ФК Кальяры

італьянскі футбольны клуб

«Калья́ры» (італ.: Cagliari Calcio) — італьянскі футбольны клуб з горада Кальяры, з вострава Сардзінія. Заснаваны ў 1920 годзе. Чэмпіён Італіі (1970). Клуб быў утвораны ў 1920 годзе і ў цяперашні час гуляе ў італьянскай Серыі А, правёўшы большую частку апошніх гадоў у асноўным у розыгрышах Серыі A і Серыі B.

Кальяры
Поўная назва Cagliari Calcio SpA
Заснаваны 20 жніўня 1920
Горад Кальяры, Італія
Стадыён Сардэнья Арэна
Умяшчальнасць: 16 233
Уладальнік Fluorsid Group[d]
Прэзідэнт Тамаза Джуліні[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2020/21 16 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Клуб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Італіі толькі аднойчы ў сезоне 1969/70, калі за каманду гуляў найлепшы бамбардзір клуба і нацыянальнай зборнай усіх часоў Луіджы Рыва. Колерамі каманды з’яўляюцца сіні і чырвоны. Хатнім стадыёнам клуба з’яўляецца «Сардэнья Арэна».

ГісторыяПравіць

«Кальяры» стаў першым адзіным пераможцам Серыі C у сезоне 1951/52, гэта значыць дагэтуль тытул пераможца гэтай лігі размяркоўваўся на некалькі клубаў. Большую частку 1950-х гадоў клуб правёў у Серыі B, страціўшы прасоўванне ў плэй-оф у 1954 годзе. Пасля спуску да Серыі C ў пачатку 1960-х гадоў, рост «Кальяры» быў метэорным, гэта значыць у канчатковым выніку клуб дасягнуў прасоўвання ў Серыю A ў 1964 годзе.

Сярод асноўных ігракоў клуба ў тыя часы варта адзначыць абаронцу Марыа Мартырадона, паўабаронцаў П’ерлуіджы Чэра, Ненэ і Рычоці Грэаці, а таксама выбітнага нападніка Луіджы Рыва. Першую палову чэмпіянату клуб правёў даволі дрэнна, займаючы апошнюю пазіцыю з 9 пунктамі на рахунку. Аднак дзякуючы дзіўнай другой палове чэмпіянату «Кальяры», здолеўшы перамагчы клубы, як «Ювентус» і «Мілан», здолеў завершыць сезон на 7 месцы з 34 пунктамі. Праз два сезоны Рыва ўпершы раз стаў лепшым бамбардзіраў чэмпіянату, а клуб меў на сваім рахунку лепшы абарончы паказчык лігі.

Улетку 1967 года «Кальяры» згуляў сезон у Паўночнай Амерыцы, выступаючы ў лізе United Soccer Association. Гэтая ліга ўключала клубы з Еўропы і Паўднёвай Амерыкі, якія гулялі прадстаўляючы амерыканскія і канадскія гарады, і кожны з іх абраў для сябе новую назву, каб асацыявацца з рэпрэзентуючым горадам. Такім чынам, «Кальяры» абраў для сябе назву «Чыкага Мустангс». Клуб скончыў чэмпіянат на сумесным другім месцы ў Заходняй дывізіёне з 13 пунктамі. Лепшым бамбардзірам лігі стаў ігрок клуба Раберта Банінсенья, які забіў 10 галоў у браму супернікаў.

У сезоне 1968/69 «Кальяры» рэальна прэтэндаваў на званне чэмпіёну Італіі, вырашаючы гэта разам з «Фіярэнцінай» і «Міланам». У канчатковым выніку чэмпіёнам стала «Фіярэнціна», аднак на наступны сезон «Кальяры» здолеў перамагчы ў чэмпіянаце, разам з Анджэла Даменгіні, які толькі з’явіўся ў складзе клуба. «Кальяры» за чэмпіянат атрымала толькі два паражэнні і прапусціла 11 мячоў, найменшую колькасць галоў у любой буйной еўрапейскай лізе на сённяшні дзень. Рыва стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва. Акрамя таго Чэра, Даменгіні і Рыва прадстаўлялі зборную Італіі на чэмпіянаце свету 1970.

У 1970-я гады адбылося паступовае зніжэнне вынікаў клуба, «Кальяры» вылецела з лігі ў 1976 годзе разам з заканчэннем кар’еры Рывы.

ДасягненнніПравіць

СкладПравіць

Станам на жнівень 2021 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Сімонэ Арэсці 1986
2   Аб Дыега Гадын 1986
4   Аб Марцін Касерэс 1987
6   ПА Марка Рог 1995
8   ПА Рэзван Марын 1996
10   ПА Жуан Педру   1992
14   ПА Алесандра Дэёла 1995
15   Аб Джорджа Альтарэ 1998
16   ПА Кевін Стротман 1990
18   ПА Наітан Нандэс 1995
20   ПА Гастон Перэйра 1995
21   ПА Крысціян Аліва 1996
22   Аб Хараламбас Лікаяніс 1993
Пазіцыя Імя Год нараджэння
23   Аб Лука Чэпітэлі 1989
25   Аб Габрыэле Цапа 1999
27   ПА Альберта Грасі 1995
28   Бр Алесіа Кранья 1994
29   Аб Далберт Энрыкі 1993
30   Нап Леанарда Павалеці 1988
31   Бр Барыс Радунавіч 1996
32   Нап Дамір Сетэр 1997
40   Аб Себасцьян Валюкевіч 2000
44   Аб Андрэа Карбоні 2001
  Нап Кейта Бальдэ 1995
  Аб Рауль Беланова 2000

СпасылкіПравіць