 11—18.
  4. Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 2—0—4, розніца мячоў 12—17.

Галоўныя трэнеры Правіць

Зноскі

Спасылкі Правіць