ФК Клечаск
былы беларускі футбольны клуб
«Клечаск» — былы беларускі футбольны клуб з горада Клецк. Назва «Клечаск» узята ад сярэднявечнай назвы горада.
Клечаск | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 2007 |
Расфарміраваны | 2012 |
Горад | Клецк, Беларусь |
Стадыён |
Гарадскі Умяшчальнасць: 2000 |
Галоўны трэнер | Віктар Валяндовіч |
Гісторыя
правіцьКлуб быў заснаваны ў 2007 годзе і заявіўся ў Другую лігу. Сезон 2010 клуб скончыў на трэцім месцы ў Другой лізе і дзякуючы спыненню існавання нясвіжскага «Вераса» атрымаў яго месца ў Першай лізе. Сезон 2011 клуб скончыў у сярэдзіне табліцы, але з-за фінансавых цяжкасцяў адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў Першай лізе і вярнуўся ў Другую лігу. У Другой лізе, аднак, таксама не затрымаўся: спачатку з клуба былі зняты тры ачкі[1], а потым клуб увогуле быў выключаны з Другой лігі[2] і спыніў існаванне.
Папярэднія назвы
правіць- 2007—2012: «Клечаск»
Дасягненні
правіць- Лепшае дасягненне ў Першай лізе — 8 месца (2011)
- Чвэрцьфіналіст Кубка Беларусі: 2011/2012
Статыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2008 | Другая (Д3) | 14 | 30 | 8 | 4 | 18 | 39–70 | 28 | 1/16 фінала | |
2009 | Другая (Д3) | 9 | 26 | 7 | 8 | 11 | 36–33 | 29 | 1/32 фінала | |
2010 | Другая (Д3) | 3 | 34 | 24 | 4 | 6 | 91–35 | 76 | 1/32 фінала | Атрыманне месца ў Першай лізе |
2011 | Першая (Д2) | 9 | 30 | 12 | 5 | 13 | 45–42 | 41 | 1/4 фінала | Адмова і вяртанне ў Другую лігу |
2012 | Другая (Д3) | 15 | 14 | 5 | 1 | 8 | 17–33 | 13 | 1/32 фінала | Зняты з чэмпіянату1 |
- 1 Паказчыкі дадзены на момант выключэння клуба з лігі.
Галоўныя трэнеры
правіць- Віктар Валяндовіч (2008—2012)